Лю­дзі ў ля­леч­ным це­ню

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

«Дэ­ман» па­вод­ле Мі­ха­іла Лер­ман­та­ва ў Гро­дзен­скім аб­лас­ным тэ­атры ля­лек
Дзе­сь­ці ў рус­кім срэб­ным ста­год­дзі да­мы з ка­ва­ле­ра­мі збі­ра­юцца на пад­вя­чо­рак: доў­гі стол за­стаў­ле­ны ві­ном з са­да­ві­ной; апрат­кі ззя­юць бе­лым бел­лем ад­па­чын­ку... За­сто­ль­ны час му­сіць ба­віц­ца пры­го­жа, але... дзень вы­паў так: «...як ве­чар ясны / Ні дзень, ні ноч і не свят­ло». Ра­шу­чы дзень, пры­спе­лы.

Па­кры­ёмая зва­да чаў­пец­ца між іх, руп­лі­ва пад­абра­ных ты­па­жоў — па­ры ра­ман­тыч­ных ма­ла­дзё­наў і па­ры лю­дзей ста­лых, у жыц­ці да­свед­ча­ных. На­шы су­час­ні­кі, без­умоў­на, раз­ыгра­лі б вер­ба­цім аль­бо які-ко­ль­век .doс, вы­свет­лі­лі б да­чы­нен­ні моц­на, гуч­на, сво­еа­саб­лі­ва... Пер­са­на­жы рэ­жы­сё­ра Але­га Жуг­жды моц­на, гуч­на, сво­е­­­а­саб­­лі­ва шу­ка­юць па­ра­зу­мен­ня праз лер­ман­таў­ска­га «Дэ­ма­на» (пад­га­да­на­га ў тэ­атры аку­рат да двух­сот­год­дзя па­эта). Шу­ка­юць на­ту­ра­ль­на, інтэ­лі­ген­тна, лі­тас­ці­ва. Вя­до­ма, па­ра­ле­ль­на з лер­ман­таў­скім сю­жэ­там рызыкоўна раз­ыгры­ваць яшчэ не­йкі, але ля­леч­ны тэ­атр вы­ма­гае вы­ра­шэн­ня, пе­ра­пра­шаю за ка­лам­бур, якое мож­на ўзяць у ру­кі, а ў вы­пад­ку, ка­лі артыс­ты не ха­ва­юцца за шыр­ма­мі, да­клад­ныя воб­ра­зы па­тра­бу­юцца і вы­ка­наў­цам-ля­леч­ні­кам. І Алег Жуг­жда, да­стаў­шы іх ад­не­куль з рус­ка­га срэб­на­га ста­год­дзя, пры­му­шае ад­па­вя­даць эпо­се: ла­дзіць да­маш­ні спек­такль з кла­січ­ны­мі ге­ро­ямі. Про­ста на доў­гім ста­ле з пад­вя­чор­кам-на­цюр­мор­там. Улас­ныя дум­кі агуч­ваць праз кла­січ­ны тэкст. Што да па­чуц­цяў (пры­кла­дан­ня рук, шчок і вус­наў), дык з ля­ль­ка­мі ў ру­ках без­за­ган­на па­чу­ва­юцца са­мыя па­лкія і не­цяр­плі­выя. Дый жар­сці, гар­та­ва­ныя ў тэ­атры, цве­ляць не так ба­лю­ча...

Сю­жэт, раз­ыгра­ны ча­тыр­ма артыс­та­мі, — вы­тан­ча­ная па­ста­но­вач­ная «пад­шэў­ка» да све­ту Мі­ха­іла Лер­ман­та­ва. Каб у за­сто­ль­ных га­рах не мер­зла гля­дац­кая ці­каў­насць і ляг­чэй бы­ло за­ха­піц­ца кан­трас­там «сфе­ры чыс­тых ве­даў, бяс­пло­це­вай аб­страк­цыі, ха­лод­ных бяз­меж­жаў кас­міч­ных пра­сто­раў і све­там Та­ма­ры — зям­ной пры­ро­ды, ра­дас­ці, пры­га­жос­ці...».

Зям­ная пры­га­жосць утва­ра­ецца про­стым по­кры­вам з ад­мыс­ло­вы­мі змор­шчы­на­мі і за­ло­ма­мі: ім за­сці­ла­юць стол. Зба­ны, ке­лі­хі, куб­кі пад по­кры­вам аказ­ва­юцца ўзвыш­ша­мі, та­лер­кі — азя­ры­на­мі, свят­ло вы­лу­чае ва­­-
да­­с­пад, чор­ны цень — зві­ліс­тую ра­чул­ку. Баж­ні­цы і вежы — ста­тыч­ныя ма­ке­ты, якія час-по­час ажыў­ля­юць аге­нь­чы­кі ў вок­нах. Ля­ль­ка Та­ма­ры не мае ад­мыс­ло­ва­га срод­ку кі­ра­ван­ня (так­са­ма і конь, і жа­ніх), але за кошт гнут­ка­га ся­ро­да­ві­ка пры­мае лю­быя па­ста­вы, Гу­дал і ста­рэй­шыя гор­цы мес­цяц­ца на шпя­нях, Дэ­ман і Анёл аб­ыхо­дзяц­ца кі­ямі, вя­се­ль­ны ка­ра­ван і кан­ды­да­ты ў Та­ма­ры­ны жа­ні­хі роб­ле­ны це­ня­вым чы­нам. Пер­са­на­жы за вы­ка­наў­ца­мі не за­ма­ца­ва­ныя — так пра­сцей раз­мяр­коў­вац­ца па вы­зна­ча­ных мі­зан­сцэ­нах; аб­ыхо­джан­не з ля­ль­ка­мі і рэ­кві­зі­там уз­наў­ляе па­во­ль­ны жыц­цё­вы рух...

Па не­ка­ль­кі ро­ляў ігра­юць прад­ме­ты. Бу­бен Та­ма­ры — пляс­ка­ты спод — пе­ра­тва­ра­ецца ў пад­ста­ву для яе тан­ца і ў со­нца, якое лі­та­ра­ль­на ко­ціц­ца за стол-пля­цоў­ку ў ру­ках артыс­ткі. Па­мі­рае Та­ма­рын жа­ніх — і пан­енка-ля­леч­ні­ца раз­лом­вае гра­нат, сім­ва­ліч­на аб­яца­ючы мі­ла­ту Бос­кую як уз­на­га­ро­ду за спа­чу­ван­не; кры­ва­вай чыр­ван­ню ад­свеч­вае зер­не ў ма­нас­тыр­скай сцэ­не: «І ў ці­ху ноч жа­хоў­ны крык / Стры­во­жыў роў­нае маў­чан­не... / У ім бы­ло ўсё: бя­да, ка­хан­не, / Да­кор з апош­няю ма­ль­бой, / І без­на­дзей­нае рас­стан­не /
З жыц­цём і з до­ляй ма­ла­дой».

Кас­міч­ная пра­сто­ра для Дэ­ма­на аб­ме­жа­ва­на па­лё­та­мі над зям­ной пры­га­жос­цю ды пля­цоў­кай з су­пер­зас­ло­на­мі на аван- і ар’ерсцэ­не (падзел умоў­ны, бо спек­такль ад­бы­ва­ецца ў ма­лой за­ле), іх пра­зрыс­тасць ця­гам га­дзі­ны і дзе­ся­ці хві­лін на­стру­нь­вае ўва­гу гля­дзе­ль­ні, хоць, пра­ўда, не дае ад­ды­хац­ца артыс­там. Эстэ­ты­ку да­маш­ня­га тэ­атра ўя­віць ня­цяж­ка, але ў пра­фе­сій­ным тэ­атры яна вы­ма­гае ад­па­вед­най вы­на­ход­лі­вас­ці, па­ядна­най з доб­рым гус­там мас­та­ка і рэ­жы­сё­ра.

На пер­шы по­гляд, Алег Жуг­жда ства­рыў дых­тоў­ны лі­та­ра­тур­ны тэ­атр, да­сціп­на ілюс­тра­ва­ны мас­тач­кай Ла­ры­сай Мі­кі­най-Пра­ба­дзяк. Па­эма Лер­ман­та­ва не за­зна­ла ска­ра­чэн­няў. Маў­лен­не, афар­боў­ка і ла­гіч­ныя на­ціс­кі — на вы­шы­ні. Пе­ра­ка­наў­ча вы­лу­ча­ны мо­ман­ты пад­трым­кі ля­леч­на­га Дэ­ма­на му­зы­кай Анто­на Ру­бін­штэй­на аль­бо ча­кан­ня Та­ма­ры-ня­вес­ты — гру­зін­скі­мі на­род­ны­мі пес­ня­мі. Спек­такль арыс­так­ра­тыч­на рас­кла­дзе­ны на пры­го­жыя га­ла­сы і гу­кі; зда­ецца, агу­ча­ны на­ват ля­леч­ныя це­ні — як за шыр­маю-за­сло­наю ар’ерсцэ­ны, так і пры пля­цоў­цы-ста­ле: пе­рад­усім га­ла­сы артыс­таў утва­ра­юць цуд па­лё­ту Дэ­ма­на, ма­нас­тыр­скую жа­ло­бу Та­ма­ры, по­шчак кон­скіх ка­пы­тоў пад за­бі­тым вер­шні­кам...

Але лю­дзі ў це­ню ля­лек пля­туць свае зва­ды. Спа­дар у ве­ку за­гля­да­ецца на пан­енку — сяб­роў­ку ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка, і той на­бы­вае по­ўны го­лас то­ль­кі па смер­ці Та­ма­ры-ля­ль­кі. Анёл сас­ту­пае Дэ­ма­ну ў пер­шай су­тыч­цы, і аб­едзве ка­бе­ты ха­ва­юць во­чы. У асоб­ныя мо­ман­ты лю­дзі вы­хо­дзяць з ля­леч­на­га це­ню, каб ад­ра­біць жы­вым пла­нам: у сцэ­не спа­ку­сы Дэ­ма­на праз тэкст ірвец­ца па­чуц­цё, якое ста­лы ге­рой яшчэ ў ста­не пры­стру­ніць (ён жа на сцэ­не тэ­атра, хай са­бе і да­маш­ня­га!), па­во­лі за­гор­тва­ючы парт­нёр­ку, ата­ясам­ле­ную з Та­ма­рай, у су­пер­зас­ло­ну. Стол­ка на стол­ку, пры­ваб­лі­вы вэ­люм пе­ра­тва­ра­ецца ў по­крыў, по­крыў ушчы­ль­ня­ецца і спа­чат­ку на­гад­вае ко­кан, а по­тым — са­ван... І ка­лі ма­ла­ды ча­ла­век ура­туе-раз­гор­не сваю ўпа­да­бан­ку, яна зме­ніц­ца. Лі­ніі пер­са­на­жаў па­эта і пер­са­на­жаў рэ­жы­сё­ра шмат­кроць пе­ра­пля­та­юцца, пра­ся­ка­юцца ад­на ад­ной. Так, «Дэ­ман» — спек­такль па­этыч­ны, але не лі­та­ра­тур­ны.

Доб­ры дра­ма­тыч­ны гарт гро­дзен­скіх ля­леч­ні­каў праз «Дэ­ма­на» вы­ма­гае мац­ней­шых вы­зна­чэн­няў — вы­дат­ны, ад­мет­ны, дых­тоў­ны. Тац­ця­на Еўтух і Аляк­сандр Ра­ць­ко ўтва­ры­лі ма­ла­дую па­ру за­ка­ха­ных, Ла­ры­са Мі­ку­ліч і Аляк­сандр Шаў­кап­ля­саў — ста­лую. Так-так, Аляк­сандр Шаў­кап­ля­саў, вя­до­мы артыст гро­дзен­скай дра­мы су­пра­цоў­ні­чае з ля­леч­ні­ка­мі, па­сту­по­ва асвой­таў­шы­ся з асаб­лі­вас­ця­мі пра­фе­сій­на­га жыц­ця ка­лег. Але по­бач з Аляк­сан­драм вы­хо­дзіць з ля­леч­на­га це­ню ве­ль­мі ры­зы­коў­на — ён вы­ма­гае моц­на­га парт­нёр­ства. Та­ко­га, як у Ла­ры­сы Мі­ку­ліч — яе да­лі­кат­ная, па­ўто­на­вая, пра­зрыс­тая ка­бе­та з «Дэ­ма­на», зда­ецца, пе­ра­тва­ры­ла­ся ў ча­кан­не, але тры­мае спі­ну вы­прас­та­най — па­вод­ле кла­січ­ных пра­ві­лаў ба­ле­та. Між­во­лі азі­ра­ецца на яе дзяў­чы­на ў вы­ка­нан­ні Тац­ця­ны Еўтух, а ма­ла­ды ча­ла­век кло­па­там Аляк­сан­дра Ра­ць­ко вы­яўляе пэў­ны жыц­цё­вы ўрок...

Звык­лыя ча­ла­ве­чыя па­чуц­ці по­бач з тра­ге­дый­ны­мі лер­ман­таў­скі­мі мі­зар­не­юць, а зва­ды, хай са­бе з леп­шых па­чуц­цяў, пры­га­жос­цю і зу­сім не вы­мя­ра­юцца. Та­му артыс­ты па­кі­да­юць пля­цоў­ку па­ра­мі. А Дэ­ман, хай са­бе й ля­леч­ны, па-ра­ней­ша­му «ўва­саб­ляе бес­пе­ра­пын­нае раз­віц­цё ча­ла­вец­тва».

«Дэ­ман» цы­та­ва­ны ў пе­ра­кла­дах
Яку­ба Ко­ла­са і Ма­ка­ра Краў­цо­ва.

 

Пра­за­ічныя цы­та­ты ўзя­тыя з тво­ра Лізаветы Пу­льх­ры­ту­да­вай «"Дэ­ман"
як фі­ла­соф­ская па­эма».

 

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ
рэдактар аддзела тэатра