Ме­то­ды­ка вай­ны з аб’ектыў­нас­цю

№ 2 (383) 01.02.2015 - 28.02.2015 г

Фес­ты­валь пер­фор­ман­су ў Цэнтры су­час­ных мас­тац­тваў
Пра­гра­ма бе­ла­рус­ка­га пер­фор­ман­са «penAtra(C)tion», якую тры га­ды ўва­саб­ляе гру­па «Экзар­цыс­тыч­ны Gesamtkunstwerk», тран­сфар­ма­ва­ла­ся ў па­ўна­вар­тас­ны двух­дзён­ны фес­ты­валь. Ад­ной з га­лоў­ных пры­чын та­кой эва­лю­цыі ста­ла з’яўлен­не спры­яль­най для пад­обных не­ка­мер­цый­ных пра­ектаў пля­цоў­кі — Цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў. Вы­раз­ная па­зі­цыя яго ця­пе­раш­ніх су­пра­цоў­ні­каў і кі­раў­ніц­тва мо­жа кан­чат­ко­ва па­зба­віць айчын­ны пер­фор­манс пры­сма­ку за­ба­ро­не­на­га пло­да. У ня­даў­нія ча­сы рэ­дкая імпрэ­за та­ко­га кштал­ту аб­ыхо­дзі­ла­ся без ма­ляў­ні­чых скан­да­лаў з удзе­лам тэх­ні­чак і вах­цё­рак.

 


Гэ­тым раз­ам прайшло без анек­до­таў.

Дэ­віз фэс­ту на­сця­рож­ваў: «Та­дэ­вуш Рэ­йтан vs. Пане Ка­хан­ку: мас­тац­тва вай­ны з аб’ектыў­нас­цю». До­сыць сціп­лая гіс­то­рыя бе­ла­рус­ка­га аван­гар­ду на­тхняе да­след­чы­каў і ку­ль­тур­трэ­ге­раў на са­мыя роз­ныя вы­крун­та­сы ў рэ­чыш­чы па­збаў­лен­ня ад на­цы­яна­ль­ных ком­плек­саў. Ды і на фо­не дыс­ку­сій кштал­ту «наш ці не наш Ма­ле­віч» ход дум­кі ку­ра­та­раў вы­гля­дае пры­нам­сі ары­гі­на­ль­ным. Па­кор­паў­шы­ся ў не­трах айчын­най гіс­то­рыі, яны без пра­блем знай­шлі там па­ру пры­дат­ных пер­са­на­жаў ды аб’яві­лі іх прад­вес­ні­ка­мі бе­ла­рус­ка­га пер­фор­ман­су. Пры­за­бы­ты ге­рой Рэ­йтан вы­сту­пае ў якас­ці анты­тэ­зы са­ма­му імпа­зан­тна­му з Ра­дзі­ві­лаў, яко­га ў прэс-рэ­лі­зе не­бес­пад­стаў­на на­зва­лі «фры­кам».

Та­дэ­ву­шу Рэ­йта­ну і быў пры­све­ча­ны вы­ступ «Ме­ха­нё­раў ку­ль­ту­ры». Алесь Ро­дзін і Змі­цер Юрке­віч, ядро гру­пы, пры­кла­да­юць усе маг­чы­мыя вы­сіл­кі для ўве­ка­веч­ван­ня гэ­тай по­ста­ці. Але ў пер­фор­ман­се за­мест парт­рэт­на­га ад­люс­тра­ван­ня рэ­аль­ных асоб гле­да­чы і вы­пад­ко­выя мі­на­кі па­ба­чы­лі фан­тас­ма­га­рыч­ныя по­ста­ці, што па­ўста­лі ад­не­куль з не­траў ка­лек­тыў­на­га не­свя­до­ма­га

Пер­фор­манс гру­пы «Экзар­цыс­тыч­ны Gesamtkunstwerk» утрым­лі­ваў до­сыць ба­­наль­ную але­го­рыю: эга — аб­алон­ка, што ад­дзя­ляе асо­бу ад знеш­ня­га све­ту. Ску­льп­тар Па­вел Вай­ніц­кі ўва­со­біў тую аб­алон­ку ў вы­гля­дзе жа­лез­най клет­кі, аб­ве­ша­най пя­рэс­ты­мі ла­пі­ка­мі тка­ні­ны. Але са­мым ці­ка­вым быў ме­на­ві­та спо­саб фун­кцы­яна­ван­ня гэ­та­га ску­льп­тур­на­га тво­ра. Не­шта сфе­ра­па­доб­нае з гру­ка­там ска­ці­ла­ся па стром­кай лес­ві­цы Цэн­тра, да­ста­віў­шы ўніз пер­фор­ме­ра Іллю Сі­на. На­ўздзіў для пры­сут­ных, ён вы­браў­ся з ша­ра без ві­да­воч­ных па­шко­джан­няў.

Акцёр і мас­так Юрка Дзі­ва­коў у сва­ім пра­екце «ROT» прэ­па­­ра­ваў пра­цэс ге­ра­іза­цыі. Аўтар пра­суе ка­шу­лю, апра­нае по­рткі, пры­мя­рае на ся­бе мас­ку Ма­якоў­ска­га, стра­ля­ецца за шыр­май, пэц­ка­ючы пад­ло­гу бу­та­фор­скай кры­вёю, а не­ўза­ба­ве пе­ра­тва­ра­ецца ў аўкцы­яніс­та, які прад­ае «тую са­мую» ка­шу­лю Ма­якоў­ска­га — спяр­ша ад­ну, а по­тым і яшчэ ад­ну, «тую са­мую»... Эва­лю­цыя ад па­ўся­дзён­нас­ці (праз ге­ра­ізм) да цы­ніз­му ад­бы­ва­ецца лі­та­ра­ль­на за 10-15 хві­лін і з ад­ной дзей­най асо­бай.

Кан­стан­цін Му­жаў, чыю дзею «№3 тэх­на­ло­гія ка­хан­ня» арга­ні­за­та­ры не­бес­пад­стаў­на на­зва­лі «opus magnum», з улас­ны­мі ге­ра­іня­мі аб­ыхо­дзіў­ся на­огул без цы­ры­мо­ній. Уз­бро­ены ма­чэ­тэ муж­чы­на па­сёк у ка­пус­ту па­ру ту­зі­наў кар­дон­ных «дзяў­чат сва­ёй ма­ры», і вы­зва­ле­ную пра­сто­ру ўмо­мант за­поў­ні­лі дзяў­ча­ты жы­выя, між іншым — пра­фе­сій­ныя ма­дэ­лі. Дзя­ку­ючы ві­до­віш­чнас­ці і ўні­вер­са­ль­нас­ці сва­ёй тэ­мы гэ­ты пер­фор­манс мог бы з по­спе­хам дэ­ман­стра­вац­ца не то­ль­кі на вуз­кап­ро­фі­ль­ным ме­рап­ры­емстве.

Маш­таб­най дзеі, пе­ра­на­сыч­най дэ­ка­ра­цы­ямі і спец­эфек­та­мі, на­ступ­ства­ваў ка­мер­ны пра­ект Во­ль­гі Ра­га­вой «Унут­ры». Аб­ая­ль­ная аўтар­ка ства­рае ня­ўлоў­ную па­этыч­ную ма­тэ­рыю з да­па­мо­гай са­мых про­стых жэс­таў і прад­ме­таў. І ме­на­ві­та ў гэ­тым пра­яўля­ецца ча­ра­дзей­ства пер­фор­ман­су — на­ра­джаць не­шта амаль з ні­чо­га.

Пад­обная мі­ні­ма­ліс­тыч­насць вы­яўлен­чых срод­каў ха­рак­тэр­ная так­са­ма і для Сяр­гея Жда­но­ві­ча, чый пер­фор­манс вы­дат­на да­поў­ніў яго­ную ж інста­ля­цыю, якая ў той са­мы час вы­стаў­ля­ла­ся ў ЦСМ. Мед­ыта­тыў­ная гу­ль­ня з це­ня­мі пад гу­кі варга­на ста­ла но­вым дос­ве­дам той про­стас­ці, што ага­ляе сут­насць — ве­ль­мі акту­аль­на ў наш пе­ра­на­сы­ча­ны ві­зу­аль­ны­мі эфек­та­мі век.

Пер­фор­ман­сы Аляк­сан­дра За­йца­ва ча­сам вы­клі­ка­юць пэў­нае не­ўра­зу­мен­не пуб­лі­кі. Мас­тац­кай пра­кты­цы гэ­та­га аўта­ра ўлас­ці­вы той нон­кан­фар­міс­цкі кшталт гер­ме­тыч­нас­ці, які не інтры­гуе, але ад­штур­хоў­вае. Ад­нак гэ­тым раз­ам унут­ра­ныя інтэн­цыі знай­шлі ба­дай да­ска­на­лае мас­тац­кае ўва­саб­лен­не. Ча­ла­век ба­лан­суе ў па­вет­ры на пад­па­ле­ных вя­роў­ках. Ка­лі ад­на з іх пе­ра­га­рае, це­ла аб­ры­на­ецца до­лу. Эпіг­раф дзеі быў узя­ты з Тар­коў­ска­га: ня­ве­дан­не мо­ман­ту ўлас­най смер­ці ро­біць нас не­смя­рот­ны­мі.

Апра­ча ўлас­на пер­фор­ман­саў, фес­ты­­валь­­ная пра­гра­ма ўтрым­лі­ва­ла імпра­ві­за­цый­ныя му­зыч­ныя вы­сту­пы Вік­та­ра Ся­маш­кі, Ула­дзіс­ла­ва Бу­б­на, гур­та «Masque Noir» і «ISN», а так­са­ма (пе­ра­ся­чэн­не з «Suma Sumarum») упер­шы­ню дэ­ман­стра­ва­нае ві­дэа пер­ша­га ў Бе­ла­ру­сі фэс­ту пер­фор­ман­су, які ад­быў­ся ў «Шос­тай лі­ніі» ў да­лё­кім 1997-м. Пуб­лі­ка маг­ла пе­ра­ка­нац­ца: за пра­мі­ну­лыя га­ды сут­нас­на ні­чо­га не змя­ні­ла­ся. Бе­ла­рус­кі пер­фор­манс быў і ёсць надзвы­чай аўтар­скім і суб’ектным, што за­мі­нае хоць якой яго сіс­тэ­ма­ты­за­цыі ды вы­зна­чэн­ню трэн­даў. Ме­на­ві­та гэ­тым ён і ці­ка­вы.

 

Алена РУДАЯ