Жан­чы­на, ве­ра, на­ву­ка

№ 2 (383) 01.02.2015 - 28.02.2015 г

Фес­ты­валь ізра­ільс­ка­га кі­но ў Мін­ску Лю­боў Гаў­ры­люк
Па­сля фэс­ту я ха­чу пра­ве­рыць ся­бе па­куль як гля­дач — што за­пом­ні­ла­ся? І ча­му? Гля­дац­кае ўспры­ман­не ста­ла клю­ча­вым для вы­ба­ру фі­ль­маў арга­ні­за­та­ра­мі: па сло­вах спа­да­ра Іо­сі­фа Ша­га­ла, Па­сла Дзяр­жа­вы Ізра­іль у Бе­ла­ру­сі, пра­гра­ма бы­ла скла­дзе­на з мак­сі­ма­ль­ным на­блі­жэн­нем да рэ­алій кра­іны.

Ген­дар і анты­ген­дар

Фі­ль­мам ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю бы­ла «Ма­ты­ва­цыя нуль», «чор­ная ка­ме­дыя», зня­тая ма­ла­дым рэ­жы­сё­рам Та­лі­яй Ла­ві па ўлас­ным сцэ­на­ры. У Ака­дэ­міі мас­тац­тваў «Бе­ца­лель» яна вы­ву­ча­ла ані­ма­цыю і ста­ла мас­та­ком ко­мік­саў, по­тым з адзна­кай скон­чы­ла Кі­наш­ко­лу Сэ­ма Шпі­ге­ля ў Іе­ру­са­лі­ме. Дып­лом­ны фі­льм Ла­ві «За­ме­на» атры­маў не­ка­ль­кі між­на­род­ных уз­на­га­род, у тым ліку прыз глядацкіх сімпатый «Берлінале» і першае месца на Мюнхенскім міжнародным фестывалі кароткага метра. Па­куль што тры стуж­кі па­служ­но­га спі­са Ла­ві — ка­рот­ка­мет­раж­кі, у по­ўным мет­ры яна дэ­бю­тант. «Ма­ты­ва­цыя», зня­тая ў 2014 го­дзе ў Ла­ба­ра­то­рыі сцэ­на­рыс­таў інсты­ту­та «Сан­дэнс», ад­ра­зу атры­ма­ла Гран-пры V Ад­эска­га МКФ і прыз «За леп­шы ігра­вы фі­льм» фес­ты­ва­лю «Трай­бе­ка» ў Нью-Ёрку.

Ізра­ільс­кія рэ­жы­сё­ры зды­ма­юць ка­ме­дыі з са­мы­мі, на пер­шы по­гляд, не­ка­ме­дый­ны­мі тэ­ма­мі, сю­жэ­та­мі і з не­прад­ка­за­ль­ным фі­на­лам. Та­лія Ла­ві не ста­ла вы­клю­чэн­нем: у яе атры­ма­ла­ся, хут­чэй, дра­ма з гра­тэс­кам, лі­ры­кай і акту­аль­ным ген­дар­ным ма­тэ­ры­ялам. Дзяў­ча­ты ў арміі — будзёнасць мно­гіх кра­ін све­ту, але ад гэ­та­га ге­ра­іні не пе­ра­ста­юць быць жан­чы­на­мі. Ма­ты­ва­цыя ў іх не тое каб ну­ля­вая, бо служ­ба ў арміі і ўдзел у ва­енных кан­флік­тах — прад­мет аса­біс­та­га і ся­мей­на­га го­на­ру, аб­са­лют­ная вар­тасць для ізра­ільс­ка­га гра­мад­ства. Гэ­та ма­ты­ва­цыя ба­за­вая, «па змоў­чан­ні». Але вось што ў іх на ну­ля­вым уз­роў­ні — дык гэ­та ла­кі­роў­ка і сці­ран­не інды­ві­ду­аль­нас­ці. По­ўная «бяз­ба­шан­насць» ад­ной з ге­ра­інь (За­ар у вы­ка­нан­ні Да­іны Іўгі), ша­лё­ная за­ка­ха­насць іншай, ажно да су­іцы­ду, сла­ба аса­цы­ююц­ца са служ­бай як та­кой. Агуль­­ны эма­цый­ны раз­мах, імпу­ль­сіў­насць пад­трым­лі­ва­юць Нэ­лі Та­гар (Да­фі) і Ша­ні Кляйн (Афі­цэр). Тэмп, у якім зня­тыя ўсе тры на­ве­лы, бру­та­ль­насць по­бы­ту ў кан­трас­це з ру­жо­вы­мі дрын­душ­ка­мі (апе­ра­тар Ярон Шарф) пад­крэс­лі­ва­юць яркасць ды­яло­гаў і ад­сут­насць уся­ля­кай ні­ве­лі­роў­кі ха­рак­та­раў.

І ве­ль­мі да­лі­кат­на па­ка­за­ныя ў арміі муж­чы­ны: на­ра­да ка­ман­дзі­раў, якім пры­но­сяць гар­ба­ту-ка­ву сак­ра­тар­кі; сцэ­на зва­ль­нен­ня да­мы-афі­цэ­ра, якая ўсё ж стра­ці­ла кан­троль над сі­ту­ацы­яй; на­рэш­це, ад­на-дзве інтым­ныя сцэ­ны, спра­ва­ка­ва­ныя дзяў­ча­та­мі. «Ха­це­лі раў­на­праў­я — ма­еце», — адзі­ная муж­чын­ская фра­за, пра­моў­ле­ная ве­ль­мі аку­рат­на, але з на­мё­кам на пол удзе­ль­ніц кан­флік­таў і па­ста­янна­га вы­свят­лен­ня ад­но­сін.

Агу­ль­ны гнеў змя­ня­ецца на лі­тасць — та­му што ма­ры ажыц­цяў­ля­юцца. І то­ль­кі смерць не­зва­рот­ная: яе інстру­мен­там стаў асаб­лі­вы кан­цы­ляр­скі стэп­лер, з да­па­мо­гай яко­га мож­на па­ве­сіць аб’­яву на­ват на бе­тон­ную сця­ну. Аб­са­лют­на жан­ра­вае, з не­абход­най для гле­да­ча ды­на­мі­кай кі­но, і вод­гук пуб­лі­кі ві­да­воч­ны. Арга­ні­за­та­ры за­пус­ці­лі «Ма­ты­ва­цы­яй» пра­цэс па­зна­ван­ня: пра «ізра­ільс­кую ва­еншчы­ну» мы ўжо шмат чу­лі ад савецкіх прапагандыстаў, а вось як яно бы­вае... Лю­дзі, лю­дзі...

Па­гру­жэн­не ў Кні­гу

«За­ўва­га» — зу­сім іншая. Стуж­ка блі­жэй да арт-хаў­са, а за­яўле­на, што ве­ль­мі дзіў­на, як тра­гі­ка­ме­дыя. Іо­сіф Сі­дар зняў «За­ўва­гу» ў 2011 го­дзе па сва­ім сцэ­на­ры. Мес­ца дзея­ння кар­ці­ны — ка­фед­ра вы­ву­чэн­ня Тал­му­да Яўрэй­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та ў Іе­ру­са­лі­ме і жыц­цё ва­кол яе. Жыц­цё ўлас­на пра­хо­дзіць у архе­ты­по­вым рэ­чыш­чы: ба­ць­ка і сын, твор­ца і спад­ка­емца, ісці­на і пра­фа­на­цыя. «Заў­ва­га» ста­ла леп­шым ізра­ільс­кім фі­ль­мам і атры­ма­ла 9 уз­на­га­род Ізра­ільс­кай кі­на­ака­дэ­міі «Афір» (2011), прыз за леп­шы сцэ­нар на Кан­скім кі­на­фес­ты­ва­лі (2011), дзве на­мі­на­цыі на «Оскар» (2012).

Ка­лі­зія раз­ва­роч­ва­ецца як ба­ра­ць­ба двух ву­чо­ных — ба­ць­кі і сы­на — за пры­знан­не. Элі­эзэр Шко­ль­нік — фі­ло­лаг, які пры­свя­ціў жыц­цё скру­пу­лёз­на­му вы­ву­чэн­ню ад­ной з вер­сій Тал­му­да. Яго сын Уры­эль Шко­ль­нік — гіс­то­рык, чые пра­цы бо­льш вя­до­мыя і па­пу­ля­ры­зу­юць на­ву­ку, раз­ві­ва­ючы яе ў ку­ль­ту­ра­ла­гіч­ным кі­рун­ку. Іро­нія лё­су ў тым, што Дзяр­жпрэ­мію Ізра­іля пры­су­джа­юць не на­паў­за­бы­та­му фа­на­ту Элі­эзэ­ру, а Уры­элю. Але зда­ра­ецца фа­та­ль­ная па­мыл­ка — з-за агу­ль­на­га про­звіш­ча пра ўзна­га­ро­ду па­ве­дам­ля­юць ста­рэй­ша­му Шко­ль­ні­ку, він­шу­юць і бя­руць інтэр­в’ю ў Элі­эзэ­ра. У яго ня­ма пра­кты­кі не то­ль­кі свец­кіх зно­сін, але і па­бы­то­вых: ву­чо­ны па­гру­жа­ны ў сваю спра­ву і па­спя­хо­ва ру­ха­еццца ў бок аўтыз­му. Прэ­тэн­зіі да бліз­кіх, крыў­ды на ка­лег, усе­агу­ль­нае не­ра­зу­мен­не і... фі­льм за­ві­сае ў маў­чан­ні ге­роя. Са здзіў­лен­нем да­ве­да­ла­ся, што Шко­ль­ні­ка-ста­рэй­ша­га вы­кон­вае вя­до­мы ізра­ільс­кі ко­мік Шло­ма Бар-Аба, які вяр­нуў­ся ў пра­фе­сію дзе­ля гэ­тай ро­лі па­сля двац­ца­ці­га­до­вай па­ўзы. Па мер­ка­ван­ні Элі­эзэ­ра, ву­ль­га­ры­за­цыю на­ву­кі, а раз­ам з ёй усё на­нас­ное, не­са­праў­днае ў жыц­ці, ува­саб­ляе яго сын Уры­эль (Лі­ёр Ашке­на­зі), ча­ла­век на­сам­рэч ве­ль­мі год­ны і так­са­ма не над­та га­вар­кі. У вы­ні­ку аб­одва да­вед­ва­юцца пра­ўду, але сын з бо­лем ад­маў­ля­ецца ад прэ­міі на ка­рысць ба­ць­кі, а баць­­ку яшчэ трэ­ба зра­біць вы­бар. І вы­бар гэ­ты ня­ясны.

Аб­одва пер­са­на­жы — не ге­роі. Іх сла­ва­люб­ства, рэ­ўнасць, гнеў стры­ма­ныя амаль да по­ўнай не­ма­ты. Ба­ць­кі і дзе­ці — тэ­ма бо­льш чым тра­ды­цый­ная. Плюс мі­ні­ма­ль­ная, на мя­жы privacy, пра­сто­ра — вы­ву­чэн­не ру­ка­пі­саў Тал­му­да, мік­ра­ню­ансаў, ці­ка­вых вуз­ка­му ко­лу спе­цы­яліс­таў. Па сло­вах Сі­да­ра, «ка­фед­ра са­мая ма­ле­нь­кая ва Уні­вер­сі­тэ­це, але вя­до­мая ва ўсім све­це бес­кам­пра­міс­ны­мі ме­та­да­мі да­сле­да­ван­няў і бяз­лі­тас­ным стаў­лен­нем да па­мы­лак. Мне да­во­дзі­ла­ся чуць гіс­то­рыі пра су­пер­ніц­тва ву­чо­ных гэ­тай ка­фед­ры, пра ўпар­тасць сус­вет­на­га маш­та­бу, пра экс­цэн­трыч­ных пра­фе­са­раў... Я па­лю­біў іх усіх».

Ёсць ад­чу­ван­не, што ключ да гэ­тай стуж­кі ля­жыць у ся­мей­ным про­звіш­чы, аб­о­два — Школь­­ні­кі, вуч­ні Кні­гі, То­ры. Ад­ка­зы — там, а са­мі мы то­ль­кі на­ма­га­емся раз­абрац­ца ў сва­іх жыц­цях... Іра­цы­я­наль­­ным чы­нам гэ­та тры­мае ўсю кан­струк­цыю.

Уба­ку ад гла­ба­ль­на­га све­ту

І зноў іншы Ізра­іль — у стуж­цы «За­поў­ніць пус­тэ­чу» Ра­мы Бур­штэйн.

Рэ­жы­сёр — аме­ры­кан­ка, пе­ра­еха­ла жыць у Ізра­іль са Злу­ча­ных Шта­таў, зды­ма­ла свой па­ўна­мет­раж­ны ігра­вы дэ­бют з 2006 па 2012-ы і атры­ма­ла во­сем на­цы­яна­ль­ных пры­зоў «Афір».

Фі­льм па­каз­вае ад­ну з най­пры­га­жэй­шых тра­ды­цый іу­да­ізму — сва­тан­не і вя­сел­ле. З удзе­лам ра­бі­на, з пе­ра­мо­ва­мі ба­ць­коў і ашчад­ным стаў­лен­нем да па­чуц­цяў ма­ла­дых лю­дзей. Са­ма Бур­штэйн, ма­ці ча­ты­рох дзя­цей, з лю­боў­ю і за­хап­лен­нем па­каз­вае ха­сід­скі ася­ро­дак: у кож­ным кад­ры — не­пры­ха­ва­нае лю­ба­ван­не аду­хоў­ле­ны­мі тва­ра­мі, вы­са­ка­род­нас­цю ўчын­каў. А не то­ль­кі не­звы­чай­ны­мі кас­цю­ма­мі і ры­ту­ала­мі, на якіх спы­ніў­ся б па­вяр­хоў­ны по­гляд. Апе­ра­тар Асаф Суд­ры, мас­та­кі Уры Амі­наў і Ха­ні Гу­рэ­віч, кам­па­зі­тар Іцхак Азу­лай вы­бу­да­ва­лі ідэ­аль­ны свет сям’і. Але ўсё гэ­та за­ста­ло­ся б этнаг­ра­фіч­най ілюс­тра­цы­яй, ка­лі б не тра­ге­дыя — смерць ад­ной сяс­тры, і спро­ба іншай за­ха­ваць цэ­лас­насць мік­ра­кос­ма­су, яго гар­мо­нію. Вый­сці за­муж за ўчо­раш­ня­га зя­ця — гэ­та моц­нае ра­шэн­не для 18-га­до­вай Шы­ры. Кло­пат сям’і пра дзяў­чы­ну, пра аўда­ве­ла­га Ёхая і асі­ра­це­ла­га ма­ло­га яскра­выя і надзей­ныя. Дзе­ці, ба­ць­кі, са­мае бліз­кае ата­чэн­не — рэ­жы­сёр уме­ла спля­тае ўсе ніт­кі. У цэн­тры гэ­та­га пе­ра­пля­цен­ня — умоў­ны, над-сю­жэт­ны ча­ла­век і яго рэ­лі­гій­ныя па­чуц­ці. Іх да­лі­кат­насць і крох­касць, ста­ра­жыт­ныя тра­ды­цыі пры­во­дзяць са­ма­га да­лё­ка­га ад рэ­лі­гіі гле­да­ча да дум­кі пра тое, што су­пра­цьс­та­іць гла­ба­ль­на­му су­час­на­му све­ту. З яго ха­осам мат­ры­ма­ні­яль­ных зно­сін у тым лі­ку. Апош­ні по­зірк ге­ра­іні — яшчэ адзін імгнен­ны ўсплёск, эмо­цыя, звер­ну­тая ў бу­ду­чы­ню.

Акра­мя гэ­тых трох сту­жак, фес­ты­валь пра­па­на­ваў яшчэ два ігра­выя («Ве­ль­мі дрэн­ныя хлоп­цы» Аа­ро­на Ке­ша­ле­са і На­во­та Па­пу­ша­да, «Пад­арож­жа Іга­ра і жо­ра­ваў» Яўге­на Ру­ма­на) і ча­ты­ры да­ку­мен­та­ль­ныя фі­ль­мы. Апош­нія па­тра­бу­юць асоб­най раз­мо­вы: да­ку­мен­та­ль­нае кі­но ў Ізра­ілі сён­ня зна­хо­дзіц­ца на пад’­ёме і аб­вас­трае пра­бле­ма­ты­ку са­цы­яль­на-па­лі­тыч­на­га кан­тэк­сту ве­ль­мі ўда­ла. «Хлоп­цы» — спро­ба тры­ле­ру — па­ка­за­лі­ся мне менш ці­ка­вы­мі, хоць стуж­ка атры­ма­ла «За­ла­тую ка­ме­ру» за рэ­жы­сёр­скі дэ­бют у Ка­нах. А «Пад­арож­жа Іга­ра» прад­стаў­ля­ла­ся на «Ліс­та­па­дзі­ку» ў 2013-м, па­сля ча­го арга­ні­за­та­ры на­ват за­пра­сі­лі рэ­жы­сё­ра ўзна­ча­ліць жу­ры. Мяр­кую, ізра­ільс­кія кар­ці­ны год­на вы­гля­да­лі б ва ўсіх пра­гра­мах на­ша­га фес­ты­ва­лю.

Любоў ГАЎРЫЛЮК