І месяц свеціць...

№ 12 (381) 01.12.2014 - 31.12.2014 г

Кіно
На роз­ных па­вер­хах бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства да­ўно існуе ча­кан­не: ну ка­лі, ка­лі ўжо ў айчын­ным кі­но ад­бу­дзец­ца сен­са­цыя? Або хоць бы падзея, на­конт якой пуб­лі­ка і пра­фе­сі­яна­лы ахвот­на аб­мень­ва­лі­ся б уражаннямі і дум­ка­мі. Ка­лі падзеі ня­ма, а ёсць то­ль­кі крок у пра­ві­ль­ным на­кі­рун­ку, ад­ра­зу згад­ва­ецца вя­до­мае вы­слоў­е: і ме­сяц све­ціць, ка­лі со­нца ня­ма

У бе­ла­рус­кім ігра­вым кі­не­ма­тог­ра­фе то­ль­кі апош­нія не­ка­ль­кі га­доў па­ча­ло што­сь­ці асэн­соў­вац­ца і ру­хац­ца ў бок твор­час­ці. Але хва­ляй ідзе на­ступ­нае вы­пра­ба­ван­не: рэ­ча­існасць па­тра­буе ўсё боль­шай ка­мер­цы­ялі­за­цыі і са­ма­акуп­нас­ці пра­ектаў.

У са­вец­кая ча­сы я ні­як не маг­ла зра­зу­мець, ча­му на­ша сіс­тэ­ма кі­ра­ван­ня кі­не­ма­тог­ра­фам не ра­бі­ла цвя­ро­зы ана­ліз улас­най дзей­нас­ці. По­тым зра­зу­ме­ла, ча­му. Усім бы­ло ўтуль­на існа­ваць у дзяр­жаў­на-пла­на­вых меж­ах, якія за­бяс­печ­ва­лі аўта­рам, вы­твор­ча­му і ад­мі­ніс­тра­цый­на­му пер­са­на­лу «Бе­ла­ру­сь­­філь­ма» ўту­ль­нае існа­ван­не. Та­му фі­льм доб­рай якас­ці пад­аваў­ся амаль як шэ­дэўр, ся­рэд­ні — як доб­ры, дрэн­ны — як ся­рэд­ні. Са­ма­за­да­во­ле­нас­ці ў тыя ча­сы спры­яла і «мя­дзве­джая па­слу­га» з цэн­тра. На­шых кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў так лю­бі­лі, што га­лоў­ны рэ­дак­тар ча­со­пі­са «Со­вет­ский экран» Даль Арлоў, ка­лі пры­ехаў на се­мі­нар у Мінск, пуб­ліч­на вы­даў ад­ну са стра­тэ­гіч­ных та­ямніц са­вец­кай кі­нак­ры­ты­кі: «Мы ацэ­нь­ва­ем бе­ла­рус­кія фі­ль­мы на па­ра­дак вы­шэй, чым яны за­слу­гоў­ва­юць».

Ця­пер, у скла­да­ных твор­ча-вы­твор­чых умо­вах тым бо­льш па­трэб­ны са­ма­ана­ліз дзей­нас­ці ўсіх струк­тур, што ма­юць да­чы­нен­не да бе­ла­рус­ка­га кі­но. Бо­льш за тое, не­абход­на пра­ліч­ваць і ры­зы­ку. Асоб­ныя пры­кме­ты гэ­та­га мож­на ўба­чыць у тым, што на­рэш­це ад­бы­лі­ся два дэ­бю­ты. Зна­чыць, сту­дыя зра­бі­ла пра­ве­рач­ны крок у кад­ра­вую бу­ду­чы­ню. Дзі­ця­чая стуж­ка «Не­ве­ра­год­ныя пе­ра­мяш­чэн­ні» (рэ­жы­сёр Аляк­сандр Ані­сі­маў, аўтар сцэ­на­рыя Ры­та Шаг­рай) мае свае мас­тац­кія плю­сы. У ёй да­сціп­на вы­ма­ле­ва­ны воб­ра­зы ня­ўклю­даў-езу­ітаў, а са­ма ка­міч­ная лі­нія ўва­соб­ле­на з пэў­ным гус­там і артыс­тыч­ным азар­там. Вы­гля­да­юць ці­ка­вы­мі акцёр­скія ра­бо­ты. Ад­нак мас­тац­кай кан­ды­цыі фі­льм не да­ся­гае. У чым пры­чы­на — па­він­ны спы­таць ся­бе са­мі кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты.

Ка­лі да гэ­тай дзі­ця­чай кар­ці­ны стаў­лен­не спа­кой­нае, дык да дэ­бю­ту Аляк­сан­дры Бу­тар, рэ­жы­сё­ра стуж­кі «Бе­лыя росы. Вяр­тан­не», як ка­жуць, ды­хан­не ня­роў­нае. Тут ад­чу­ва­ла­ся стаў­ка «Бе­ла­русь­­фі­ль­ма» на твор­чы і гля­дац­кі по­спех. Век­тар пра­ві­ль­ны. Мар­ке­тын­га­вая так­ты­ка, на­пэў­на, грун­та­ва­ла­ся на тры­ва­лай па­мя­ці гле­да­чоў пра пер­шак­ры­ні­цу Іга­ра Да­бра­лю­ба­ва і Аляк­сея Ду­да­ра­ва, на ме­лад­ра­ма­тыч­на-ка­ме­дый­най аб­алон­цы фа­бу­лы, су­час­нас­ці не­ка­то­рых са­цы­яль­ных кан­флік­таў і па­тры­ятыч­нас­ці асоб­ных пер­са­на­жаў. На­рэш­це, на ўдзе­ле артыс­таў, з якіх са­мым пры­ця­га­ль­ным быў Мі­ка­лай Ка­ра­чан­цаў з яго дра­ма­тыч­ным лё­сам. Аўтар гэ­тых рад­коў не лі­чыць хі­бам факт сю­жэт­най «не­адэк­ват­нас­ці» па­пя­рэд­ніх «Бе­лых рос­аў» і пра­ця­гу фі­ль­ма (як ця­пер ка­жуць — сік­ве­ла). Атры­ма­ла­ся, на мой по­гляд, іншае. Так бы мо­віць, «пе­ра­апы­лен­не» но­вай кі­на­апо­вес­ці Аляк­сея Ду­да­ра­ва і на­ва­цый, якія пры­ўнес­ла Аляк­сан­дра Бу­тар з твор­чы­мі па­плеч­ні­ка­мі. У Ду­да­ра­ва ад­чу­ва­ла­ся цэ­лас­насць дзея­ння, пэў­ная па­этыч­на-сюр­рэ­аліс­тыч­ная афар­боў­ка (у пры­ват­нас­ці, у но­вай кі­на­апо­вес­ці ёсць сны Андрэя Хо­да­са і Іры­ны-Коб­ры як пад­свя­до­мае па­мкнен­не да сва­іх ка­ра­нёў і на­ста­ль­гіч­на­га мі­ну­ла­га аб­одвух). Пад­аба­лі­ся мне і вы­раз­на апі­са­ныя ўяў­лен­ні ма­ла­до­га біз­не­соў­ца пра сін­тэ­тыч­на­га бус­ла ў сін­тэ­тыч­ным гняз­дзе: яны ўспры­ма­юцца як сім­вал апаш­лен­ня, на­ват аб­няс­лаў­лен­ня па­этыч­на­га на­род­на­га воб­ра­за. У філь­ме пры­сут­ні­ча­юць і не­ка­то­рыя іншыя эпі­зо­ды, якія мож­на лі­чыць раў­наз­нач­най мас­тац­кай за­ме­най. На­прык­лад, фі­нал — уба­ча­ная з вы­шы­ні пту­шы­на­га па­лё­ту вёс­ка ля воз­ера, якая сім­ва­лі­зуе Бе­ла­русь (у вёс­цы ства­ра­ль­ні­кі фі­ль­ма збі­ра­юць усіх пер­са­на­жаў, і ся­род іх — пе­ра­вы­ха­ва­ны на­хаб­нік-біз­не­со­вец: ты­по­вая каз­ка з хэ­пі-эндам). У кі­на­апо­вес­ці Ду­да­ра­ва так­са­ма пры­сут­ні­чае ка­зач­ная аб­алон­ка (дзея­нне ад­бы­ва­ецца на­пя­рэ­дад­ні Но­ва­га го­да, ка­лі мож­на ча­каць цу­даў). Але ў рэ­шце рэшт атры­маў­ся мас­тац­кі гіб­рыд з тра­ды­цый­най дра­ма­тур­гіі і рэ­жы­сёр­ска­га жа­дан­ня над­аць стуж­цы бо­льш су­час­нае аб­ліч­ча (за­мест па­тры­ярха­ль­нас­ці) і ды­на­міч­ны рытм, што ад­па­вя­дае сён­няш­ня­му клі­па­ва­му мыс­лен­ню ма­са­ва­га гле­да­ча. Маг­чы­ма, у гэ­тым ад­чу­ва­ецца і мас­та­коў­ская інер­цыя рэ­жы­сёр­кі, якая ра­ней пра­ца­ва­ла ў тэ­ле­ві­зій­ным фар­ма­це. З ад­на­го бо­ку, у фі­ль­ме ві­да­воч­ная дра­ма­тур­гіч­ная пе­ра­на­сы­ча­насць (ёсць не­аба­вяз­ко­выя дру­га­рад­ныя лі­ніі), ад якой мож­на бы­ло б па­зба­віц­ца. З інша­га — ста­ла бо­льш пра­цяг­лай лі­нія ад­но­сін Андрэя Хо­да­са са Стру­кам, але для кан­трас­нас­ці воб­ра­заў не ха­пае мас­тац­кай да­клад­нас­ці: Вік­тар Ма­на­еў (Струк) за­ліш­не мі­тус­лі­вы, а Юозас Буд­рай­ціс — за­ліш­не ста­тыч­ны.

Уво­гу­ле ў кар­ці­не бач­ны рэ­жы­сёр­скі ра­цы­яна­лізм, а ду­да­раў­ская эма­цый­ная пу­ль­са­цыя знік­ла (у кі­на­апо­вес­ці яна так­са­ма па-мас­тац­ку не бяз­грэш­ная). Та­му, як ка­жуць, па ну­лях. Пры­тым бач­на: Аляк­сан­дра Бу­тар ва­ло­дае кі­не­ма­таг­ра­фіч­ным алфа­ві­там. 

У пэў­най да­зі­роў­цы мар­ке­тын­га­вы раз­лік кі­нас­ту­дыі і ства­ра­ль­ні­каў спраў­дзіў­ся. Па да­дзе­ных «Кі­на­ві­дэ­апра­ка­та» Мін­гар­вы­кан­ка­ма фі­льм «Бе­лыя росы. Вяр­тан­не» па­гля­дзе­лі 4 ты­ся­чы 318 гле­да­чоў (пра­кат доў­жыў­ся ме­сяц у ча­ты­рох ста­ліч­ных кі­на­тэ­атрах). Упер­шы­ню па­сля «Анас­та­сіі Слуц­кай» вы­ка­за­на ня­хай не рэ­кор­дная, але ўсё ж ці­ка­васць да ігра­во­га бе­ла­рус­кага фі­ль­ма.

Але гэ­та не той по­спех, пра які трэ­ба эйфа­рыч­на кры­чаць. Гэ­та то­ль­кі не­вя­лі­кі крок да сап­раў­дна­га кі­не­ма­тог­ра­фа, які мы адзна­чы­лі сё­ле­та на Мін­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад». 

 

МЕРКАВАННІ:

Люд­мі­ла Са­янко­ва

Ня­гле­дзя­чы на тое, што ў нас ад­сут­нічае на­цы­яна­ль­нае кі­но як падзея і як пра­цэс, на апош­нім кі­на­фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад» ура­зіла асоб­ная пра­гра­ма на­цы­яна­ль­на­га кон­кур­су. Айчын­нае кі­но бы­ло прад­стаў­ле­на ў вы­гля­дзе не ад­ной стуж­кі, чыю прэ­м’е­ру іншым ра­з­ам штуч­на пры­ма­цоў­ва­лі да пэў­най даты, а 6 ігра­вы­мі фі­ль­ма­мі, 10 да­ку­мен­та­ль­нымі, 7 ані­ма­цый­ны­мі. Упер­шы­ню быў ува­соб­ле­ны та­кі пры­нцып пад­бо­ру: не аб­мя­жоў­вац­ца кар­ці­на­мі, на якіх па­зна­ча­ны ла­га­тып «Бе­ла­­ру­сь­фі­льм», а звес­ці ў адзі­нае тво­ры роз­ных аўта­раў з роз­ных кра­ін, у якіх акрэс­ліў­ся «бе­ла­рус­кі след». Та­му ў пра­гра­му ўвай­шлі стуж­кі, зроб­ле­ныя ў Ра­с­іі, Аме­ры­цы, Фран­цыі.

Яшчэ за­доў­га да фес­ты­ва­лю да­ку­мен­та­ль­ная кар­ці­на «Скры­жа­ван­не» (рэ­жы­сёр Анас­та­сія Мі­раш­ні­чэн­ка) успры­ма­ла­ся як падзея. «Мас­тац­тва» пі­са­ла пра яе сё­ле­та ў № 3. Падзе­яй стаў гэ­ты кі­нат­вор і на «Ліс­та­падзе»: у на­цы­яна­ль­ным кон­кур­се ён пры­зна­ны леп­шым да­ку­мен­та­ль­ным фі­ль­мам. Кар­ці­на пра Ва­ле­рыя Ляш­ке­ві­ча, не­ма­ла­до­га та­ле­на­ві­та­га мас­та­ка, які жы­ве ў Го­ме­лі без мі­ні­ма­льных по­бы­та­вых вы­год. Бе­ла­рус­кі Пі­рас­ма­ні, што пра­во­дзіць во­ль­ны час на вак­за­ле, спіць дзе да­вя­дзец­ца, жы­ве ад вы­пад­ко­ва­га про­да­жу ра­бот. Стуж­ка маг­ла б стаць са­цы­яль­ным аб­ві­на­вач­ван­нем або шчым­лі­вай ме­лад­ра­май. А на­сам­рэч зра­бі­ла­ся гім­нам у го­нар ча­ла­ве­чай год­нас­ці і пры­га­жос­ці, во­лі і та­лен­ту. Што ты­чыц­ца іншых ака­ліч­нас­цей, дык фі­льм зра­біў унё­сак у бо­льш-менш пры­стой­нае са­цы­яль­нае за­бес­пя­чэн­не да­лей­ша­га жыц­ця мас­та­ка: яго кар­ці­ны ста­лі бо­льш актыў­на прада­вац­ца, збі­ра­юцца гро­шы на дом, дзе ён на­рэш­це змо­жа спа­кой­на жыць і пра­ца­ваць. Гэ­та той са­мы вы­па­дак, ка­лі мож­на ка­заць пра кан­крэт­ныя ма­ра­ль­на-ку­ль­тур­ніц­кія якас­ці стуж­кі, зроб­ле­най ма­ла­дым аўта­рам.


На­тал­ля Ага­фо­на­ва

Бе­ла­рус­кае кі­но сюр­пры­заў не пры­нес­ла. Ні­якіх: ні па­зі­тыў­ных, ні не­га­тыў­ных. Яно па-ра­ней­ша­му за­ста­ецца ў ціс­ках са­ма­вы­жы­ван­ня (з фі­нан­са­ва­га пун­кту гле­джан­ня) і са­ма­ка­та­ван­ня (з пун­кту гле­джан­ня твор­ча­га). Тра­ды­цый­на за год 2-3 ані­ма­цый­ных і сто­ль­кі ж да­ку­мен­та­ль­ных філь­­маў трап­ля­юць на па­верх­ню з агу­ль­на­га ка­рот­ка­га спі­су. На­шае кі­но цал­кам ад­ме­жа­ва­ла­ся ад на­шай акту­аль­най рэ­ча­існас­ці і ба­дзя­ецца ў вуз­кім ко­ле бяс­печ­ных тэм ды ад­на­стай­ных сты­ля­вых фор­мул.  

Во­ль­га Мя­дзве­дзе­ва

Са­май знач­най падзе­яй го­да ў айчын­ным кi­не­ма­тог­ра­фе, на маю дум­ку, бы­ло ўклю­чэнне ў пра­гра­му Мін­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фесты­­ва­лю «Лiс­та­пад» кон­кур­су на­цы­яналь­на­га кi­но. Але ўра­жан­ні за­ста­лі­ся амбi­ва­лент­ны­мі. З ад­на­го бо­ку, ве­ль­мi важ­на ад­чу­ваць ся­бе час­ткай сус­вет­на­га кан­тэк­сту, каб цвя­ро­за ўяў­ляць улас­ныя зда­быт­кi i не­да­хо­пы. З дру­го­га бо­ку, ра­бiць гэ­та трэ­ба, каб «не бы­ло па­кут­лі­ва ба­лю­ча...» Без­умоў­на, хо­чац­ца га­на­рыц­ца не то­ль­кi айчын­най да­ку­мен­та­лiс­ты­кай i анi­ма­цы­яй. I спра­ва не сто­ль­кi ў са­мiх фiль­мах, прад­стаў­ле­ных на кон­кур­се, ко­ль­кі ў тым, што на­шы кi­не­ма­таг­ра­фiс­ты бы­лi ні­бы ад­су­ну­тыя на ўзбо­чы­ну «Лiс­та­па­да» (цы­ры­мо­нiя за­крыц­ця на­цы­яна­ль­на­га кон­курсу сцiп­ла прай­шла ў кi­на­тэт­ры «Пе­ра­мо­га»). Хоць ме­лi поўнае пра­ва ўзняц­ца на га­лоў­ную фес­ты­­валь­­ную сцэ­ну, а гле­да­чы — га­на­рыц­ца айчын­ны­мі твор­ца­мi i бе­ла­рус­кай экран­най ку­ль­ту­рай.


Анта­ні­на Кар­пі­ла­ва

На пра­ця­гу доў­га­га ча­су ку­ль­мі­на­цы­яй го­да за­ста­ецца кі­на­фес­ты­валь «Ліс­та­пад», які сё­ле­та на­тхніў надзвы­чай моц­най пра­гра­май ігра­вых і да­ку­мен­та­ль­ных сту­жак. У меж­ах апош­ня­га фэс­ту ўпер­шы­ню пра­йшоў кон­курс на­цы­яна­ль­на­га кі­но, які па­цвер­дзіў ня­змен­насць сі­ту­ацыі ў бе­ла­рус­кім сі­не­ма­тог­ра­фе. У нас моц­ныя да­ку­мен­та­ліс­ты­ка і ані­ма­цыя, а з ігра­вым кі­но па-ра­ней­ша­му пра­бле­мы. Стуж­ка «Скры­жа­ван­не» пра бяз­дом­на­га мас­та­ка з Го­ме­ля бы­ла пры­зна­на леп­шым да­ку­мен­та­ль­ным фі­ль­мам на на­цы­яна­ль­ным кон­кур­се. Але кар­ці­на сур’ёзна пра­гу­ча­ла і ў еўра­пей­скай кі­нап­рас­то­ры, атры­маў­шы ўзна­га­ро­ды на Вар­шаў­скім між­на­род­ным кі­на­фес­ты­ва­лі і ў Ека­ця­рын­бур­гу, на фо­ру­ме кі­на­да­ку­мен­та­ліс­таў «Расія». Ра­ду­юць і ані­ма­та­ры. Пра­цяг­ва­ецца па­спя­хо­вае фес­ты­ва­ль­нае жыц­цё фі­ль­ма «Рон­да-кап­ры­чы­ёза» Іга­ра Воў­ча­ка — са­ма­га асо­бас­на­га ў твор­чай бі­ягра­фіі рэ­жы­сё­ра. Іры­на Ка­дзю­ко­ва адзна­чы­ла юбі­лей прэм’ерай вы­дат­най стужкі «Ша­пэн» з цык­лу «Каз­кі ста­ро­га пі­яні­на». Падзе­яй го­да стаў юбі­лей і рэ­тра­спек­ты­ва май­строў да­ку­мен­та­ліс­ты­кі Мі­ха­іла Жда­ноў­ска­га і Юрыя Га­ру­лё­ва. На жаль, на­ша не­ігра­вое кі­но пан­есла вя­лі­кую стра­ту: па­йшоў з жыц­ця Ула­дзі­мір Да­шук, прад­стаў­нік сла­ву­тай ды­нас­тыі.

 

Сё­ле­та бе­ла­рус­кі кі­не­мато­г­раф адзна­чае свой 90-га­до­вы юбі­лей, і гэ­та на­го­да для сур’ёзных раз­ва­жан­няў пра яго бу­ду­чы­ню.