«Ша­лом Алей­хем! Мір вам, лю­дзі!»

№ 2 (383) 01.02.2015 - 28.02.2015 г

Два погляды на спектакль
Прэм’ера спек­так­ля Бе­ла­рус­ка­га ака­дэ­міч­на­га музыч­на­га тэ­атра вы­клі­ка­ла шмат эмо­цый і роз­на­га­лос­се мер­ка­ван­няў. Та­му рэ­дак­цыя змяш­чае дзве рэ­цэн­зіі. Яны да­юць маг­чы­масць склас­ці бо­льш по­ўнае ўяў­лен­не пра но­вую пра­цу ка­лек­ты­ву.

Цікавы эксперымент

 «Ша­лом Алей­хем!..», ад­на з апош­ніх прэ­м’ер ка­лек­ты­ву, успры­ма­ецца як ці­ка­вы экс­пе­ры­мент. Гіс­то­рыя айчын­на­га ва­ры­янта мю­зік­ла па­ча­ла­ся ў на­шай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў з дып­лом­на­га спек­так­ля будучых акцё­раў му­зыч­на­га тэ­атра. У рэ­шце рэшт уз­нік­ла жа­дан­не здзей­сніць па­ста­ноў­ку на пра­фе­сій­най сцэ­не.

Пры ства­рэн­ні спек­так­ля за асно­ву бы­лі аб­ра­ны сус­вет­на вя­до­мы брад­вей­скі мю­зікл «Скры­пач на да­ху» Джэ­ры Бо­ка і Джо­зэ­фа Стай­на (1964), яго экра­ні­за­цыя, зроб­ле­ная рэ­жы­сё­рам Нор­ма­нам Джу­іса­нам (1971), п’е­са Ры­го­ра Го­ры­на «Па­мі­на­ль­ная ма­літ­ва» (1989), на­пі­са­ная па ма­ты­вах апа­вя­дан­няў Шо­лам-Алей­хе­ма пра Тэў­е-ма­лоч­ні­ка. На­га­даю: «Па­мі­на­ль­ная ма­літ­ва» бы­ла па­спя­хо­ва па­стаў­ле­на ў Ку­па­лаў­скім тэ­атры 25 га­доў та­му.

Каб зра­зу­мець шмат­пла­на­вы змест но­ва­га спек­так­ля, ство­ра­на­га Му­зыч­ным тэ­атрам, трэ­ба ве­даць і «чы­таць» мно­гія ад­сыл­кі. Гіс­то­рыя пра Тэў­е — доб­ра­га, раз­важ­лі­ва­га і муд­ра­га, але бед­на­га ма­лоч­ні­ка, які ні­ко­лі не су­муе, ма­рыць стаць ба­га­тым і знай­сці доч­кам за­мож­ных жа­ні­хоў, на­бы­ла шы­ро­кую вя­до­масць з роз­ных пры­чын. У гла­ба­ль­ным сэн­се ў ёй акту­алі­за­ва­на на­цы­яна­ль­нае пы­тан­не, лёс яўрэ­яў у Рас­ійскай імпе­рыі на мя­жы ХIХ — ХХ ста­год­дзяў. Тут па­ка­за­ны жыц­цё, по­быт і звы­чаі асоб­най сям’і і яўрэй­ска­га па­се­ліш­ча, дзе ядна­юцца ме­лад­ра­ма­тыч­нае і тра­ге­дый­нае, рэ­аль­нае і ірэ­аль­нае, дзе сму­так з ад­цен­нем гу­ма­ру, а смех — праз слё­зы.

У тво­рах пра Тэў­е-ма­лоч­ні­ка ёсць і аўта­бі­ягра­фіч­ныя ма­ты­вы: пі­сь­мен­нік да­ваў пры­ват­ныя ўро­кі Во­ль­зе Ло­евай, да­чцэ ба­га­та­га яўрэй­ска­га прад­пры­ма­ль­ні­ка. Ма­ла­дыя лю­дзі за­ка­ха­лі­ся, але ба­ць­ка быў су­праць, та­му ажа­ніц­ца яны змаг­лі толь­кі праз не­ка­то­ры час. Ва ўсіх гіс­то­ры­ях, якія ўзнік­лі на асно­ве апа­вя­дан­няў пра Тэў­е, ня­змен­на пры­сут­ні­чае гэ­ты сю­жэт. Як і гіс­та­рыч­на вя­до­мыя яўрэй­скія па­гро­мы.

У на­зве аме­ры­кан­ска­га мю­зік­ла «Скры­пач на да­ху» ёсць і ўлас­на «бе­ла­рус­кі след». На яе вы­бар па­ўплы­ва­ла вя­до­мая кар­ці­на Мар­ка Ша­га­ла з му­зы­кан­там, які іграе на да­ху. Скры­пач, жы­хар аме­ры­кан­скай па­ста­ноў­кі, у на­шай так­са­ма ёсць.

На­ўрад ці наш Му­зыч­ны тэ­атр меў маг­чы­масць вы­ра­шыць усе пы­тан­ні з аўтар­скі­мі пра­ва­мі на мю­зікл Джэ­ры Бо­ка, бо кошт лі­цэн­зіі брад­вей­скай па­ста­ноў­кі — ліч­ба астра­на­міч­ная. Та­му му­зыч­ная асно­ва «Ша­лом Алей­хем!..» зроб­ле­на па на­ступ­ным пры­нцы­пе: тут вы­ка­рыс­та­ны фраг­мен­ты мю­зік­ла Джэ­ры Бо­ка (у тым лі­ку со­ла Скры­па­ча, пес­ня Тэўе «Быў бы ба­га­чом я», па­чат­ко­вы хор «Звы­чай» і фі­на­ль­ны «Ана­таў­ка»), але дзве трэ­ці парт­ыту­ры на­ле­жаць Але­гу Ха­дос­ку, су­час­на­му кам­па­зі­та­ру, май­стру вя­до­ма­му і аўта­ры­тэт­на­му. Ду­маю, у да­дзе­ным вы­пад­ку та­кі ме­тад ства­рэн­ня мю­зік­ла быў адзі­на слуш­ным і маг­чы­мым.

Па­ста­но­вач­ная бры­га­да не ста­ві­ла за мэ­ту пе­ра­ўзыс­ці кла­січ­ныя ўзо­ры і Джэ­ры Бо­ка. У вы­ні­ку з’явіў­ся твор, у якім спа­лу­ча­юцца роз­ныя жан­ры, фор­мы і сты­лі. Гэ­та да­ты­чыць і лі­та­ра­тур­най кам­па­зі­цыі Мі­ха­іла Ка­ва­ль­чы­ка, і му­зы­кі Але­га Ха­дос­кі. Ад­сюль уз­ні­кае пы­тан­не: ці мож­на ўя­віць «Яўге­на Ане­гі­на» ў су­час­ным аўтар­скім ва­ры­янце з вы­ка­рыс­тан­нем най­бо­льш вя­до­мых ну­ма­роў Чай­коў­ска­га? Або «Тра­ві­яту», у якой па­ло­ва парт­ыту­ры на­ле­жыць су­час­на­му кам­па­зі­та­ру, а па­ло­ва — Вер­дзі? Пра­ўда, у ба­ле­це ўзні­ка­юць па­ста­ноў­кі, дзе за­хоў­ва­ецца ха­рэ­агра­фія кла­січ­ных фраг­мен­таў, да яе да­да­юцца но­выя эпі­зо­ды. І та­кая сі­ту­ацыя вы­гля­дае на­ту­ра­ль­най.

У парт­ыту­ры мю­зік­ла на­цы­яна­ль­ны эле­мент з ха­рак­тэр­ным ла­да­вым і інстру­мен­та­ль­ным гу­чан­нем ні­дзе не пе­ра­бо­ль­ша­ны. Яго, ба­дай, за­шмат у тан­ца­ва­ль­на-плас­тыч­ных фраг­мен­тах. У шэ­ра­гу «ўстаў­ных» эпі­зо­даў му­зы­ка пад­аец­ца ў за­пі­се (імі­та­цыя гра­ма­фон­на­га гу­чан­ня, гу­ка­шу­ма­вое су­пра­ва­джэн­не па­гро­му, ха­ра­выя цар­коў­ныя спе­вы). Але та­кое ра­шэн­не зда­ецца над­ума­ным.

У мю­зік­ле шмат пра­цяг­лых дра­ма­тыч­ных сцэн і ма­на­ло­гаў, спа­лу­ча­ных з му­зы­кай. І чым блі­жэй да фі­на­лу, тым бо­льш дра­ма­тыз­му. Ка­рыс­та­ючы­ся сло­ва­мі пі­сь­мен­ні­ка, па­ча­ло­ся ўсё ве­ль­мі ве­се­ла, а скон­чы­ла­ся, як і бо­ль­шасць вя­сё­лых гіс­то­рый, ве­ль­мі сум­на. Тры да­чкі Тэў­е вы­йшлі за­муж на­су­пе­рак во­лі ба­ць­кі і яўрэй­скай тра­ды­цыі. Па­мі­рае жон­ка ма­лоч­ні­ка Гол­да, а яўрэ­яў вы­ся­ля­юць з іх род­най Ана­таў­кі. Га­лоў­ныя дра­ма­тур­гіч­ныя кроп­кі рас­стаў­ле­ны да­клад­на — ад гул­лі­ва­га ансам­бля трох да­чок, якія ма­раць пра жа­ні­хоў («Сва­ха»), да тра­гіч­най сцэ­ны смер­ці Гол­ды. Яркі­мі і ці­ка­вы­мі пад­алі­ся фраг­мен­ты «Сон Тэў­е» і «Вя­сел­ле» — най­перш дзя­ку­ючы му­зыч­на­му і тан­ца­ва­ль­на­му ра­шэн­ням. Вы­раз­ны­мі па­ўста­лі ма­са­выя сцэ­ны з хо­рам і са­ліс­та­мі. У скла­дзе, дзе за­ня­ты Аляк­сандр Асі­пец (Тэў­е), Ка­ця­ры­на Дзег­ця­ро­ва (Гол­да), Іры­на За­янчкоў­ская (Ента), Вік­тар Цыр­ку­но­віч (Лей­зер), бо­льш акцэн­та­ва­ны пры­кме­ты на­цы­яна­ль­на­га ў ха­рак­та­рах. Вы­ка­наў­цы, а ў спек­так­лі ўдзе­ль­ні­чае амаль уся тру­па, ме­лі маг­чы­масць вы­явіць улас­нае акцёр­скае май­стэр­ства, каб рас­крыць скла­да­ныя і роз­на­ба­ко­выя воб­ра­зы.

Ве­ра Гу­дзей-Каш­та­ль­ян



У адпаведнасці з жанрам, але...

Ска­жу ад­ра­зу: спек­такль па­кі­дае стра­ка­тыя ўра­жан­ні. «Плю­сы» і «мі­ну­сы» чар­гу­юцца, ства­ра­ючы дзіў­на­ва­ты ма­лю­нак. Са­мае важ­нае ў кож­най па­ста­ноў­цы — вас­тры­ня. Здо­ль­насць рэ­за­на­ваць з на­ва­ко­ль­най рэ­ча­існас­цю. За­паў­няць «бе­лыя пля­мы» на­ша­га ня­ве­дан­ня або мя­няць ве­дан­не сас­та­рэ­лае на су­час­нае. У гэ­тым сэн­се ўсё — ОК! Ча­му? Акту­аль­насць спек­так­ля ў тым, што ён не то­ль­кі пра яўрэй­скае мяс­тэч­ка Ана­таў­ка, якое зна­хо­дзі­ла­ся на тэ­ры­то­рыі та­га­час­най Укра­іны. «Ша­лом Алей­хем!..» — і пра нас. Бо да­дае важ­ныя ры­сы да ўяў­лен­няў пра тое, як вы­гля­да­лі, кім бы­лі на­се­ле­ны бе­ла­рус­кія мяс­тэч­кі на па­чат­ку ХХ ста­год­дзя або на­ват ра­ней.

За­зір­ну­ла ў Інтэр­нэт. У 1845 го­дзе ў Мін­скай гу­бер­ні прад­стаў­ні­кі яўрэй­скай на­цы­яна­ль­нас­ці скла­да­лі 15,9%, у той жа час рус­кіх бы­ло ўся­го 3,91%, а па­ля­каў — 3,01%. У 1893-м на той жа тэ­ры­то­рыі існа­ва­ла 860 цэр­кваў, 67 кас­цё­лаў, 36 сі­на­гог і ажно 420 яўрэй­скіх ма­лі­тоў­ных да­моў. Пры кан­цы ХІХ ста­год­дзя ў Мін­ску, па­вод­ле пе­ра­пі­су, бы­ло 91 494 жы­ха­ра. Бо­льш за па­ло­ву на­сель­­ніц­тва (!) — 47 561 ча­ла­век — скла­да­лі яўрэі. І апош­няя ліч­ба. У 1926 го­дзе ў БССР пра­жы­ва­ла 407,1 ты­ся­чы яўрэ­яў. Тлу­ма­чэн­не про­стае: на бе­ла­рус­кіх зем­лях ця­гам доў­га­га ча­су пра­хо­дзі­ла ры­са асед­лас­ці.

На прэ­м’е­ры і па­сля яе на­ват шка­ду­еш, што му­зыч­ны спек­такль пра Тэў­е-ма­лоч­ні­ка не з’я­віў­ся на айчын­най сцэ­не на не­ка­ль­кі се­зо­наў ра­ней. Раз­ва­жа­еш так па мно­гіх пры­чы­нах. І та­му, што спа­лу­чэн­не спе­ваў, тан­цаў, раз­моў­ных фраг­мен­таў ідэ­аль­на пад­ыхо­дзіць му­зыч­на­му тэ­атру. І та­му, што па­ста­ноў­ка пра­сяк­ну­та гу­ма­рам — мяк­ка-вы­тан­ча­ным і не­ча­ка­ным, у якім ад­люс­троў­ва­ецца жыц­цё­вая фі­ла­со­фія на­ро­да.

Ці не са­мае каш­тоў­нае ў но­вай па­ста­ноў­цы Му­зыч­на­га — парт­ыту­ра Але­га Ха­дос­кі, ува­соб­ле­ная аркес­трам пад кі­раў­ніц­твам Юрыя Га­ля­са. Ха­дос­ка — «про­фі», а «про­фі» не вы­да­юць вы­нік ні­жэй пэў­на­га ўзроў­ню. Ён — ме­на­ві­та тэ­атра­ль­ны кам­па­зі­тар, здо­ль­ны мыс­ліць дра­ма­тур­гіч­на, бу­да­ваць сцэ­ны на кан­трас­тах, у шмат­стай­нас­ці рыт­маў. На­цы­яна­ль­ны ка­ла­рыт за­ха­ва­ны і ра­з­ам з тым аб’­ядноў­вае роз­нас­ты­лё­выя ну­ма­ры. Му­зы­ка лёг­кая — у леп­шым сэн­се сло­ва. Якраз у ад­па­вед­нас­ці з ад­мет­нас­цю жан­ру. Тан­ца­ва­ль­ныя эпі­зо­ды (ха­рэ­ограф Ула­дзі­мір Іва­ноў) імклі­выя і «за­вад­ныя», час­та ўзні­ка­юць як эма­цый­ная ку­ль­мі­на­цыя ма­са­вых сцэн. У ва­­каль­­ных ну­ма­рах ад­люс­тра­ва­ны раз­ма­іты ды­япа­зон па­чуц­цяў. Ві­да­воч­на, што над спек­так­лем тру­па, са­ліс­ты і хор пра­ца­ва­лі з ахво­тай і за­хап­лен­нем. Стаў­лен­не да ма­тэ­ры­ялу, сю­жэ­та, ге­ро­яў між­во­лі тран­слю­ецца ў за­лу, сха­ваць яго не­маг­чы­ма. У лі­ку твор­чых зда­быт­каў на­зва­ла б шэ­раг акцёр­скіх ра­бот — Анто­на За­янчкоў­ска­га (Тэў­е) і асаб­лі­ва Лі­дзіі Ку­зь­міц­кай (Гол­да), на маю дум­ку, не ацэ­не­най як след артыс­ткі. Ка­ла­рыт­ную па­ру ўтва­ра­юць На­тал­ля Гай­да (Ента) і Аляк­сей Ку­зь­мін (Лей­зер).

Пра «мі­ну­сы». Вы­клі­кае сум­нен­ні на­зва спек­так­ля. У ёй ажно два кліч­ні­кі. Не за­мно­га?.. Не­як дзіў­на і ве­ль­мі па­фас­на, амаль як пе­рад­авая га­зе­ты «Пра­вда». Пра­змер­ны па­фас — адзна­ка да­ўно мі­ну­ла­га, а да­клад­ней — са­вец­ка­га ча­су. Гэ­та пра тое, як ка­ра­бель на­зы­ваць.

Ця­пер па сут­нас­ці. Мі­ха­іл Ка­ва­ль­чык, без сум­нен­няў, рэ­жы­сёр во­пыт­ны, спрак­ты­ка­ва­ны, мае вя­лі­кі спіс па­ста­но­вак. У да­дзе­ным вы­пад­ку ён так за­ха­піў­ся зы­ход­ным дра­ма­тур­гіч­ным ма­тэ­ры­ялам (яму на­ле­жыць лі­та­ра­тур­ная кам­па­зі­цыя па­вод­ле апо­вес­ці «Тэў­е-ма­лоч­нік») і раз­моў­ны­мі фраг­мен­та­мі, што спек­такль на­гад­вае ча­ра­ду смеш­ных, жыц­ця­ра­дас­ных анек­до­таў, якія, вядома, мож­на слу­хаць хоць да ра­ні­цы. Але ча­му гэ­тая плынь час ад ча­су пе­ра­ры­ва­ецца ва­ка­ль­нымі або тан­ца­ва­ль­нымі фраг­мен­тамі? У пэў­ны мо­мант уз­ні­кае ад­чу­ван­не рых­лас­ці спектакля.

Ні­як не ма­гу па­га­дзіц­ца з Ве­рай Гу­дзей-Каш­та­ль­ян, якая лі­чыць, на­прык­лад, сцэ­ну «Сон Тэў­е» яркай. Гэ­тая, так бы мо­віць, «Ва­ль­пур­гі­ева ноч» гля­дзіц­ца, пра­бач­це, па­ро­ды­яй. А са­ма па­ста­ноў­ка «Мір вам, лю­дзі!» зда­ецца бяс­кон­цай. Для су­час­на­га гле­да­ча тры га­дзі­ны — за­мно­га! У пад­обным вы­пад­ку сцэ­ніч­ны час па­ві­нен быць арга­ні­за­ва­ны без­да­кор­на. Раз­драж­ня­юць асоб­ныя ге­роі. На­прык­лад, рэ­ва­лю­цы­янер Пер­чык, які вы­гля­дае надзі­ва схе­ма­тыч­ным. Та­ды не­зра­зу­ме­ла, ча­му ён так пад­аба­ецца ад­ной з да­чок Тэў­е, што яна згод­на вы­пра­віц­ца з ім у Сі­бір? У эпі­зо­дах яўрэй­ска­га па­гро­му на сцэ­не з’яў­ля­ецца дзяў­чы­на зноў-та­кі па­ра­дый­на­га вы­гля­ду. Ка­лі рэ­жы­сёр ха­цеў вы­явіць не­пры­язнасць да пэў­ных замежных лі­да­раў, мо не трэ­ба бы­ло ра­біць гэ­та так пра­ма­лі­ней­на?

Та­кім чы­нам, пы­тан­ні да па­ста­но­вач­най бры­га­ды ёсць. Ці мож­на ў спек­так­лі што­сь­ці змя­ніць і пад­ка­рэк­та­ваць? Не бя­ру­ся сцвяр­джаць. Вы­каз­ваць кры­тыч­ныя за­кі­ды скла­да­на, бо гля­дач пры­хо­дзіць у Му­зыч­ны тэ­атр ад­па­чыць і «пе­ра­клю­чыц­ца». Пуб­лі­ка доб­ра рэ­агуе на спеў­ныя, тан­ца­ва­ль­ныя і раз­моў­ныя фраг­мен­ты. Ра­да ў ад­ных эпі­зо­дах па­смя­яцца, у іншых (як тра­гіч­ная смерць Гол­ды) па­пла­каць. Та­му што б ты ні на­пі­саў у рэ­цэн­зіі, та­бе за­пя­рэ­чаць: «А гле­да­чу пад­аба­ецца! Ён га­ла­суе ка­ша­ль­ком і па­куп­кай квіт­коў»… Не сум­ня­юся, спек­такль бу­дзе мець уда­лы пра­кат­ны лёс і збі­раць по­ўную за­лу. Але ка­са­вы по­спех і мас­тац­кая бездакорнасць — гэ­та, як ка­жуць у Ад­эсе, дзве вя­лі­кія роз­ні­цы.

 

Таццяна Мушынская