Як гэ­та — быць не ў кан­тэк­сце?

№ 1 (382) 01.01.2015 - 31.01.2015 г

IV Бі­ена­ле жы­ва­пі­су, гра­фі­кі і ску­льп­ту­ры
Са­юз мас­та­коў пра­вёў бі­ена­ле «Фор­маз­мест-703». Экс­па­зі­цыя за­ня­ла ўсе за­лы мінскага Па­ла­ца мас­тац­тва: дэ­ман­стра­ва­ла­ся бо­льш за 500 тво­раў, зроб­ле­ных жы­ва­піс­ца­мі, гра­фі­ка­мі і ску­льп­та­ра­мі за апош­нія два га­ды.

За­гад­ка­вая ліч­ба 703 у на­зве азна­ча­ла ко­ль­касць дзён, што пра­йшлі з па­пя­рэд­няй прэ­зен­та­цыі «urbi et orbi» да­сяг­нен­няў бе­ла­рус­ка­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва, якая ме­ла мі­нор­ную на­зву «Тэс­та­мент».

Для мно­гіх еўра­пей­скіх ку­ль­тур­ных ста­ліц ста­ла доб­рай тра­ды­цы­яй рэ­гу­ляр­на ла­дзіць маш­таб­ныя між­на­род­ныя экс­па­зі­цыі су­час­на­га мас­тац­тва. Са­май зна­ка­мі­тай з іх лі­чыц­ца Ве­не­цы­янскае бі­ена­ле, але пад­обныя вы­ста­вы пе­ры­ядыч­на пра­хо­дзяць у Гер­ма­ніі, Іспа­ніі і іншых кра­інах. На­кшталт Алім­пій­скіх гу­ль­няў у спор­це і най­буй­ней­шых кі­не­ма­таг­ра­фіч­ных фес­ты­ва­ляў, гэ­тае ме­рап­ры­емства звы­чай­на мае вы­со­кі між­на­род­ны ста­тус і час­та пад­трым­лі­ва­ецца на дзяржаўным уз­роў­ні. Акра­мя ці­ка­вай вы­ста­вач­най пра­гра­мы, арт-бі­ена­ле му­сіць ге­не­ра­ваць но­выя ідэі, вы­яўляць най­бо­льш акту­аль­ныя пра­бле­мы мас­тац­тва і, на­рэш­це, ста­на­віц­ца мод­ным мес­цам, пры­зна­ча­ным для сус­трэч мас­та­коў, ку­ра­та­раў, кры­ты­каў, ка­лек­цы­яне­раў, га­ле­рыс­таў і лю­дзей, якія ці­ка­вяц­ца су­час­най ку­ль­ту­рай.

Праз шы­ро­кі ды­япа­зон пад­ачы ма­тэ­ры­ялу, актыў­нае між­на­род­нае ўза­ема­дзе­янне бі­ена­ле спры­яе агу­ль­на­му пра­цэ­су гла­ба­лі­за­цыі і ка­му­ні­ка­цыі, ства­ра­ючы адзі­ную ку­ль­тур­ную пра­сто­ру. Бо­льш па­спя­хо­ва­му пра­вя­дзен­ню ме­рап­ры­емстваў да­па­ма­га­юць інсты­ту­цыі, якія не то­ль­кі ка­арды­ну­юць пра­ект, але і ана­лі­зу­юць яго не­да­хо­пы, а так­са­ма пла­ну­юць да­лей­шае раз­віц­цё. У вы­ні­ку бі­ена­ле ста­но­віц­ца струк­ту­рай, ство­ра­най для пад­трым­кі ку­ль­ту­ры і фар­ма­ван­ня но­вых каш­тоў­нас­ных кры­тэ­ры­яў у сфе­ры мас­тац­тва.

Бе­ла­рус­кі са­юз мас­та­коў ла­дзіць свой «пра­цяг­ну­ты ў бу­ду­чы­ню» бі­ена­ль­ны пра­ект з 2008 го­да. Назва па­пя­рэд­няга бі­ена­ле — «Тэс­та­мент» (ад лац. testari — за­свед­чыць) — азна­ча­ла «ду­хоў­ны за­па­вет». Падзея бы­ла пры­све­ча­на па­мя­ці за­ўчас­на пай­шоў­ша­га ад нас во­сен­ню 2012 го­да вя­до­ма­га мас­та­ка Сяр­гея Ці­мо­ха­ва, які быў па­чы­на­ль­ні­кам гэ­та­га ру­ху.

Па­вод­ле за­ду­мы Ле­ані­да Хо­ба­та­ва, які замя­ніў Ці­мо­ха­ва на па­са­дзе на­мес­ні­ка стар­шы­ні Са­юза мас­та­коў па вы­ста­вач­най дзей­нас­ці, ІІІ Бі­ена­ле «Тэс­та­мент» па­він­на бы­ло пе­ра­тва­рыц­ца ў экс­пе­ры­мен­та­ль­ную фор­му ад­кры­тай твор­чай ла­ба­ра­то­рыі, а за­лы Па­ла­ца му­сі­лі зра­біц­ца вя­лі­кай май­стэр­няй, дзе аўта­ры ўва­саб­ля­лі б свае арт-аб’екты і рых­та­ва­лі іх для экс­па­зі­цыі на­ўпрост на ва­чах на­вед­ні­каў. За­звы­чай пры­ха­ва­ныя рэ­чы ста­лі б га­лоў­ным ві­зу­аль­ным атрак­цы­ёнам, пад­час яко­га ад­бы­ва­ла­ся не­пас­рэд­ная раз­мо­ва з мас­та­ком.

Не ўсё, што бы­ло за­ду­ма­на, атры­ма­ла­ся. Але па­зна­ча­ны век­тар раз­віц­ця вы­клі­каў і ў на­вед­ні­каў, і ва ўдзе­ль­ні­каў вя­лі­кую ці­каў­насць і надзею на вы­хад за межы фар­ма­ту спра­ваз­дач­най вы­ста­вы з раз­ве­ша­ны­мі па сце­нах тво­ра­мі.

На жаль, па­сля зна­ёмства з экс­па­зі­цы­яй IV Бі­ена­ле жы­ва­пі­су, гра­фі­кі і ску­льп­ту­ры «Фор­маз­мест-703» мож­на кан­ста­та­ваць, што надзеі не спраў­дзі­лі­ся. У раз­віц­ці фэс­ту ад­бы­ла­ся са­мая сап­раў­дная «пра­бук­соў­ка».

Ча­му так?

Па-пер­шае, пра­ект быў арга­ні­за­ва­ны то­ль­кі за ўлас­ныя срод­кі Бе­ла­рус­ка­га са­юза мас­та­коў, у вы­ні­ку шмат што — на­прык­лад, ад­сут­насць су­пра­ва­джа­ль­ных ме­рап­ры­емстваў ці хоць у не­чым пры­стой­най па­ліг­ра­фіч­най прад­укцыі ў вы­гля­дзе бук­ле­таў — ста­но­віц­ца зра­зу­ме­лым.

У прэс-рэ­лі­зе арга­ні­за­та­ры па­зна­чы­лі па­зі­цыі, на якія вы­му­ша­ны бы­лі ад­сту­піць: «Бі­ена­ле не­ка­ль­кі ад­ышло ад між­на­род­на­га фар­ма­ту і па­каз­вае мак­сі­ма­ль­на шы­ро­кі зрэз бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва. Гэ­та не да­зва­ляе пра­вес­ці яго як “су­цэ­ль­ны пра­ект”, але дае маг­чы­масць гле­да­чу мак­сі­ма­ль­на бліз­ка па­зна­ёміц­ца з бе­ла­рус­кім мас­тац­твам ва ўсіх яго пра­явах».

Ад­нак на­ват без на­яўнас­ці знач­ных срод­каў (ка­лі іх ха­па­ла?) для раз­гор­тван­ня па-сап­раў­дна­му маш­таб­на­га пра­екта бы­вае да­стат­ко­ва све­жых ідэй, каб удас­ка­на­ль­вац­ца. На жаль, гэ­тае бі­ена­ле не то­ль­кі не пра­цяг­ва­ла на­пра­цоў­кі па­пя­рэд­ня­га, але і пры­нцы­по­ва не ад­роз­ні­ва­ла­ся ад амаль лю­бой пла­на­вай гру­па­вой вы­стаў­кі Са­юза.

Вы­раз­най кан­цэп­цыі ў «Фор­маз­мес­це» па сут­нас­ці не бы­ло. Як, да­рэ­чы, і афі­цый­на­га ку­ра­та­ра. З усіх па­пя­рэд­ніх іна­ва­цый і зна­хо­дак, што бы­лі апра­ба­ва­ныя на «Тэс­та­мен­це», у «Фор­маз­мес­це» за­ста­ла­ся то­ль­кі ад­на. Па­вод­ле за­ду­мы аргка­мі­тэ­та, бі­ена­ле — не про­ста вы­ста­ва, але і твор­чае спа­бор­ніц­тва мас­та­коў. Та­му кож­ны на­вед­нік экс­па­зі­цыі на ўва­хо­дзе атрым­лі­ваў бю­ле­тэнь для га­ла­са­ван­ня і меў маг­чы­масць та­емна па­зна­чыць трох най­леп­шых, на яго дум­ку, аўта­раў у трох на­мі­на­цы­ях (жы­ва­піс, гра­фі­ка і ску­льп­ту­ра). Мер­ка­ва­ла­ся, што вы­ні­кі бу­дуць уліч­вац­ца сяб­ра­мі пра­фе­сій­на­га жу­ры з айчын­ных мас­тац­тваз­наў­цаў, з сек­цыі арт-кры­ты­кі Са­юза мас­та­коў, якія пры­клад­на праз ты­дзень па­сля за­кан­чэн­ня аб’явілі імё­ны пе­ра­мож­цаў. Га­лоў­най уз­на­га­ро­дай для іх пла­на­ва­ла­ся вы­ста­ва ў Мас­кве.

Але тут між­во­лі ўзні­ка­ла пы­тан­не: ча­му вы­ні­кам бі­ена­ле ці яго пра­ця­гам му­сіць быць экс­па­зі­цыя «леп­шых з най­леп­шых» у Цэн­тра­ль­ным до­ме мас­та­ка го­ра­да Мас­квы? Ча­му не ў Вар­ша­ве, Вільнюсе ці Кі­еве? Агляд пад­обных пер­спек­тыў ад­сы­лае нас да роз­ду­му і пра до­сыць ня­даў­нюю гіс­то­рыю, і пра пры­зна­чэн­не та­кіх інсты­ту­цый, як Са­юз мас­та­коў, на сён­няш­нім эта­пе, і пра тое, што Са­вец­ка­га Са­юза фар­ма­ль­на бо­льш не існуе, але след, які ён па­кі­нуў, гэт­кая цы­ві­лі­за­цый­ная ка­ля­іна яшчэ доў­га бу­дзе зму­шаць нас па інер­цыі ка­ціц­ца па ёй.

Бі­ена­ле бы­ло па­бу­да­ва­на ў меж­ах, за­да­дзе­ных та­кім ня­прос­тым аб’ектам, як Па­лац мас­тац­тва. Струк­ту­ра бы­ла зра­зу­ме­лай і да­во­лі ўда­лай. Ле­анід Хо­ба­таў не то­ль­кі вя­до­мы жы­ва­пі­сец і пры­зна­ны спе­цы­яліст па фар­ма­ль­най кам­па­зі­цыі, але і во­пыт­ны экс­па­зі­цы­янер. Вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы ўлас­ны густ і эма­цый­нае ад­чу­ван­не, ён здо­ль­ны доб­ра вы­бу­да­ваць лю­бую экс­па­зі­цыю ў са­май скла­да­най пра­сто­ры. Мас­так і адзін з удзель­ні­каў бі­ена­ле Алег Ла­дзі­саў трап­на за­ўва­жыў, што вы­ста­ва бо­льш пад­обная да аўтар­ска­га пра­екта Ле­ані­да Хо­ба­та­ва. Па­вод­ле мер­ка­ван­ня Ла­дзі­са­ва, гле­да­чу, што тра­піў на «Фор­маз­мест», най­перш вар­та было б звяр­нуць ува­гу не на асоб­ныя тво­ры, а на тое, як уда­ла гэ­ты­мі ра­бо­та­мі арга­ні­за­ва­на пра­сто­ра Па­ла­ца.

Да­рэ­чы, вы­ста­ва да­пра­цоў­ва­ла­ся амаль да апош­ня­га. Яшчэ за па­ўга­дзі­ны да ад­крыц­ця на дру­гім па­вер­се ве­ша­лі­ кар­ці­ны. Не­шта пры­бі­ра­ла­ся, што­сь­ці мя­ня­ла сваё мес­ца. Ад­нак у гэ­ты раз, у ад­роз­нен­не ад мі­ну­ла­га бі­ена­ле, ка­лі шмат тво­раў ста­яла на пад­ло­зе, усё па­спе­лі раз­ве­сіць.

Пер­шая за­ла тра­ды­цый­на прад­стаў­ля­ла гра­фі­ку, у ад­бо­ры прац ад­чу­ва­ла­ся ня­бач­ная ру­ка стар­шы­ні Са­юза мас­та­коў Ры­го­ра Сіт­ні­цы. Імё­ны Па­ўла Та­тар­ні­ка­ва, Ра­ма­на Сус­та­ва, Ва­лян­ці­ны Шо­бы, Льва Алі­ма­ва да­ўно ста­лі сі­но­ні­ма­мі ша­на­ва­на­га ў нас пра­фе­сі­яна­ліз­му бе­ла­рус­кай шко­лы гра­фі­кі. З пун­кту гле­джан­ня «фор­маз­мес­ту», сла­бых ра­бот ся­род гра­фіч­най экс­па­зі­цыі не на­зі­ра­ла­ся.

«Мя­ня­ецца час — мя­ня­ецца гля­дач. Ён ужо не за­да­во­ле­ны толь­кі су­зі­ран­нем пры­га­жос­ці, уз­роў­нем імпрэ­сі­яніз­му — ко­ле­ра­вы­мі ад­но­сі­на­мі. Ён шу­кае інтэ­лек­ту­аль­ны склад­нік у тво­ры мас­тац­тва. Сён­ня па­трэб­ны мас­так, які ду­мае», — та­кі ад­каз на «за­пыт ча­су» ў сва­іх раз­ва­гах на прэс-кан­фе­рэн­цыі даў Ле­анід Хо­ба­таў. Ці­ка­ва, а ці мож­на ска­заць, што ўсе 238 мас­та­коў, хто тра­піў у экс­па­зі­цыю (а гэ­та пры­клад­на ці не кож­ны пя­ты з сяб­раў Са­юза), ад­но­сяц­ца ме­на­ві­та да та­ко­га мэй­нстры­му — «мас­так, які ду­мае»?

Уво­гу­ле, лю­бая гру­па­вая вы­стаў­ка — сін­тэз роз­ных сты­ляў, твор­цаў роз­ных па­ка­лен­няў — дэманструе пра­явы гра­ма­дзян­скай муж­нас­ці ў асэн­са­ванні вы­клі­каў эпо­хі і дае на іх ад­экват­ныя ад­казы. На трэ­цім па­вер­се, ся­род жы­ва­пі­су і ску­льп­ту­ры, на жаль, пан­аваў бес­кан­флік­тны дэ­ка­ра­ты­візм і пра­ха­лод­ная пры­га­жосць. З тэх­на­ла­гіч­на-ра­мес­на­га пун­кту гле­джан­ня ў пра­цах усё доб­ра, яны ўсе «на ўзроў­ні». Тым, хто со­чыць за на­шым мас­тац­твам апош­нія дзе­ся­ці­год­дзі, імё­ны Ва­сі­ля Кас­цю­чэн­кі, Ва­лян­ці­на Гу­ба­ра­ва, Аляк­сан­дра Не­кра­шэ­ві­ча, Зоі Лу­цэ­віч, Аляк­сан­дра Грыш­ке­ві­ча, Ле­ані­да Хо­ба­та­ва, Сяр­гея Ры­ма­шэў­ска­га, Аляк­сан­дра Да­ма­на­ва ў жы­ва­пі­се, Андрэя Ва­раб’ёва, Ула­дзі­мі­ра Пан­ця­ле­ева, Андрэя Аста­шо­ва ў ску­льп­ту­ры га­во­раць са­мі за ся­бе. Для атры­ман­ня эстэ­тыч­най аса­ло­ды — та­го, па што бо­ль­шасць гле­да­чоў і хо­дзіць на вы­стаў­кі, — ра­бот бы­ло да­стат­ко­ва. Ша­ра­го­вы гля­дач не быў рас­ча­ра­ва­ны, ад­нак ма­ла што звяз­ва­ла тво­ры з су­час­нас­цю і яе пра­бле­ма­мі. Да­во­дзі­ла­ся ліш­ні раз угля­дац­ца ў да­ту ства­рэн­ня, каб са здзіў­лен­нем уба­чыць у под­пі­се — «2014 год».

Што ты­чыц­ца ску­льп­ту­ры, ад­чу­ва­ла­ся, што ў экс­па­зі­цыі бы­лі ўда­ла змеш­ча­ны най­бо­льш эфек­тныя па плас­ты­цы тво­ры, зроб­ле­ныя аўта­ра­мі пе­ра­важ­на за па­пя­рэд­нія 703 дні на­пру­жа­най пра­цы. Ад­нак знай­сці па-сап­раў­дна­му не­ча­ка­ныя, ары­гі­на­ль­ныя па­вод­ле плас­тыч­ных пры­ёмаў тво­ры ся­род скульп­тур­на­га сег­мен­ту бі­ена­ле бы­ло скла­да­на. Усе на ўзроў­ні. Пры­го­жа. Пра­фе­сій­на. Прад­ка­за­ль­на. Па­зна­ва­ль­ныя імё­ны, по­чыр­кі і сты­лі.

Зда­ецца, пра «су­час­насць» айчын­на­га бі­ена­ле мож­на ка­заць то­ль­кі та­му, што бо­ль­шасць аўта­раў — на­шыя су­час­ні­кі...

У фі­на­ле прэс-кан­фе­рэн­цыі, па­сля амаль га­дзін­ных па­во­ль­ных раз­ваг сяб­раў аргка­мі­тэ­та пра мес­ца бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва ў су­час­нас­ці, пры ўспа­мі­не пра наш удзел у Ве­не­цы­янскім бі­ена­ле ўзнік­ла та­кая ці­ка­вая сен­тэн­цыя, ледзь не пры­знан­не: «Не трап­ля­ючы ў кан­тэкст, мы да­ем на­го­ду для та­го, каб пра нас га­ва­ры­лі».

На што мас­тац­тваз­наў­ца Ла­ры­са Фін­ке­льш­тэйн слуш­на спы­та­ла: «Ка­лі мы не ў кан­тэк­сце, то дзе мы?»

Але гэ­тае пы­тан­не так і за­ста­ло­ся без ад­ка­зу, бо сяб­ры аргка­мі­тэ­та ўжо спя­ша­лі­ся ад­кры­ваць «Фор­маз­мест».

Андрэй ЯНКОЎСКІ