Час, бруд і іншыя пе­ра­шко­ды

№ 2 (383) 01.02.2015 - 28.02.2015 г

«Мас­тац­тва рэ­стаў­ра­цыі. Ма­гія май­стэр­ства» ў На­цы­яна­ль­ным мас­тац­кім му­зеі
Уна­шым ра­мяс­тве да­во­дзіц­ца пра­ца­ваць так, як працавалі ста­рыя май­стры, — на ста­год­дзі. Відавочна, у гэтым ёсць ма­гія.

Вы­ста­ва была пры­мер­ка­ва­на да 75-год­дзя На­цы­я­наль­на­га мас­тац­ка­га му­зея і з’яўля­ецца сво­еа­саб­лі­вай спра­ваз­да­чай ад­дзе­ла рэ­стаў­ра­цый­ных май­стэр­няў. Тут пра­цу­юць дзе­вят­нац­цаць спе­цы­яліс­таў. Што тры­мае ча­ла­ве­ка ў гэ­тай пра­фе­сіі? На маю дум­ку — гіс­та­рыч­ны інта­рэс, эстэ­тыч­нае па­чуц­цё і ма­ра­ль­ны аб­авя­зак. У асно­ве — асаб­лі­вы азарт ста­ра­це­ля, пер­ша­адкры­ва­ль­ні­ка. Пры­вя­ду пры­клад. Мы ўзя­лі з за­ха­ван­ня ча­ты­ры аб­ра­зы з вёс­кі Хоў­хла­ва Ма­ла­дзе­чан­ска­га ра­ёна — на­сто­ль­кі бруд­ныя, што не бы­ло ві­даць ма­люн­ка. Па­ча­лі іх рас­кры­ваць, і вы­явіў­ся сме­лы жы­ва­піс, які сён­ня мож­на па­ра­ў­наць з аван­гар­дам па­чат­ку ХХ ста­год­дзя! Я зга­даў, што га­доў двац­цаць пяць — трыц­цаць та­му ўжо за­ймаў­ся ад­ной іко­най з гэ­тай вёс­кі. Вёс­ка вя­до­мая з ХV ста­год­дзя, а ў ХVІ там шэсць га­доў жыў і пра­ца­ваў Сы­мон Буд­ны. Акрэс­лі­ва­ецца сты­ліс­тыч­ны ды­япа­зон гэ­тых аб­ра­зоў — ад за­ход­не­еўра­пей­скіх кі­рун­каў да мяс­ц­овай шко­лы. Рос­шу­кі на­сто­ль­кі за­ха­пі­лі мя­не, што ка­лі б я быў мас­тац­тваз­наў­цам, то ад­ра­зу б за­няў­ся вы­ву­чэн­нем гэ­тай вёс­кі і тво­раў, зроб­ле­ных у ёй. Без на­шых вы­сіл­каў увесь гэ­ты скарб ля­жаў бы за­пы­ле­ны ў за­пас­ні­ках, ад­нак пра­ца рэ­стаў­ра­та­ра дае маг­чы­масць яго атры­бу­та­ваць.

Для мя­не як ку­ра­та­ра бы­ло важ­на прад­эман­стра­ваць тое, што сха­ва­на ў му­зей­ных за­пас­ні­ках, тыя рэ­чы, якія пры іншых умо­вах гля­дач не мае маг­чы­мас­ці па­ба­чыць. Мы пра­цу­ем, рас­кры­ва­ем не­йкі артэ­факт, па­сля вяр­та­ем яго на да­лей­шае за­ха­ван­не, па­куль пры­йдзе час і які-не­будзь мас­тац­тваз­наў­ца возь­ме і атры­бу­туе гэ­ты твор. Та­ды ён ста­не прад­ме­там пуб­лі­ка­цыі ці тэ­ма­тыч­най вы­ста­вы. Я ад­мыс­ло­ва даў экс­па­зі­цыі най­мен­не рэ­стаў­ра­цый­най, бо гэ­та да­зво­лі­ла мне прад­эман­стра­ваць не­атры­бу­та­ва­ныя рэ­чы, на­звы якіх не­вя­до­мыя або, маг­чы­ма, зме­няц­ца, як гэ­та бы­вае ў пра­цэ­се на­шай ра­бо­ты, ка­лі рас­кры­ва­ецца слой за сло­ем і пра­яўля­юцца вы­ява і над­пі­сы.

На вы­ста­ве прад­стаў­ле­ны не сто­ль­кі вы­нік, ко­ль­кі сам пра­цэс — як адзін з мо­ман­таў быц­ця по­мні­каў мас­тац­тва і што­дзён­на­га жыц­ця му­зея. Ніх­то не зай­маў­ся ад­мыс­ло­вым ад­бо­рам тво­раў: прад­ме­ты бы­лі ўзя­ты са ста­лоў на­шых рэ­стаў­ра­та­раў, па­сля па­ка­зу яны зноў вер­нуц­ца ту­ды.

На па­чат­ку экс­па­зі­цыі быў раз­меш­ча­ны стэнд у го­нар май­го ка­ле­гі Пят­ра Жур­бея, яму ж пры­све­ча­на і інста­ля­цыя, дзе па­ка­за­ны на­шы пры­ла­ды пра­цы. У гэ­тай за­ле зна­хо­дзяц­ца аб’ек­ты, зроб­ле­ныя ім са­мім ці ў су­пра­цы са мной, а так­са­ма рэ­чы, ад­рэс­таў­ра­ва­ныя Аляк­сан­драм Та­ра­сі­кам яшчэ ў той час, ка­лі май­стэр­ні ў му­зеі то­ль­кі ства­ра­лі­ся.

Артэ­фак­ты ста­ра­жыт­на­га мас­тац­тва за ста­год­дзі свай­го існа­ван­ня ста­но­вяц­ца свед­ка­мі ве­лі­зар­най ко­ль­кас­ці падзей. Да таго ж яны — не­пас­рэд­ныя ўдзе­ль­ні­кі як аса­біс­тай, так і агу­ль­на­ча­ла­ве­чай гіс­то­рыі, якая час­та на­но­сіць ра­ры­тэ­там, зда­ва­ла­ся б, не­пап­раў­ныя стра­ты. На вы­ста­ве по­руч з экс­па­на­та­мі бы­лі раз­меш­ча­ны стэн­ды з фо­та­фік­са­цы­яй рэ­стаў­ра­цый­най пра­цы на кож­най ста­дыі. Гэ­ты ма­тэ­ры­ял зна­хо­дзіц­ца ў ба­зе да­ных, і ка­лі спат­рэ­біц­ца, мы змо­жам па­ка­заць увесь пра­цэс уз­наў­лен­ня кож­на­га артэ­фак­та.

У не­ка­то­рых тво­рах мы за­хоў­ва­ем сля­ды рэ­стаў­ра­цый­ных ра­бот, па­зна­ча­ючы стра­ча­ныя слаі. У на­шай пра­фе­сіі існу­юць пэў­ныя не­па­руш­ныя пра­ві­лы. Пер­шае — аб­ара­ча­ль­насць ма­тэ­ры­ялу. Дру­гое — не­да­ты­ка­ль­насць аўтар­ска­га слою. Пры­кла­да­ем усе на­ма­ган­ні для та­го, каб рас­крыць ары­гі­нал. Рэ­стаў­ра­тар за­ўсё­ды му­сіць ра­біць эстэ­тыч­ны вы­бар. Кож­ны з нас успры­мае аб’ект па-свой­му, ад­нак не­абход­на ўмець пад­авіць улас­ныя твор­чыя амбі­цыі і пра­ца­ваць на тое, каб з ха­осу на­сла­енняў пра­яві­ла­ся пер­ша­па­чат­ко­вая за­ду­ма. Мы ка­рыс­та­емся ты­мі ж інстру­мен­та­мі, што і аўтар ары­гі­на­ла.

 

Аркадзь ШПУНТ