Пра ма­лых і для ма­лых

№ 2 (383) 01.02.2015 - 28.02.2015 г

«Дзюй­мо­вач­ка» ў Ба­лет­най шко­ле Ма­ры­ны Веж­на­вец
По­пыт на но­выя спек­так­лі для дзя­цей не зні­кае. Ад­нак у та­кой спра­ве не ве­ль­мі про­ста да­сяг­нуць жа­да­на­га вы­ні­ку. Па-пер­шае — улі­чыць за­пат­ра­ба­ва­ныя тэ­мы і сю­жэ­ты, псі­ха­ла­гіч­ныя па­ра­мет­ры аўды­то­рыі, па-дру­гое — спа­лу­чыць да­ступ­насць з да­стат­ко­ва вы­со­кім уз­роў­нем па­ста­ноў­кі.


Пра ўсё гэ­та я ду­ма­ла, ка­лі вы­праў­ля­ла­ся на спек­такль «Дзюй­мо­вач­ка», дру­гі па лі­ку пра­ект, які прэ­зен­та­ва­ла Ба­лет­ная шко­ла Ма­ры­ны Веж­на­вец. На­га­даю: Ма­ры­на — са­ліс­тка На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та. Ад­на з са­мых яркіх вы­ка­наў­цаў у ця­пе­раш­няй тру­пе. Але па­ра­­лель­­на (і па­спя­хо­ва) за­йма­ецца ба­лет­най пед­аго­гі­кай. Так бы мо­віць, «ігра­ючы трэ­нер». Да­вя­ло­ся па­ба­чыць і пер­шы пра­ект, ство­ра­ны шко­лай, «Спя­чую кра­су­ню».

На маю дум­ку, «Дзюй­мо­вач­ка» — пра­ект бо­льш уда­лы. Зра­біць з дзе­ць­мі спек­такль у 2-х дзеях, у якім ба­га­та ма­са­вых сцэн, усіх на­ву­чыць, усё ад­рэ­пе­ці­ра­ваць — за гэ­тым ста­іць ве­лі­зар­ная пра­ца. Спек­такль най­перш пры­ваб­лі­вае тым, што яго асно­вай зра­бі­ла­ся му­зы­ка су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га кам­па­зі­та­ра Але­га Ха­дос­кі. Та­му фі­нан­са­вая да­па­мо­га і пад­трым­ка пра­екта на­шым Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры вы­гля­дае па­трэб­най і да­рэч­най. Ка­лі ўлі­чыць, ко­ль­кі не­за­пат­ра­ба­ва­ных парт­ытур ля­жыць у шуф­ля­дах айчын­ных аўта­раў, гэта ра­дуе і аб­на­дзей­вае...

У му­зыч­ных тэ­мах ба­ле­та шмат пры­га­жос­ці і ра­ман­тыч­нас­ці, пра­чу­лых і пра­нік­нё­ных ме­ло­дый. Яны да­ступ­ныя для ўспры­ман­ня і кам­фор­тныя для юна­га ўзрос­ту. Му­зы­ка, на­ту­ра­ль­на, ішла ў за­пі­се. Ён не ідэ­аль­ны — мо не ха­пі­ла ча­су або гро­шай. Над гэ­тым склад­ні­кам вар­та яшчэ па­пра­ца­ваць.

У ліб­рэ­та, зроб­ле­ным Тац­ця­най Шпар­та­вай, шмат да­сціп­ных зна­хо­дак. Яна не то­ль­кі ідзе ўслед за сла­ву­тай каз­кай, але і да­дае ге­ро­яў і дэ­та­лі, што зра­бі­лі­ся на­ту­ра­ль­най час­ткай сю­жэ­та. На­яўнасць та­кіх пер­са­на­жаў, як зва­ноч­кі, ра­мон­кі, бо­жыя ка­роў­кі, лі­леі, да­зва­ляе, з ад­на­го бо­ку, вы­на­ход­лі­ва вы­ра­шыць ма­са­выя сцэ­ны, а з дру­го­га — пры­ду­маць не­скла­да­ную ха­рэ­агра­фію для шмат­лі­кіх вуч­няў.

Да­сціп­ныя імё­ны ге­ро­яў — Га­лоў­ны ма­ты­лёк (Ве­ра Шпа­коў­ская), Га­лоў­ная Рыб­ка (Ган­на Куз­ня­цо­ва), Га­лоў­ная Па­ву­чы­ха (Анас­та­сія Сі­да­рук). За­ўва­жу: зга­да­ныя юныя са­ліс­ткі ўпэў­не­на тры­ма­юцца на сцэ­не. Як і Фея — Уль­яна Ні­ка­лай­чык. Чыс­ці­нёй плас­тыч­ных лі­ній за­па­мі­на­ецца та­нец Лас­таў­кі (Улья­на Гры­цы­на). Уда­лы вы­бар і вы­ка­наў­цы га­лоў­най ро­лі, Лі­за­ве­ты Пры­ва­ль­чук. Ха­рэ­ограф аб­ачлі­ва не пе­ра­гру­жа­ла яе парт­ыю скла­да­ны­мі ру­ха­мі і іх кам­бі­на­цы­ямі, а пра­па­на­ва­ла ці­ка­вы плас­тыч­ны ма­лю­нак, не муд­ра­ге­ліс­ты, але да­ступ­ны юнай ба­ле­ры­не. Зра­бі­ла акцэнт на яе артыс­тыч­ных здоль­­нас­цях.

У кож­ным спек­так­лі по­спех за­ле­жыць не то­ль­кі ад на­ма­ган­няў твор­ча­га ка­лек­ты­ву, але і ад та­го, у якой сту­пе­ні му­зыч­ная асно­ва і ха­рэ­агра­фіч­нае ра­шэн­не ад­па­вя­да­юць ад­но ад­на­му. Дзе­ці ў шко­ле Веж­на­вец ава­лод­ва­юць най­перш асно­ва­мі кла­сі­кі. Су­час­ныя на­прам­кі бу­дуць спас­ціг­ну­ты па­зней, і пра­па­на­ваць ба­лет­май­стар маг­ла ме­на­ві­та тую плас­тыч­ную мо­ву, якую яны ця­пер і за­свой­ва­юць.

Пры­нцы­по­вая ўда­ча ў іншым. У ад­па­вед­нас­ці сю­жэ­та і яго сцэ­ніч­на­га вы­ра­шэн­ня — уз­рос­ту выканаўцаў. І ў тым, што ха­рэ­ограф не ўво­дзі­ла ў «Дзюй­мо­вач­цы» па­ль­ца­вую тэх­ні­ку, скла­да­ную для дзя­цей, якія то­ль­кі па­ча­лі ава­лод­ваць кла­сі­кай. Ма­лю­нак тан­ца, ад­па­вед­ны ўзрос­ту і маг­чы­мас­цям, раз­ня­во­ліў артыс­таў. А мо па­ўплы­ваў іх боль­­шы сцэ­ніч­ны во­пыт? Вы­на­ход­лі­вас­цю вы­зна­ча­юцца шмат­лі­кія кас­цю­мы мас­та­ка Іллі Пад­ка­па­ева. Асаб­лі­ва гэ­та да­ты­чыць ві­зу­аль­на­га ра­шэн­ня воб­ра­заў Лас­таў­кі, кве­так, жу­коў, шмат­лі­кіх прад­стаў­ні­коў фаў­ны.

 

Та­кія пра­екты каш­тоў­ныя і тым, што дзе­ці ад ма­лен­ства пры­ву­ча­юцца да ары­гі­на­ль­ных му­зыч­ных тво­раў, а не «па­псы». Да спек­так­ля, дзе артыс­ты спя­ва­юць або тан­цу­юць. Юны на­вед­нік мо­жа по­тым пе­ра­тва­рыц­ца ў гле­да­ча, які мае мас­тац­кі густ і здо­ль­ны сап­раў­ды вар­тае ад­роз­ніць ад тан­ных пад­ро­бак. Пра­екты, ад­ра­са­ва­ныя дзе­цям, па­сту­по­ва вы­хоў­ва­юць тэ­атра­лаў.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі