Барыс Крэпак

№ 4 (386) 15.04.2015 - 15.04.2015 г

10 пытанняў
Чар­го­вы юбі­лей Ба­ры­са Крэ­па­ка — толь­кі на­го­да зга­даць яго твор­чыя да­сяг­нен­ні. Ён — адзін з са­мых уплы­во­вых мас­тац­тваз­наў­цаў, па­чы­на­ючы з ся­рэ­дзі­ны 1960-х, свед­ка і не­пас­рэд­ны ўдзе­ль­нік зна­ка­вых падзей бе­ла­рус­ка­га арту. Той, хто здо­ль­ны зла­дзіць «Арт-тан­дэм: кры­тык і мас­та­кі» ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі. Так, ме­на­ві­та: твор­цы пры­нес­лі свае пра­цы, каб уша­на­ваць ка­ле­гу. Яго апош­нія да­сле­да­ван­ні ўва­со­бі­лі­ся ў дзвюх кні­гах «Вяр­тан­не імё­наў: на­ры­сы пра мас­та­коў», у якой аўтар зна­ёміць з жыц­цём і твор­час­цю не­зас­лу­жа­на за­бы­тых асоб.

Да­вед­ка. На­ра­дзіў­ся 10 кра­са­ві­ка 1940 го­да ў Рас­іі (Ва­ро­неж­ская воб­ласць, ху­тар Пад­гор­ны). Ба­ць­ка за­гі­нуў на фрон­це Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны. У 1955-м пе­ра­ехаў да ма­ці ў Грод­на. Скон­чыў гіс­та­рыч­ны фа­ку­ль­тэт (ад­дзя­лен­не мас­тац­тваз­наў­ства) Ле­­нін­­град­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. Да 1970-га пра­ца­ваў у Дзяр­жаў­ным мас­тац­кім му­зеі БССР і ў апа­ра­це Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры БССР. З 1970 па 1994 га­ды — у апа­ра­це Са­юза мас­та­коў Бе­ла­ру­сі. Амаль 20 га­доў (з пе­ра­пын­ка­мі) уз­на­­чаль­ваў твор­чую сек­цыю мас­тац­кай кры­ты­кі і мас­тац­тваз­наў­ства. Не­адна­ра­зо­ва вы­бі­раў­ся чле­нам прэ­зі­ды­ума і пра­ўлен­ня (по­тым Ра­ды) Са­юза мас­та­коў. Аўтар больш пя­ці­дзе­ся­ці кніг, аль­бо­маў, ма­наг­ра­фій, ка­та­ло­гаў. За­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі. Двой­чы лаў­рэ­ат на­цы­яна­ль­най прэ­міі «За ду­хоў­нае ад­ра­джэн­не», лаў­рэ­ат прэ­міі Фе­дэ­ра­цыі пра­фса­юзаў Бе­ла­ру­сі, а так­са­ма мно­гіх уз­на­га­род Бе­ла­рус­ка­га Са­ю­за мас­та­коў, Бе­ла­рус­ка­га Са­юза жур­на­ліс­таў, Мі­ніс­тэр­ства куль­ту­ры, Мі­ніс­тэр­ства інфар­ма­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, іншых дзяр­жаў­ных і гра­мад­скіх арга­ні­за­цый. Сён­ня — рэ­дак­тар ад­дзе­ла і член рэ­дка­ле­гіі га­зе­ты «Ку­ль­ту­ра».

 

10 пы­тан­няў

Апош­няя кні­га, якую вы пра­чы­та­лі.

— «Мая спра­ва» Мі­ха­іла Ве­ле­ра: на­с­таль­гія па Ле­нін­град­скім уні­вер­сі­тэ­це, у якім мы аб­одва (ён на філ­фа­ку, я на гіс­та­рыч­ным фа­ку­ль­тэ­це) ву­чы­лі­ся ў пе­ры­яд за­кан­чэн­ня хруш­чоў­скай «ад­лі­гі».

Пра­цы яко­га мас­та­ка за­ўсё­ды пры­цяг­ва­юць ва­шу ўва­гу?

— У роз­ныя пе­ры­яды жыц­ця — роз­ныя мас­та­кі: ад Эль Грэ­ка, Ка­ра­ва­джа, Ве­ра­нэ­зе да фран­цуз­скіх імпрэ­сі­яніс­таў, Ван Го­га и Ама­дэа Ма­дзі­ль­яні, на­шых Ле­ані­да Шча­мя­лё­ва, Аляк­сан­дра Кіш­чан­кі, Ві­та­ля Цвір­кі... Спіс мож­на доў­жыць.

Якую му­зы­ку слу­ха­еце час­цей за ўсё?

— У роз­ныя ча­сы жыц­ця — і му­зы­ка бы­ла роз­ная, гэ­так жа, як змя­ня­лі­ся ў мя­не і пры­хі­ль­нас­ці ў вы­яўлен­чым мас­тац­тве. Люб­лю джаз, шан­сон, арген­цін­скае тан­га і му­зы­ку Оска­ра Стро­ка, Луі Армстран­га, Іса­ака Швар­ца, пес­ні Пят­ра Леш­чан­кі, Ула­дзі­мі­ра Вы­соц­ка­га, Бу­ла­та Аку­джа­вы, Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на, Фё­да­ра Ша­ля­пі­на, Фрэ­дзі Мэрк’юры, Мі­ка Джа­ге­ра, не­ка­то­рыя рэ­чы з вя­лі­кай кла­сі­кі...

З кім з дзея­чаў мас­тац­тва вам ха­це­ла­ся б шчы­ра па­гу­та­рыць сам-на­сам?

— З ма­іх су­час­ні­каў-твор­цаў сам-на­сам я га­ва­рыў з усі­мі, хто мя­не ці­ка­віў. Але са­мыя за­па­мі­на­ль­ныя ды­яло­гі ад­бы­ва­лі­ся са Шча­мя­лё­вым, Са­віц­кім, Па­плаў­скім, Цвір­кам, Кіш­чан­кам, Ані­кей­чы­кам, Азгу­рам, Ча­ма­ду­ра­вым, так­са­ма з Му­ля­ві­ным, Гар­бу­кам, Ту­ра­вым, Пта­шу­ком, Ад­абаш’янам, Мат­ве­евым.

Якія падзеі, рэ­чы, асо­бы па­ўплы­ва­лі на ва­шу дзей­насць?

— Цяж­ка ска­заць. Ма­быць, успа­мі­ны пра ма­іх про­дкаў, асаб­лі­ва што ты­чыц­ца май­го дзе­да — да­нско­га ка­за­ка; не­ка­то­рыя ўні­вер­сі­тэц­кія на­стаў­ні­кі, у тым лі­ку Леў Гу­мі­лёў, Ула­дзі­мір Маў­ро­дзін і Мі­ха­іл Кар­гер, у Мін­ску — Але­на Ала­да­ва, не­ка­то­рыя мае ста­рэй­шыя сяб­ры-мас­та­кі. Без­умоў­на і перш за ўсё — кні­гі і фі­ль­мы.

На­за­ві­це тры рэ­чы, якія вы аб­авяз­ко­ва ўзя­лі б з са­бой у пад­арож­жа.

— Фо­та­апа­рат, дык­та­фон, блак­нот з ша­ры­ка­вай аўта­руч­кай.

Ці ёсць у вас не­йкія лю­бі­мыя вы­разы, афа­рызмы, якія да­па­ма­га­юць вам
у пра­цы?

— Люб­лю афа­рыз­мы на­кшталт: «Рух — жыц­цё; рух да мэ­ты — на­рма­ль­нае жыц­цё; рух у не­вя­до­мае — твор­часць»; «Слу­жэн­не — муз не вы­но­сіць»; «Мас­тац­тва па сва­ёй пры­ро­дзе аб’ектыў­нае. Яно раз­ві­ва­ецца не­за­леж­на ад та­го, хто яго не раз­умее».

З якім акцё­рам ці актры­сай вам ха­це­ла­ся б сфа­таг­ра­фа­вац­ца?

— З тым, з кім я сус­тра­каў­ся ў жыц­ці і хто мне пад­абаў­ся — я фа­таг­ра­фа­ваў­ся. З за­меж­ных акцё­раў не пя­рэ­чыў бы су­праць Пе­не­ло­пы Крус, Аль Па­чы­на, Джэ­ка Ні­кал­са­на, Ро­бер­та дэ Ні­ра. У ма­ла­дос­ці сфа­таг­ра­фа­ваў­ся б з Эра­лам Флі­нам, Жэ­ра­рам Фі­лі­пам, Ві­вь­ен Лі, Клар­кам Гей­блам, Кер­кам Дуг­ла­сам, Джо­ні Вай­с­мю­ле­рам, Ра­джам Ка­пу­рам.

Які сайт ад­чы­ня­ецца пер­шым, ка­лі вы за­хо­дзі­це ў Інтэр­нэт?

— Звы­чай­на па­чы­наю дзень з на­він:
tut.bу,
interfax.ru і інш.

Ка­зач­нае пы­тан­не: на­за­ві­це тры свае жа­дан­ні за­ла­той рыб­цы.

— У мя­не як бы ўсё га­лоў­нае ад­бы­ло­ся. А так — каб бы­лі мае род­ныя і бліз­кія зда­ро­выя ды шчас­лі­выя. І каб мая не­за­леж­ная кра­іна вы­зва­лі­ла­ся ад пра­сла­ву­тай «па­мяр­коў­нас­ці» і пра­він­цый­нас­ці.