Па­ра­дка­ван­не ха­осу

№ 2 (383) 01.02.2015 - 28.02.2015 г

Вы­ста­ва Іва­на Се­мі­ле­та­ва «Змен­лі­васць ад­люс­тра­ван­ня»
У жы­ва­пі­се Іва­на Се­мі­ле­та­ва ад­чу­ва­ль­ныя ўплыў сюр­рэ­аліз­му, да­да­ізму і вы­раз­ная ўва­га да экс­пе­ры­мен­таў 1960-х га­доў, да мас­тац­тва аўтсай­да­раў Ар брут. Кож­ная з пер­са­на­ль­ных вы­стаў Се­мі­ле­та­ва вы­клі­кае ці­ка­васць пуб­лі­кі, не­абы­яка­вай да пу­ль­са­цыі дум­кі ў мас­тац­тве. На­зі­ра­ючы за пры­ват­ным све­там воб­ра­заў твор­цы, гля­дач між­во­лі ўсту­пае ў ка­му­ні­ка­цыю, дзе ста­но­віц­ца су­аўта­рам ваб­най фор­мы інтэ­лек­ту­аль­на­га пра­цэ­су па­знан­ня.

Мас­так лю­біць пра­ца­ваць се­ры­ямі. У іх ёсць па­ча­так і, зда­ецца, не прад­ба­чыц­ца кан­ца, бо яны ад­кры­тыя ў бу­ду­чы­ню і пад­па­рад­ка­ва­ныя ад­ной ма­гіс­тра­ль­най тэ­ме, да якой май­стар здо­ль­ны вяр­тац­ца зноў і зноў.

Гэ­та да­ты­чыц­ца кар­цін вя­до­ма­га цык­лу «Пер­са­на­жы», які Іван Се­мі­ле­таў пра­цяг­вае не адзін год. У іх твор­ца шу­кае но­выя ва­ры­янты ўва­саб­лен­ня тва­ру і ча­ла­ве­чай фі­гу­ры. Сам аўтар на­зы­вае пра­цэс уз­нік­нен­ня гэ­тых ра­бот «кі­ра­ва­най вы­пад­ко­вас­цю». Вы­тан­ча­ны, схі­ль­ны да мі­ні­ма­ліз­му мас­так і май­стар фар­ма­ль­най кам­па­зі­цыі, ён без­упын­на ад­точ­вае свой ме­тад.

Для Івана Се­мі­ле­тава на­ват сап­са­ва­ная рэч мае свой, «не­пры­го­жы» для тых, хто ча­кае ад яе ка­рыс­ці, твар. Вы­зва­ліў­шы­ся ад на­вя­за­на­га пры­зна­чэн­ня, прад­мет ці ме­ха­нізм на­бы­вае іншую — улас­ную — якасць. Імкнен­не аўта­ра пра­ана­лі­за­ваць аго­ле­ную сут­насць рэ­чаў ві­да­воч­нае і ў пра­цах з цык­лу «Сха­ва­ныя ўза­ема­дзе­янні».

Най­бо­ль­шым ад­крыц­цём вы­ста­вы ста­ла для гле­да­ча зна­ёмства з но­вай се­ры­яй май­стра «Змен­лі­васць ад­люс­тра­ван­ня», асно­вай для якой ста­лі дзі­ця­чыя ма­люн­кі, воб­ра­зы з кніг, рап­там зной­дзе­ныя ці пад­гле­джа­ныя ў жыц­ці на­кі­ды.

Се­мі­ле­таў пра­цуе з фі­ла­соф­скай ка­тэ­го­ры­яй ча­су, да­сле­ду­ючы срод­ка­мі жы­ва­пі­су сфе­ры не­свя­до­ма­га ды іра­цы­яналь­на­га. Кож­ны твор цык­лу з’яўля­ецца спро­бай ві­зу­аль­на прад­ста­віць у двух­мер­ных ка­арды­на­тах па­лат­на не­маг­чы­мае — пра­цяг плы­ні імгнен­ня.

У трып­ці­ху «Змен­лі­васць ад­люс­тра­ван­ня» мас­так пра­па­нуе на­шай ува­зе — як пра­сто­ру сва­бод­най аса­цы­яцыі — сваю экс­пе­ры­мен­та­ль­ную ва­ры­ятыў­насць успры­ман­ня ад­на­го і та­го ж пад­гле­джа­на­га не­ка­лі сю­жэ­та. Пра­сто­ра і час у кож­ным з трох ад­люс­тра­ван­няў губ­ля­юць бач­ныя, «пра­ві­ль­ныя» межы — усё ця­чэ, усё ска­жа­ецца, ссоў­ва­ецца, рас­плы­ва­ецца.

Пра­цы з па­ліп­ці­ха «Змен­лі­васць па­мя­ці» пры­све­ча­ны дэ­кан­струк­цыі скла­да­ных пра­цэ­саў — зрэ­заў па­мя­ці, ад якіх праз пэў­ны ад­рэ­зак ча­су ў кож­на­га з нас не­паз­беж­на за­ста­юцца то­ль­кі най­бо­льш эма­цый­на за­вос­тра­ныя па­злы-аскеп­кі. Ме­на­ві­та па гэ­тых ра­бо­тах ад­чу­ва­ецца, на­ко­ль­кі аўта­ру бліз­кая дра­ма­тыч­ная твор­часць вы­дат­на­га англій­ска­га жы­ва­піс­ца XX ста­год­дзя Фрэн­сі­са Бэ­ка­на.

Час ёсць і яго ня­ма. Ста­іць, як той сал­дат у кар­ці­не «Па­між ча­сам». Ідзе. Ля­ціць аль­бо бя­жыць. Уся спра­ва ў ад­чу­ван­ні на­зі­ра­ль­ні­ка. І яго ста­не. Мо та­му бла­кіт­ны ко­лер, ко­лер спа­кою і раў­на­ва­гі, вы­тан­ча­най фі­ла­со­фіі і артыс­тыз­му, пры­йшоў­ся най­больш да­спа­до­бы май­стру, каб праз свят­­ла­нос­ныя ад­цен­ні мак­сі­ма­ль­на вы­ра­зіць пра­зрыс­тую ад­хі­ле­насць ад нас за­сты­ла­га мо­ман­ту.

Усту­па­ючы ў пра­па­на­ва­ны ды­ялог з кож­най з гэ­тых кар­цін, між­во­лі страч­ва­еш ад­чу­ван­не рэ­аль­нас­ці. Сут­насць не­маг­чы­мас­ці ўзні­кае з пад­свя­до­мас­ці і афар­мля­ецца ў вы­гля­дзе фра­зы-аксю­ма­ро­ну, якую рап­там па­чы­на­еш успры­маць амаль фі­зіч­на — «за­сты­ласць ру­ху».

На­ву­коў­цы свед­чаць: усе пра­цэ­сы ў на­шым Сус­ве­це, які і па­чаў­ся з Вя­лі­ка­га вы­бу­ху, не­паз­беж­на вя­дуць да энтра­піі. А та­му ў кож­нае імгнен­не мы жы­вем у ста­не і ата­чэн­ні вы­пад­ко­ва злу­ча­ных на не­йкі час эле­мен­таў, што па­ста­янна імкнуц­ца ад­асо­біц­ца адзін ад ад­на­го. І па сут­нас­ці мы са­мі — вы­пад­ко­выя час­ткі гэ­тых вы­пад­ко­вых злу­чэн­няў.

Як сап­раў­дны твор­ца Іван Се­мі­ле­таў вы­хоп­лі­вае з ха­осу не­быц­ця аскеп­кі сэн­саў, фі­гур і рэ­чаў, каб над­аць ім не­паў­тор­ны сэнс. А так­са­ма каб яшчэ раз на­пом­ніць нам: ніш­то не зні­кае.

Па­вод­ле Се­мі­ле­та­ва, мас­так — гэ­та рэ­тран­сля­тар. Ён услу­хоў­ва­ецца. Угля­да­ецца. Ад­чу­вае і дзе­ліц­ца. Пра­пус­кае праз ся­бе энер­гіі кос­ма­су...

Ад но­вай се­рыі ўзні­кае тры­ва­лае ад­чу­ван­не сва­бо­ды. Той сва­бо­ды, ка­лі фор­ма — адзен­не змес­ту. Ка­лі воб­раз і дум­ка твор­цы во­ль­на раз­ві­ва­юцца ме­на­ві­та ў да­дзе­ным шмат­знач­ным кан­тэк­сце.

Згод­на з мер­ка­ван­нем Се­мі­ле­та­ва, са­мае цяж­кае для мас­та­ка ўво­гу­ле — раз­ня­во­ліць роз­ум і вы­рвац­ца з клет­кі сты­ля­вой сіс­тэ­мы. Іван Се­мі­ле­таў ад­но­сіц­ца да тых, ка­му гэ­тая ня­прос­тая ме­та­мар­фо­за раз за раз­ам па­спя­хо­ва ўда­ецца.

 

Андрэй ЯНКОЎСКІ