«Smartfilm». Трамплін для пачаткоўцаў

№ 2 (383) 01.02.2015 - 28.02.2015 г

Фестываль мабільнага кіно ў Мінску Кацярына Лявонава
Фэст пра­хо­дзіць у ста­лі­цы ўжо ча­ты­ры га­ды. Яго арга­ні­за­та­ра­мі вы­сту­па­юць Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры і кам­па­нія «Velcom». Лю­бая но­вая з’я­ва па­він­на пра­йсці шлях ста­лен­ня, каб зра­біц­ца на­быт­кам пра­фе­сій­най твор­час­ці. Па­куль жа айчын­ны «Smartfilm» мож­на раз­гля­даць у якас­ці сво­еа­саб­лі­ва­га трам­плі­на кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў-па­чат­коў­цаў у свет сап­раў­дна­га мас­тац­тва.


Пра­грэс не­абход­ны і ка­рыс­ны, але не ў тым вы­пад­ку, ка­лі тэх­ніч­ны склад­нік па­чы­нае ўзвы­шац­ца над склад­ні­кам твор­чым. Вя­лі­кі плюс ма­бі­ль­на­га кі­но ў тым, што пры мі­ні­ма­ль­ным бю­джэ­це, а ча­сам на­огул пры яго ад­сут­нас­ці, на­ват ама­тар мо­жа да­зво­ліць са­бе зняць трэй­лер да ігра­во­га фі­ль­ма пра­цяг­лас­цю ў не­ка­ль­кі хві­лін. І ка­лі за не­да­хо­пам ды за­ўваж­ным не­пра­фе­сі­яна­ліз­мам пра­бліс­ква­юць твор­чы па­тэн­цы­ял і не­стан­дар­тнае мыс­лен­не, дык тое не­абход­на ўспры­маць як на­го­ду для по­шу­ку сап­раў­дных та­лен­таў.

Бо­ль­шасць удзе­ль­ні­каў фес­ты­ва­лю па­ста­ві­ла са­бе на­ўмыс­на вы­со­кую план­ку, спра­бу­ючы браць за ўзор вя­до­мыя тво­ры за­ход­ня­га кі­не­ма­тог­ра­фа. Не ўсё і не ва ўсіх атры­ма­ла­ся. Але фак­там за­ста­ецца тое, што ніх­то не ўзяў­ся ка­пі­яваць фі­ль­мы Пта­шу­ка, Ту­ра­ва, Ру­бін­чы­ка аль­бо іншых дзея­чаў бе­ла­рус­ка­га кі­но.

Так, аўтар леп­ша­га трэй­ле­ра ў жан­ры хо­рар «6 душ» Дзя­ніс Су­дзін­ко вы­дат­на за­па­зы­чыў воб­раз дзяў­чын­кі-пры­ві­да з доў­гі­мі ва­ла­са­мі, які за­ся­ляе за­меж­ныя фі­ль­мы жа­хаў (уз­яць ха­ця б вя­до­мы «Зва­нок»). Зда­ні пе­ра­сле­ду­юць кі­роў­цу аўто­бу­са, па ві­не яко­га за­гі­ну­ла шэсць юных душ.

Ві­таль Явор­скі атры­маў прыз за леп­шы ман­таж кры­мі­на­ль­най ка­ме­дыі «Фар­то­вы трус», бо ства­рыў хвац­кі за­мес са «Жму­рак» і «Бра­та» Аляк­сея Ба­ла­ба­на­ва з ды­на­мі­кай, улас­ці­вай хут­чэй фі­ль­мам Гая Ры­чы. На хва­лі шан­ца­ван­ня ма­ла­ды аван­ту­рыст Ке­ша трап­ляе ў па­стку ма­фіі. Пра­йграў­шы ўсё, уключ­на з ня­вес­тай, ён звяр­та­ецца па да­па­мо­гу да свай­го не­ра­зум­на­га бра­та Ся­мё­на...

Не­да­лё­ка ад гэ­тай сты­ліс­ты­кі ад­ышоў і леп­шы трэй­лер у жан­ры ба­еві­ка — «Ку­р’ер» Мі­ха­іла Па­рхо­мен­кі. Аб­ра­ная аўта­ра­мі бе­ла­рус­кая мо­ва — гэ­та, ба­дай, адзі­нае бе­ла­рус­кае, што ёсць у тво­ры пра та­ле­на­ві­та­га ра­ва­рыс­та, які за вя­лі­кія гро­шы ўзяў­ся да­ста­віць па­сыл­ку. Але ён на­ват не ўяў­ляў, у якую не­бяс­печ­ную аван­ту­ру па­тра­піў... Ні­чо­га не на­гад­вае?

Ці яшчэ. Што мо­жа быць бо­льш смеш­нае за пры­го­ды двух ня­ўдач­ні­каў? Леп­шы трэй­лер у жан­ры ка­ме­дыі, «Bellioner’s» Дзя­ні­са Зо­сі­ка рас­па­вя­дае пра двух звы­чай­ных хлоп­цаў, якія па во­лі лё­су трап­ля­юць пад раз­да­чу ма­фіі, а та­му вы­ра­ша­юць аб­ра­ба­ваць інка­са­тар­скі аўта­ма­біль... Тут не вар­та па­глыб­ляц­ца ў не­да­хо­пы, звя­за­ныя з не­дас­тат­ко­вы­мі пра­фе­сій­ным дос­ве­дам і ве­да­мі. Іншае пы­тан­не: ці бу­дзе та­кі па­чат­ко­вец раз­ві­вац­ца і ўдас­ка­на­ль­вац­ца, укла­даць гро­шы і час у ад­ука­цыю ад­мыс­ло­вую, кі­не­ма­таг­ра­фіч­ную? Бо­ль­шасць пе­ра­мож­цаў фес­ты­ва­лю якраз ама­та­ры, якія ма­юць дып­лом па спа­да­рож­ных спе­цы­яль­нас­цях на­кшталт ды­зай­ну або ў леп­шым вы­пад­ку дос­вед пра­цы ў сфе­ры рэ­кла­мы. Але ў лю­бой спра­ве важ­ней імкнен­не кро­чыць на­пе­рад і не спы­няц­ца на да­сяг­ну­тым.

Фэст на­гад­ваў агляд сту­дэн­цкіх прац кі­не­ма­таг­ра­фіч­най ВНУ, а трэй­ле­ры збо­ль­ша­га бы­лі пад­обныя да эцю­даў. Ка­рот­кія ра­бо­ты, зня­тыя на ма­бі­ль­ныя тэ­ле­фо­ны, ды­ха­лі жыц­цём і за­хоп­лі­ва­лі ад­сут­нас­цю пэў­ных ра­мак.

Аўтар леп­ша­га трэй­ле­ра ў жан­ры ме­ла­дра­мы, Ган­на Дзе­віч аб­ра­ла для сва­ёй пра­цы «Кроп­кі су­дак­ра­нан­ня» да­во­лі скла­да­ную фор­му, вы­ра­шыў­шы злу­чыць раз­ам мас­тац­кае кі­но і ані­ма­цыю. Праз не­звы­чай­ную хва­ро­бу сон для Арцё­ма ста­но­віц­ца пры­го­дай: кож­ны раз за­сы­на­ючы, ён не ве­дае, дзе пра­чнец­ца... Сю­жэт ад­сы­лае да фі­ль­маў «Жон­ка ван­дроў­ні­ка ў ча­се» Ро­бер­та Швен­тке ці «Спа­дар Ніх­то» Жа­ка ван Дор­ме­ля. Сты­ліс­тыч­на ж трэй­лер блі­жэй да стуж­кі Мі­шэ­ля Ган­дры «На­ву­ка сну»: тыя ж ра­ман­тыч­ныя воб­ра­зы, пад­обныя пры­ёмы ўжы­ван­ня ані­ма­цыі. Та­кі па­кет су­па­дзен­няў ужо вы­клі­кае па­ва­гу. Рэ­жы­сёр тво­ра — вы­ха­ван­ка Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў. Але ж хо­чац­ца за­пы­таць: а дзе іншыя сту­дэн­ты і вы­пус­кні­кі зна­ка­мі­тай на­ву­ча­ль­най уста­но­вы? Ку­ды яны зні­ка­юць? Ча­му мы не ба­чым іх ра­бот?

У эпо­ху па­пу­ляр­нас­ці тры­ле­раў, жа­хаў і сляз­лі­вых ме­лад­рам не­пад­роб­ную ра­дасць вы­клі­кае той факт, што най­бо­ль­шая ко­ль­касць фес­ты­ва­ль­ных ра­бот бы­ла ў жан­ры дра­мы, гэ­так аб­лю­ба­ва­ным аўтар­скім кі­не­ма­тог­ра­фам.

Так, ме­лад­ра­ма «Крок» атры­ма­ла прыз у на­мі­на­цыі «Под­ых Ба­ць­каў­шчы­ны». Мак­сім Та­ран­коў па­ве­даў гiс­то­рыю пра тое, як не­маг­чы­мае аб’­ядна­ла лю­дзей. І тое, што не­маг­чы­мае мо­жа здей­сніц­ца, ме­лад­ра­ма па-бе­ла­рус­ку з мі­ла­гуч­най му­зы­кай да­во­дзіць яшчэ раз.

Леп­шы трэй­лер у жанры драмы «Па­чуць Па­рыж і па­мер­ці» Ле­ані­да Па­шкоў­ска­га рас­па­вя­дае пра сям’ю акцё­раў з пра­він­цый­на­га тэ­атра, якія не мо­гуць ажыц­ця­віць ма­ру іх сля­по­га сы­на: зва­зіць яго ў Па­рыж. І яны зна­хо­дзяць ра­шэн­не: інсцэ­на­ваць фран­цуз­скую ста­лі­цу ў сва­ім го­ра­дзе з да­па­мо­гай тэ­атра­ль­най тру­пы. Але ў хлоп­чы­ка так­са­ма быў пад­рых­та­ва­ны ўлас­ны план... Што ж, у да­дзе­ным вы­пад­ку на­прош­ваў­ся яшчэ і прыз за леп­шы сцэ­нар, ка­лі б та­кі быў прад­угле­джа­ны арга­ні­за­та­ра­мі.

Ары­гі­на­ль­най ідэ­яй вы­зна­чыў­ся і трэй­лер пад на­звай «Reckoner», які зна­ёміць з гіс­то­ры­яй жыц­ця ча­ла­ве­ка-ка­ль­ку­ля­та­ра, за што яго аўтар Андрэй Ляў­ко­віч быў адзна­ча­ны пры­зам. Вы­дат­ны воб­раз, акту­аль­ны для на­ша­га све­ту, пад­на­ча­ле­на­га ліч­бам, а не па­чуц­цям.

Спе­цы­яль­ны прыз рэ­жы­сё­ра Кан­стан­ці­на Фа­ма атры­ма­ла міс­тыч­ная ме­лад­ра­ма «Ле­ген­да аб ста­рым па­рку» Арцё­ма Лі­ца­ге­ві­ча. Па сло­вах сяб­раў жу­ры, трэй­лер з’яў­ля­ецца га­то­вай гіс­то­ры­яй, якую мож­на за­пус­каць у вы­твор­часць. У яе асно­ве — на­цы­яна­ль­ны сю­жэт па­вод­ле ста­ра­даў­няй ле­ген­ды.

І на­пры­кан­цы — Гран-пры: «Ці­хая пес­ня» Во­ль­гі Зе­на­вай. Воб­ра­зы, му­зы­ка, пе­ра­лі­вы з кад­ра ў кадр, плаў­нае ця­чэн­не... Ма­лю­нак быц­цам плы­ве ўслед за адзі­но­кім пі­сь­мен­ні­кам, які ха­ва­ецца ад све­ту ў сва­іх успа­мі­нах пра дзяў­чы­ну, што змя­ні­ла яго жыц­цё. І ха­це­ла­ся апла­дзі­ра­ваць бяс­кон­цай гар­мо­ніі на экра­не, ка­лі б воб­ра­зы бы­лі не то­ль­кі пры­го­жыя, але і менш вя­до­мыя. Бо тут і дзяў­чы­на на мос­ці­ку над ва­дой, і ва­ла­сы па вет­ры, і чор­та­вае ко­ла... Але ж на­ступ­ным раз­ам, спа­дзя­юся, уба­чым не­паў­тор­ны по­чырк аўта­ра, а не Ган­ны Ме­лі­кян ці ка­го­сь­ці інша­га.

Сё­ле­та на кон­курс бы­ло пад­адзе­на 139 трэй­ле­раў. До­сыць шмат. Іх аўта­ры — ма­ла­дыя, упэў­не­ныя ў са­бе, дзёр­зкія лю­дзі, якія, без­умоў­на, ма­юць твор­чы па­тэн­цы­ял. Што не мо­жа не ра­да­ваць. Бо, на вя­лі­кі жаль, бе­ла­рус­кае кі­но ў апош­нія га­ды ма­ла чым здзіў­ляе. Пра­цы ж пе­ра­мож­цаў фес­ты­ва­лю «Smartfilm» вы­клі­ка­лі доб­рую ўсмеш­ку і шчы­рую ці­ка­васць. І ўзнік­ла надзея: а мо­жа, про­йдзе час, і ме­на­ві­та гэ­тыя лю­дзі нас уз­ру­шаць?

Прыз — за­ўсё­ды аванс. І кож­ны вы­ра­шае са­ма­стой­на, як ім ска­рыс­тац­ца. Бо на­ват ка­лі ты ама­тар, гра­дус ад­каз­нас­ці ніх­то не змян­шаў, а та­му трэ­ба да­клад­на ўяў­ляць, на­вош­та ты гэ­та ро­біш і ку­ды вя­дзе твой шлях. Мож­на спы­ніц­ца на ўзроў­ні хоўм-ві­дэа, а мож­на ву­чыц­ца, удас­ка­на­ль­вац­ца і ства­раць сап­раў­днае кі­но. І су­дзей­ства на ўзроў­ні «пад­аба­ецца — не пад­аба­ецца» зу­сім та­му не спры­яе. Доб­ра, што пад­час фес­ты­ва­лю пра­йшлі май­стар-кла­сы Андрэя Ку­дзі­нен­кі, Іга­ра Сук­ма­на­ва і іншых. Але, ду­маю, най­вя­лік­шая бы­ла б ка­рысць, ка­лі б яны ад­бы­лі­ся па­сля фо­ру­му і ме­на­ві­та як пра­ца над па­мыл­ка­мі. І га­лоў­нае. Хо­чац­ца ве­рыць, што ў на­шай кра­іне бу­дзе бо­льш фес­ты­ва­ляў і кон­кур­саў, дзе ма­ла­дыя кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты атры­ма­юць маг­чы­масць ву­чыц­ца ў пра­фе­сі­яна­лаў кі­на­індус­трыі з Бе­ла­ру­сі і за­меж­жа, а так­са­ма змо­гуць па­ка­заць ся­бе і свой та­лент.

 

Кацярына ЛЯВОНАВА