Калізіі драмы

№ 1 (382) 01.01.2015 - 31.01.2015 г

ІІІ Нацыянальная тэатральная прэмія
Леп­шыя па­ста­ноў­кі двух апош­ніх се­зо­наў скла­лі кон­курс ІІІ На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі — са­май важ­кай і гуч­най твор­чай падзеі 2014 го­да. Для ва­сям­нац­ца­ці тэ­атраў ура­чыс­тыя па­ка­зы пе­ра­тва­ры­лі­ся ў спа­бор­ніц­тва па­вод­ле но­вых арга­ні­за­цый­ных пра­ві­лаў. Каб вы­лу­чыць най­леп­шых у ча­тыр­нац­ца­ці на­мі­на­цы­ях, тры про­фі­ль­ныя жу­ры пра­гле­дзе­лі двац­цаць адзін спек­такль.

Вы­ні­кі III На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі я бу­ду разглядаць датычна дра­ма­тыч­нага тэ­атра. Яны вы­клі­ка­лі жы­вы роз­га­лас у тэ­атра­ль­ным ася­род­дзі. Пе­ра­мож­цы, на­ту­ра­ль­на, свят­ка­ва­лі, астат­нія, што так­са­ма на­ту­ра­ль­на, жу­ры­лі­ся... Але апош­ніх, а гэ­та ў пе­ра­важ­най бо­ль­шас­ці рэ­жы­сё­ры, су­па­кой­вае амбіт­нае пе­ра­ка­нан­не: жу­ры не здо­ле­ла зра­зу­мець іх па­ста­но­вач­ныя за­ду­мы і рэ­ва­лю­цый­ныя на­ва­цыі. Гэ­та я ўсвя­до­міў на «круг­лым ста­ле» па вы­ні­ках прэ­міі, ка­лі не­ка­то­рыя па­ва­жа­ныя дзея­чы да­во­дзі­лі не­абход­насць вяр­нуц­ца да са­ма­туж­най «ноу-хау» — так зва­най «тэ­атра­ль­най ака­дэ­міі», якая існа­ва­ла на двух па­пя­рэд­ніх кон­кур­сах.

Са­мае па­зі­тыў­нае і пер­спек­тыў­нае ўра­жан­не ад кон­кур­су (ка­лі меркаваць, што ён — люс­тэр­ка ўся­го айчын­на­га тэ­атра) — вы­со­кі агу­ль­ны мас­тац­кі ўзро­вень на­шай дра­ма­тыч­най сцэ­ны. Пе­рад­усім яго вы­зна­чыў­ зва­ро­т да на­цы­яна­ль­най і сус­вет­най кла­січ­най спад­чы­ны, яе та­ле­на­ві­тае ўва­саб­лен­не срод­ка­мі і пры­ёма­мі вы­на­ход­лі­вай рэ­жы­су­ры, сцэ­наг­ра­фіі, му­зы­кі і вы­со­кап­ра­фе­сій­нае акцёр­скае вы­ка­нан­не.

Аб­лас­ныя тэ­атры ака­за­лі­ся кан­ку­рэн­таз­до­ль­ны­мі ў твор­чым спа­бор­ніц­тве з вя­ду­чы­мі ста­ліч­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі. Зра­зу­ме­ла: бю­джэт спек­так­ля не га­ран­туе мас­тац­кай якас­ці. Асаб­лі­ва вы­раз­ным па­ўстае пры­клад дзвюх спро­баў (і, на­ту­ра­ль­на, бю­джэ­таў) сцэ­ніч­на­га ўва­саб­лен­ня лі­та­ра­тур­най спад­чы­ны Ад­ама Міц­ке­ві­ча.

Прэ­мія за­свед­чы­ла: у нас сфар­ма­ваў­ся шмат­лі­кі і ква­лі­фі­ка­ва­ны рэ­жы­сёр­скі кор­пус, які здо­ль­ны вы­ра­шаць мно­гія твор­чыя (і не то­ль­кі) за­да­чы. Трэ­ба пры­га­даць Ба­ры­са Лу­цэн­ку, Саў­лю­са Вар­на­са і Ва­ле­рыя Ані­сен­ку (іх па­ста­ноў­кі бы­лі ся­род пе­ра­мож­цаў), Мі­ка­лая Пі­ні­гі­на (яго спек­такль «Пан Та­дэ­вуш» стаў пер­шым пра­чы­тан­нем па­эмы Міц­ке­ві­ча на айчын­най сцэ­не), Ге­на­дзя Муш­пер­та (ён прад­ста­віў змяс­тоў­ную інтэр­прэ­та­цыю дра­мы Тор­нта­на Уай­лдэ­ра «Наш га­ра­док»), Аляк­сан­дра Гар­цу­ева (рэ­жы­сёр па­спра­ба­ваў ра­ды­ка­ль­на асу­час­ніць «Рас­кі­да­нае гняз­до» Янкі Ку­па­лы), Ці­ма­фея Іль­еўска­га (яго ўва­саб­лен­не дра­мы Джэ­ро­ма Сэ­лін­джэ­ра «Над про­рваю ў жы­це» вы­лу­ча­ецца са­ма­стой­ным по­зір­кам на акту­аль­ныя пра­бле­мы мо­ла­дзі), Ма­ры­ну Ду­да­ра­ву (яе «Снеж­ная ка­ра­ле­ва» па­вод­ле каз­кі Андэр­се­на пе­ра­маг­ла ў на­мі­на­цы­ях «Леп­шы спек­такль для дзя­цей» і «Леп­шая акцёр­ская ра­бо­та»). Да май­строў айчын­най рэ­жы­су­ры да­дам і ма­ла­до­га, але ўжо спрак­ты­ка­ва­на­га Але­га Кі­рэ­ева — яго зва­рот да ка­ме­дыі Кан­дра­та Кра­пі­вы «Хто смя­ецца апош­нім» меў важ­кі твор­чы вы­нік: вы­дат­ны акцёр­скі ансамбль.

Бо­ль­шасць дзяр­жаў­ных дра­ма­тыч­ных тэ­атраў мае моц­ны акцёр­скі склад. На пе­ра­мо­гу ў на­мі­на­цыі «Леп­шая акцёр­ская ра­бо­та» ме­лі твор­чае пра­ва Аляк­сандр Каш­пе­раў і Ула­дзі­мір Міш­чан­чук («Хто смя­ецца апош­нім»), Та­ма­ра Сквар­цо­ва і Анжа­лі­ка Бар­коў­ская («Па­ха­вай­це мя­не пад плін­ту­сам»), Ана­толь Ба­ран­нік («Над про­рваю ў жы­це»), Але­на Кры­ва­нос («Фрэ­кен Жу­лі»), Ула­дзі­мір Гло­таў («Ара­кул?..»), Люд­мі­ла Сі­дар­ке­віч, Ва­лян­цін Са­лаў­ёў і Во­ль­га Сквар­цо­ва («Рас­кі­да­нае гняз­до»), Ра­ман Пад­аля­ка («Дзя­ды»).

Су­час­ная тэ­атра­ль­ная пра­сто­ра Бе­ла­ру­сі ста­ла бо­льш раз­на­стай­най: акра­мя дзяр­жаў­ных рэ­пер­ту­арных тэ­атраў гля­дац­кую ўва­гу пры­цяг­ва­юць і пры­ват­ныя тэ­атры і антрэп­ры­зы — Су­час­ны мас­тац­кі тэ­атр, Тэ­атр Ч і інш.

Ад­на­ча­со­ва трэ­ці кон­курс вы­явіў шэ­раг пра­блем: кры­зіс су­час­най на­цы­яна­ль­­­най дра­ма­тур­гіі (ад­сюль і хра­ніч­ны не­да­хоп на сцэ­не акту­аль­най пра­бле­ма­ты­кі); ад­сут­насць вы­раз­най твор­чай іні­цы­яты­вы ма­ла­дой рэ­жы­су­ры (вуч­нёў­скія ла­ба­ра­тор­ныя во­пы­ты ў РТБД пер­спек­тыў­ных вы­ні­каў па­куль не да­юць); вы­пад­ко­васць рэ­пер­ту­арнай па­лі­ты­кі мно­гіх ка­лек­ты­ваў, да­клад­ней — іх мас­тац­кіх кі­раў­ні­коў; ня­здо­ль­насць бо­ль­шас­ці бе­ла­рус­кіх твор­цаў да іна­ва­цый­най пра­ектнай дзей­нас­ці ў тэ­атра­ль­най спра­ве; пэў­ная «за­кры­тасць» ад кры­ты­кі, што па­збаў­ляе тэ­атра­ль­ны пра­цэс аб’ектыў­най ацэн­кі і са­ма­ўсве­дам­лен­ня. Да­да­мо сю­ды і ад­сут­насць без­умоў­на­га і аўта­ры­тэт­на­га лі­да­ра, асо­бы, якая вы­зна­чы­ла б не то­ль­кі ўзро­вень дра­ма­тыч­на­га тэ­атра, але і яго гра­мад­скую знач­насць. Вя­до­ма, вя­лі­кія май­стры не ўзні­ка­юць па­вод­ле за­га­даў і ўка­заў. Яны вы­хоў­ва­юцца на спрад­веч­ных ідэ­алах на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва, фар­му­юцца ва ўмо­вах твор­чай сва­бо­ды.

Вы­зна­ча­ль­ная за­да­ча сён­няш­ня­га тэ­атра — за­ста­вац­ца во­ль­най пра­сто­рай гу­ма­ніс­тыч­на­га мас­тац­тва. Я пе­ра­ка­на­ны: бе­ла­рус­кі дра­ма­тыч­ны тэ­атр здо­ль­ны быць па­трэб­ным і ка­рыс­ным для свай­го су­час­ні­ка. Але і тэ­атр мае па­трэ­бу ў сіс­тэм­най пад­трым­цы з бо­ку дзяр­жа­вы, гра­мад­ства, асоб­на­га ча­ла­ве­ка. Рэ­гу­ляр­нае пра­вя­дзен­не На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі мо­жа быць ад­ным з эфек­тыў­ных срод­каў дзяр­жаў­най і гра­мад­скай пад­трым­кі сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва, яго та­ле­на­ві­тых і са­ма­ахвяр­ных май­строў.

Фар­мат пра­вя­дзен­ня на­ступ­ных прэ­мій вы­ма­гае да­лей­ша­га ўдас­ка­на­лен­ня. Не­ка­то­рыя пра­па­но­вы (у тым лі­ку і ве­ль­мі слуш­ныя!) ужо пра­гу­ча­лі. Але бу­даў­ніц­тва трэ­ба па­чы­наць з пад­мур­ка. Та­му ў са­мы блі­жэй­шы час вар­та ства­рыць асоб­ную і па­ста­янную ды­рэк­цыю На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі, якая, па­вод­ле пры­кла­ду рас­ійскай «За­ла­той мас­кі», бу­дзе за­ймац­ца арга­ні­за­цы­яй гэ­та­га твор­ча­га кон­кур­су. Ка­лі да спра­вы пад­ысці крэ­а­тыў­на, яна мо­жа пе­ра­тва­рыц­ца ў сво­е­-
а­саб­лі­вы ге­не­ра­тар но­вых твор­чых ідэй, пра­ектаў, экс­пе­ры­мен­таў, якія бу­дуць сіл­ка­ваць на­цы­яна­ль­ную ку­ль­ту­ру.

Та­кая ды­рэк­цыя мо­жа быць ство­ра­на на ба­зе Бе­ла­рус­ка­га са­юза тэ­атра­ль­ных дзея­чаў. Зра­зу­ме­ла, пры ад­па­вед­най фі­нан­са­вай і арга­ні­за­цый­най пад­трым­цы. Раз­у­мею, гэ­та ве­ль­мі скла­да­на зра­біць у наш час, але ка­лі ён быў про­стым для дзея­чаў айчын­на­га сцэ­ніч­на­га мас­тац­тва?..

Рычард СМОЛЬСКІ