Фран­цыс­ку Ска­ры­не пры­ві­тан­не...

№ 1 (382) 01.01.2015 - 31.01.2015 г

Вы­ста­ва Юрыя Яка­вен­кі «Цар­ства Са­ла­мо­на»
«Пад­ма­цуй­це мя­не ві­ном, яблы­ка­мі асвя­жэ­це мя­не, бо я зне­маг­ла ад ка­хан­ня...» Гэ­тыя зна­ка­мі­тыя рад­кі Фран­цыск Ска­ры­на пер­шым пе­ра­клаў з ла­ты­ні на тую мо­ву, якая па­ўты­ся­чы га­доў та­му бы­ла зра­зу­ме­лай бо­ль­шас­ці жы­ха­роў Вя­лі­ка­га Княс­тва Лі­тоў­ска­га і па­пя­рэд­ні­ча­ла з’яў­лен­ню су­час­най лі­та­ра­тур­най бе­ла­рус­кай мо­вы.

І пер­шым на­дру­ка­ваў у лі­ку іншых час­так Біб­ліі гэ­тыя рад­кі з «Пес­ні Пес­няў» у 1517—1519 га­дах на зра­зу­ме­лай лю­дзям мо­ве, за што ўвай­шоў у гіс­то­рыю Усход­няй Еўро­пы як вы­дат­ны гу­ма­ніст-асвет­нік, а ў гіс­то­рыю Бе­ла­ру­сі — як адзін са слу­поў на­цы­яна­ль­най ку­ль­ту­ры. Сла­ва Ска­ры­ны як мас­та­ка-ілюс­тра­та­ра сас­ту­пае сла­ве дру­ка­ра — пра­ва­ды­ра най­ноў­шых інфар­ма­цый­ных тэх­на­ло­гій та­го ча­су (дру­кар­скі ста­нок Гу­тэн­бер­га) і па­сля­доў­ні­ка ва­ль­на­дум­ных ідэй чэш­ска­га рэ­лі­гій­на­га рэ­фар­ма­та­ра Яна Гу­са.

Яскра­вая мас­тац­кая інды­ві­ду­аль­насць пе­ра­шко­дзі­ла кні­гам Ска­ры­ны быць ка­на­ні­за­ва­ны­мі, пра што ка­жа і Ва­сіль Сё­му­ха, пе­ра­клад­чык Біб­ліі на су­час­ную бе­ла­рус­кую мо­ву: «Ска­ры­на быў свец­кім ча­ла­ве­кам і зра­біў пе­ра­клад, на глы­бо­кі мой жаль і да со­ра­му ўсіх цэр­кваў, не пры­зна­ны гэ­ты­мі цэр­ква­мі да на­ша­га ча­су!» Але ме­на­ві­та вы­раз­на «аўтар­скае» вы­дан­не Біб­ліі Ска­ры­най — ад­на з клю­ча­вых кро­пак ад­лі­ку на­шай інтэ­лек­ту­аль­най і мас­тац­кай тра­ды­цыі.

Ма­ючы пер­спек­ты­вай блізкае 500-год­дзе пе­ра­кла­ду і вы­дан­ня ска­ры­наў­скай Біб­ліі, гро­дзен­скі мас­так Юрый Яка­вен­ка прад­ста­віў свой вы­яўлен­чы ва­ры­янт «Пес­ні Пес­няў», аўтар­ства якой пры­піс­ва­юць ца­ру Са­ла­мо­ну — ле­ген­дар­на­му пер­са­на­жу біб­лей­скай гіс­то­рыі. Наш зна­ка­мі­ты (гэ­тае вы­зна­чэн­не мож­на ўжы­ваць ужо наўпрост) мас­так-гра­фік вы­ка­наў по­ўную за­га­дак, хоць бы на­ват па пы­тан­нях аўтар­ства, «Пес­ню...» у вы­гля­дзе се­рыі вір­ту­озных афор­таў для экс­клю­зіў­на­га ка­лек­цый­на­га вы­дан­ня.

Юрый Яка­вен­ка шчыльна пра­ца­ваў з Джу­лі­яна Яка­му­чы, ад­ным з са­мых вя­до­мых дру­ка­роў су­час­най Еўро­пы. Падобнае пры­цяг­вае пад­обнае: май­стэр­ства мас­та­ка і май­стэр­ства кні­га­вы­дан­ня ў ад­па­вед­нас­ці з леп­шы­мі і са­мы­мі да­ра­гі­мі, зра­зу­ме­ла, руч­ны­мі тэх­на­ло­гі­ямі злу­чы­лі­ся ў гэ­тых дру­ка­ва­ных шэ­дэў­рах. У 2013-м го­дзе «Пес­ня Пес­няў» ад Яка­вен­кі і Яка­му­чы вы­йшла на іта­ль­янскай, а ў 2014-м — на англій­скай мо­вах, ты­ра­жом па 130 асоб­ні­каў. У якас­ці су­пра­ва­джэн­ня (так і хо­чац­ца ска­заць — эскор­ту) быў вы­пуш­ча­ны спе­цы­яль­ны шыкоўны ка­та­лог з уступ­ным арты­ку­лам вя­до­ма­га іта­ль­янска­га лі­та­ра­тур­на­га кры­ты­ка і мас­тац­тваз­наў­ца Ра­ма­на Ма­со­ні. Якасць усіх склад­ні­каў пра­екта да­зва­ляе ска­заць: ця­пер у нас ёсць доб­ры стан­дарт.

Вы­дан­ні бы­лі зроб­ле­ны ў дру­кар­скай май­стэр­ні «Stella» ў іта­ль­янскім го­ра­дзе Сан-Бэ­не­дэ­та-дэль-Трон­та. Гіс­то­рыя за­ўжды ідзе па ко­ле: Іта­лія так ці інакш пры­сут­ні­чае на га­ры­зон­це, як і ў рэ­не­сан­сныя ска­ры­наў­скія ча­сы! Вы­дан­ні на аб­едзвюх мо­вах уклю­ча­юць па шэсць ары­гі­на­ль­ных афор­таў Юрыя Яка­вен­кі з па­ра­дка­вым ну­ма­рам ад­біт­ка і под­пі­сам аўта­ра на кож­най ілюс­тра­цыі. Усё гэ­та не­ве­ра­год­на ўраж­вае: спе­цы­яль­на пад­рых­та­ва­ная, з вы­тан­ча­на-ня­роў­ны­мі кра­ямі па­пе­ра, вы­ка­на­ны ўруч­ную да­ра­гі ску­ра­ны пе­ра­плёт з ціс­нен­нем — усё, як ра­бі­ла­ся не­ка­ль­кі ста­год­дзяў та­му. Прад­мет рас­ко­шы і ка­лек­цы­янер­ска­га за­ча­ра­ван­ня. На­ват пра­фан ці ды­ле­тант раз­умее, што гэ­та ве­ль­мі каш­тоў­ная рэч, якую мож­на па­ра­ўнаць хі­ба што з юве­лір­ным шэ­дэў­рам.

Сты­ліс­ты­ка афор­таў ад­па­вя­дае агу­ль­най кан­цэп­цыі — каш­тоў­насць у сты­лі глы­бо­ка­га рэ­тра: вы­кштал­цо­ныя ка­рун­кі, скань і фі­ліг­рань... Дэ­ка­ра­тыў­насць сім­ва­лаў і арна­мен­та­ль­насць ме­та­фар. Пры­го­жыя, спле­це­ныя з це­лаў і рас­лін вян­кі і бу­ке­ты, але не, гэ­та не іке­ба­на. Гэ­та рэ­не­сан­сныя ара­бес­кі плюс га­тыч­ны арна­мент са­ма­га па­лы­мя­на­га пе­ры­яду. Гэ­та ча­роў­ны тэх­ніч­ны сус­вет: кол­цы кру­цяц­ца, ме­та­мар­фо­зы здзяй­сня­юцца, сус­вет­ны ме­ха­нізм пра­цуе як га­дзін­нік. Эле­мен­ты яка­вен­каў­скіх кам­па­зі­цый-вян­коў злу­ча­юцца па пры­нцы­пе ка­ла­жа, пе­ра­пля­та­юцца лі­та­ра­ль­на так, як гэ­та ад­бы­ва­ецца са сло­ва­мі ў тка­ні­не тэк­сту «Пес­ні..»: ві­наг­рад­ныя ло­зы з ягня­та­мі, жа­но­чыя гру­дзі з гра­на­та­вы­мі зер­ня­мі, квет­кі з пла­да­мі, но­гі з ру­ка­мі, дзень з ноч­чу, про­фі­лі з тор­са­мі, ліс­це з воп­рат­кай... Спля­та­юцца і ўтва­ра­юць скла­да­ныя бія-тэх­на-кан­струк­цыі, чы­таць якія (да­клад­ней — раз­гад­ваць) мож­на і як скан­вор­ды, уз­бро­іўшы­ся слоў­ні­ка­мі мі­фаў і сім­ва­лаў сус­вет­най ку­ль­ту­ры.

Мас­так па-май­стэр­ску гу­ляе ў бі­сер, але ў той жа сту­пе­ні вір­ту­озная, як і... не хо­чац­ца ска­заць ха­лод­ная... мо­жа быць — ад­хі­ле­ная гу­ль­ня мае не­ка­ль­кі пол­юсаў успры­ман­ня — ад бяз­меж­на­га за­хап­лен­ня і пры­хі­ль­нас­ці да га­ра­ча­га ад­маў­лен­ня. Гэ­та доб­ра, бо ёсць пра што га­ва­рыць: прад­мет вар­ты та­го, каб на яго пры­кла­дзе за­кра­нуць бо­льш агуль­ныя пра­бле­мы, ска­жам, мас­тац­тва на­ша­га ча­су ў Бе­ла­ру­сі ці на­ша­й пе­ра­лом­на­й эпохі ўво­гу­ле. Юрый мае не толь­­кі дзя­сят­кі між­на­род­ных і айчын­ных уз­на­га­род, але і адзін з са­мых да­ра­гіх пры­зоў, якім у све­це мо­гуць па­хва­ліц­ца ня­мно­гія, — аўта­пар­трэт Рэ­мбран­та, ад­дру­ка­ва­ны з дош­кі вя­лі­ка­га га­лан­дца. Па­ко­ль­кі пы­тан­ні май­стэр­ства, тэх­ні­кі, агу­ль­най ку­ль­ту­ры ў да­дзе­ным вы­пад­ку сум­не­ваў не вы­клі­ка­юць, то мож­на пе­ра­йсці на іншы ўзро­вень аб­мер­ка­ван­ня і па­гу­та­рыць пра сут­насць вы­каз­ван­ня мас­та­ка.

У агу­ль­ным хо­ры фа­на­таў і пры­хі­ль­ні­каў кан­трас­там гу­чыць па­ра-трой­ка га­ла­соў, што фар­му­лю­юць не­пры­ман­не са­ма­дас­тат­ко­вай, як бы ад­хі­ле­най ад прад­ме­та вір­ту­ознас­ці фай­на­га май­стра Яка­вен­кі, а так­са­ма па­про­кі ў тым, што за по­ўным кан­крэ­ты­кі апі­сан­нем зям­ной лю­бо­ві і пры­га­жос­ці мас­так не­дас­тат­ко­ва ясна па­ка­заў: «Пес­ня Пес­няў» на­сам­рэч ёсць ме­та­фа­рай лю­бо­ві ча­ла­ве­ка да Бо­га і Бо­га — да свай­го тво­ра. «А на ма­люн­ках на­бор мёр­твых сім­ва­лаў і эма­цый­ны за­ня­пад, да та­го ж яшчэ і пры­го­жа пад­не­се­ны! Сум­на...» (цы­та­та з «Фэй­сбу­ку»).

Ды не, не сум­на. Тое, што з’яў­ля­юцца роз­ныя ва­ры­янты інтэр­прэ­та­цый «Пес­ні Пес­няў» — на­ту­ра­ль­на. Твор існуе толь­­кі та­ды, ка­лі ён кім­сь­ці пра­жы­ва­ецца, ка­лі на­ра­джа­ецца зноў і зноў у чы­імсь­ці ўяў­лен­ні, услед за ты­ся­ча­мі па­пя­рэд­ні­каў. Але ня­хай іх бу­дзе хоць дзя­сят­кі ты­сяч! Твор мёр­твы, па­куль не ажы­ве на час сус­трэ­чы з тым, хто ўспры­мае яго тут і ця­пер — ці то чы­та­ецца верш, ці то вы­кон­ва­ецца му­зыч­ны твор, ці то экс­па­ну­ецца кар­ці­на, ці то ад­бы­ва­ецца спек­такль... Пра­жы­ван­не, яно ж інтэр­прэ­та­цыя, — спо­саб жыц­ця для ку­ль­ту­ры. Ад­па­вед­на, раз­на­стай­насць інтэр­прэ­та­цый — адзін з па­каз­чы­каў яе раз­ві­тас­ці. На пра­ця­гу 2013—2014 га­доў Юрый Яка­вен­ка па­каз­ваў «Пес­ню Пес­няў» ца­ра Са­ла­мо­на ў двух ва­ры­янтах ілюс­тра­ван­ня арт-кні­гі, ра­біў свой унё­сак у ку­ль­ту­ру Бе­ла­ру­сі.

Што ты­чыц­ца аб­ра­на­га мас­та­ком ха­рак­та­ру трак­тоў­кі, сам Юрый Яка­вен­ка ка­жа: «Па­гля­дзі­це, як гэ­тую тэ­му вы­ра­ша­лі Да­лі, Ша­гал, Вун­дэр­ліх, зір­ні­це на гра­вю­ры ХVІІ—ХVІІІ ста­год­дзяў. Я ста­ра­юся шу­каць сваё рашэнне. Па­куль я яшчэ не ў сі­лах дык­та­ваць свае ўмо­вы вы­даў­цам, та­му ства­рэн­не кні­гі — су­мес­ная пра­ца з улі­кам усіх па­жа­дан­няў. Тут бы­ло за­дан­не — ства­рэн­не Раю».

Вяр­та­ючы­ся да вы­зна­чэн­ня «на­бор мёр­т­вых сім­ва­лаў», мож­на да­даць на­ступ­нае: сім­ва­лы не бы­ва­юць мёр­твы­мі са­мі па са­бе, яны мо­гуць про­ста спаць. Пры­чы­ны та­го, што яны не пра­чы­на­юцца пад по­зір­кам гле­да­ча, — роз­ныя і зы­хо­дзяць з аб­одвух ба­коў. Але пра­ўда тут і тое, што га­ра­чы спан­тан­ны жэст, эма­цый­ны вы­бух — вя­лі­кая рэ­дкасць у мас­тац­тве Бе­ла­ру­сі на­огул і ў гра­фі­цы ў пры­ват­нас­ці. Экс­прэ­сі­яніс­таў у нас вель­­­мі ма­ла, пра­ктыч­на ня­ма. А ка­лі ёсць, яны сы­хо­дзяць у іншыя пра­сто­ры (Су­цін — адзін з пры­кла­даў) або існу­юць на­су­пе­рак, пер­пен­ды­ку­ляр­на, іх не ві­даць. Гэ­та не доб­ра і не кеп­ска, гэ­та — да­дзе­насць. Мяр­ку­ючы па пан­ара­ме на­ша­га мас­тац­тва ў цэ­лым, гэ­та асаб­лі­васць све­таў­спры­ман­ня: ме­та­дыч­на, спа­кой­на, кан­тра­лю­ючы ды­хан­не, тры­ма­ючы доў­гія дыс­тан­цыі, ча­сам здзяй­сня­ючы тэх­ніч­на не­ве­ра­год­нае... Не­здар­ма ў мі­ну­лым з тэрыторыі сучаснай Бе­ла­ру­сі вы­йшла (і вы­ве­зе­на! — на­прык­лад, у Ра­с­ію) мнос­тва вір­ту­озных разь­бя­роў па дрэ­ве, арна­мен­та­льш­чы­каў, май­строў дэ­ка­ра­тыў­най разь­бы. А ў наш час за мя­жой пра­цуе так шмат камп’ютар­ных та­лен­таў і ге­ні­яў, якія ці­ха па­паў­ня­юць сі­лі­ко­на­выя да­лі­ны тых кра­ін, дзе пра­ля­га­юць гор­ныя фі­нан­са­выя хрыб­ты.

Што ты­чыц­ца пе­ра­кла­ду «Пес­ні Пес­няў» на вы­яўлен­чую мо­ву, то се­рыя афор­­таў Юрыя Яка­вен­кі — не пер­шая ў гіс­то­рыі мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі і на­ва­ко­ль­на­га ку­ль­тур­на­га рэ­гі­ёна. Са­мыя вя­до­мыя мас­та­кі-па­пя­рэд­ні­кі з тых, хто інтэр­прэ­та­ва­ў ды інтэр­прэ­ту­е «Пес­ню...», блі­жэй­шыя па­сля Ска­ры­ны да Юрыя Яка­вен­кі тэ­ры­та­ры­яль­на і па ча­се, — гэ­та кла­сік лі­тоў­скай гра­фі­кі Ста­сіс Кра­саў­скас і кла­сік бе­ла­рус­кай гра­фі­кі Арлен Каш­ку­рэ­віч. Яшчэ мож­на ўзга­даць Мі­ха­ла Сеў­ру­ка, які бліс­ку­ча трак­та­ваў біб­лей­скія сю­жэ­ты — «Кні­гу Рут», на­прык­лад. Юрыю Яка­вен­ку ўда­ло­ся год­на вы­тры­маць вы­пра­ба­ван­не і, устаў­шы ў шэ­раг вы­біт­ных па­пя­рэд­ні­каў-мас­та­коў, за­стац­ца са­мім са­бой, ства­рыць арт-прад­укт най­вы­шэй­ша­га кштал­ту, даць ка­мер­тон якас­ці і ма­лод­шым, і ста­рэй­шым ка­ле­гам-су­час­ні­кам.

Вар­та адзна­чыць, што Юрый Яка­вен­ка ахвот­на пры­мае і іншыя вы­клі­кі па­пя­рэд­ні­каў, спра­бу­ючы свае сі­лы на вя­до­мых кла­січ­ных тво­рах, ва­кол якіх ство­ра­ны бліс­ку­чыя пры­кла­ды інтэр­прэ­та­цыі. Так, апя­рэ­дзі­ла се­рыю да «Пес­ні Пес­няў» пра­ца над гра­фіч­ны­мі ліс­та­мі да па­эмы Мі­ка­лая Гу­соў­ска­га «Пес­ня пра зуб­ра» (2009), якую так­са­ма ілюс­тра­ваў Арлен Каш­ку­рэ­віч. Асоб­ні­кі кні­гі з ары­гі­на­ль­ным тэк­стам на ла­ты­ні і ілюс­тра­цы­ямі Яка­вен­кі бы­лі пад­не­се­ны ў якас­ці пад­арун­ка ад Бе­ла­ру­сі Па­пе Рым­ска­му Бе­не­дык­ту XVI, а па­зней — ка­ра­ле­ве Вя­лі­каб­ры­та­ніі Елі­за­ве­це II. У да­дзе­ных пра­ектах быў ад­пра­ца­ва­ны фар­мат парт­нёр­ства з Джу­лі­яна Яка­му­чы і пры­ват­ным вы­да­вец­твам «Stella», по­тым па­спя­хо­ва пра­цяг­ну­ты ў «Пес­ні Пес­няў».

Па­сля прэ­зен­та­цыі ў Грод­не, дзе жы­ве і пра­цуе Юрый Яка­вен­ка, «Пес­ня Пес­няў» бы­ла прад­стаў­ле­на ў рам­ках яго пер­са­на­ль­най вы­ста­вы «Цар­ства Са­ла­мо­на» ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы Бе­ла­ру­сі су­мес­на з га­ле­рэ­яй гра­фі­кі «Кніж­ны са­лон» у асо­бе яе ды­рэк­та­ра Алы Змі­ёвай. «Кніж­ны са­лон», яко­му ня­даў­на споў­ні­ла­ся 5 га­доў, — но­вы для на­ша­й сталіцы фар­мат су­мяш­чэн­ня га­ле­рэі, якая спе­цы­ялі­зу­ецца на гра­фі­цы, у тым лі­ку кніж­най, з кніж­ным са­ло­нам і клу­бам біб­лі­яфі­лаў-ка­лек­цы­яне­раў, а так­са­ма вы­язны­мі арт-акцы­ямі. Гэ­тая пры­ват­ная іні­цы­яты­ва ства­ра­ль­ні­цы і гас­па­ды­ні «Кніж­на­га са­ло­на» Алы Змі­ёвай над­ала ў апош­ні час но­вы імпу­льс гра­фіч­най су­по­ль­нас­ці Бе­ла­ру­сі, пра­па­ноў­ва­ючы тыя фор­мы ўза­ема­дзе­яння га­ле­рэі і мас­та­коў, якія не так час­та, як ха­це­ла­ся б, сус­тра­ка­юцца на на­шых пра­сто­рах з пры­чы­ны ве­ль­мі ма­ло­га на агу­ль­ным фо­не сег­мен­та пры­ват­ных інсты­ту­цый і сва­бод­ных ку­ра­та­раў. Ала Змі­ёва прэ­зен­туе мас­та­коў-гра­фі­каў з Бе­ла­ру­сі на за­меж­ных спе­цы­ялі­за­ва­ных вы­ста­вах, з’яў­ля­ецца іні­цы­ята­рам, аўта­рам ідэі і ку­ра­та­рам біб­лі­яфі­льс­ка­га вы­дан­ня «Бе­ла­рус­кі ex libris». У вы­пуск, пры­све­ча­ны твор­час­ці Яка­вен­кі ў гэ­тым «ма­лым» жан­ры гра­фі­кі, увай­шла яго се­рыя экс­ліб­ры­саў «Ру­ны». Вы­дан­не і ўклю­ча­ныя ў яго пра­цы бы­лі так­са­ма прад­стаў­ле­ны ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы як да­да­так да асноў­най падзеі. У цэ­лым у экс­па­зі­цыі дэ­ман­стра­ва­ла­ся бо­льш за 100 афор­таў, вы­ка­на­ных мас­та­ком з 2007 па 2013 год.

Надзвы­чай ад­ука­ва­ны ча­ла­век, асвет­нік і гу­ма­ніст Фран­цыск Ска­ры­на ве­даў, што пра агу­ль­ны ўзро­вень ку­ль­ту­ры асоб­на ўзя­тай су­по­ль­нас­ці — ня­хай гэ­та бу­дзе са­цы­яль­ная пра­слой­ка аль­бо цэ­лая кра­іна — мож­на ў вя­лі­кай сту­пе­ні мер­ка­ваць па тым, як яна «пе­ра­стра­ва­ва­ла» агу­ль­ную кла­сі­ку, ба­за­выя тво­ры, што змяш­ча­юць уні­вер­са­ль­ныя ку­ль­тур­ныя ко­ды, а так­са­ма — улас­ную аўтэн­ты­ку. Гэ­тае за­сва­енне і ёсць, па сут­нас­ці, най­важ­ней­шай час­ткай су­час­на­га ру­ху ку­ль­ту­ры. Ся­род уні­вер­са­ль­ных ко­даў ад­ным з клю­ча­вых з’яў­ля­ецца пан­яцце Лю­бо­ві — ад­сюль ад­веч­ная ці­ка­васць да «Пес­ні Пес­няў». Яе інтэр­прэ­та­цыі, тлу­ма­чэн­ні і аўтар­скія пра­чы­тан­ні па­ўста­вацьмуць зноў і зноў, бо за­ўсё­ды бу­дуць стра­шэн­на су­час­ны­мі і па-су­час­на­му стра­шэн­ны­мі сло­вы: «...Пя­чат­кай мя­не па­кла­дзі на сэр­ца сваё, па­кла­дзі на ру­кі, як пяр­сцё­нак: бо ка­хан­не, як смерць — моц­нае; рэ­ўнасць, як пек­ла — лю­тая; стрэ­лы яго — стрэ­лы вог­нен­ныя; яно — пол­ымя не­па­гас­нае» (пе­ра­клад Ва­сі­ля Сё­му­хі).

Таццяна БЕМБЕЛЬ