«На­шы» там, не «нашы» тут?

№ 12 (381) 01.12.2014 - 31.12.2014 г

Музыка
Пад­вя­дзен­не вы­ні­каў го­да — спра­ва і за­хап­ля­ль­ная, і не над­та про­стая. На­ват ка­лі не бу­дзем кра­наць дзялянку эстра­ды, улас­ную, а так­са­ма пры­ве­зе­ную «па­псу», а аб­мя­жу­ем ся­бе тэрыторыяй ака­дэ­міч­ных жан­раў, му­зыч­ным тэ­атрам і ха­рэ­агра­фі­яй. Бо кан­цэр­таў, пра­ектаў, спек­так­ляў — без­ліч!

Што лі­чыць най­бо­льш яркі­мі і знач­ны­мі падзе­ямі му­зыч­на­га 2014 го­да? Ка­лі звяр­нуць ува­гу на фі­лар­ма­ніч­ную пра­сто­ру, дык гэ­та най­перш між­на­род­ныя фо­ру­мы «Ула­дзі­мір Спі­ва­коў за­пра­шае» і фес­ты­валь Юрыя Баш­ме­та. У сфе­ры ха­рэ­агра­фіі бяс­спрэч­нае лі­дар­ства мае, на маю дум­ку, фо­рум «Ба­лет­нае ле­та ў Вя­лі­кім», які сё­ле­та ад­быў­ся ўпер­шы­ню. Ко­ль­кі слоў пра но­выя па­ста­ноў­кі. Мож­на доў­га спра­чац­ца на­конт та­го, якая сту­пень эстэ­тыч­най на­віз­ны і мас­тац­кіх ад­крыц­цяў ува­соб­ле­на ў прэм’ерах опер «Ры­га­ле­та» і «Пі­ка­вая да­ма», ба­ле­тах «Жар-птуш­ка» і «Лаў­рэн­сія». Але яны вы­клі­ка­лі ў гра­мад­стве роз­га­лас і га­ра­чыя спрэч­кі. Спра­ва­ка­ва­лі но­вы ві­ток ці­ка­вас­ці да са­міх жан­раў, тэ­атра і яго­ных са­ліс­таў. А ў вы­ні­ку ста­лі­ся падзе­ямі ку­ль­тур­на­га жыц­ця.

А ця­пер да тэн­дэн­цый. На мой по­гляд, іх дзве — най­больш пры­кмет­ных і ві­да­воч­ных. І яны цес­на звя­за­ны ад­на з ад­ной. Пер­шая. Бе­ла­рус­кае тэ­атра­ль­на-му­зыч­нае мас­тац­тва ў асо­бах са­ліс­таў опе­ры, артыстаў ба­ле­та, інстру­мен­талістаў упэў­не­на кро­чыць па ўсім све­це. На­шы вы­ка­наў­цы па­сту­по­ва за­ва­ёўва­юць усё но­выя мас­тац­кія тэ­ры­то­рыі, усё бо­льш прэс­тыж­ныя кан­цэр­тныя пля­цоў­кі, тэ­атры і аркес­тры.

Акса­на Вол­ка­ва спя­вае Кар­мэн не то­ль­кі ў Мін­ску, але і ў Бра­зі­ліі, Кі­таі і Япо­ніі. (У інтэр­нэ­це па­ба­чы­ла не­ча­ка­ныя кад­ры: апа­на­ва­ны страс­цю кі­тай­скі Ха­зэ го­ра­ча аб­ды­мае бе­ла­рус­кую Кар­мэн.) У мі­ну­лым се­зо­не на­ша мец­ца-сап­ра­на вы­кон­ва­ла ў «Мет­ра­по­лі­тэн-опе­ры» парт­ыю Во­ль­гі ў «Яўге­не Ане­гі­не». У но­вым се­зо­не, які рас­па­чаў­ся ў «Мет­ра­по­лі­тэн» во­сен­ню, ува­саб­ляе Са­нет­ку ў опе­ры «Лэ­дзі Мак­бет Мцэн­ска­га па­ве­та» (рэ­жы­сёр Грэм Вік). Ба­ры­тон Ілья Сі­ль­чу­коў вы­йшаў у фі­нал прэс­тыж­на­га тэ­ле­пра­екту «Вя­лі­кая опе­ра» рас­ійска­га ка­на­ла «Ку­ль­ту­ра». У жу­ры пра­екта — спя­вач­кі-зор­кі Але­на Аб­раз­цо­ва і Га­лі­на Ка­лі­ні­на, мас­тац­кі кі­раў­нік «Ге­лі­кон-опе­ры» Дзміт­рый Бер­тман і зна­ка­мі­ты ме­не­джар Іа­ан Хо­лен­дэр.

Вя­лі­кі тэ­атр Рас­іі ўжо не ўпер­шы­ню «фрах­туе» Эду­арда Мар­ты­ню­ка, яго апошняя па часе партыя Самазванца ў «Барысе Гадунове». На той жа сцэ­не Юрый Га­ра­дзец­кі спя­вае парт­ыю Фе­ран­да ў мо­цар­таў­скай опе­ры «Так ро­бяць усе жан­чы­ны». (Вы­снова: або ў ве­лі­зар­най Рас­іі тэ­на­раў ка­тас­тра­фічна не ха­пае, ка­лі на­шы ў та­кой сту­пе­ні за­пат­ра­ба­ва­ныя, або мін­скія са­ліс­ты ле­пшыя за ўлас­на мас­коў­скіх). Тац­ця­ну Трац­цяк за­пра­сі­лі ў да­лё­кі Іркуцк, дзе яна вы­кон­ва­е ад­ну з га­лоў­ных парт­ый у опе­ры «Вер­тэр» Жу­ля Мас­нэ. Вя­ча­с­лаў Во­ліч ды­ры­жы­руе спек­так­ля­мі ў Мас­коў­скім му­зыч­ным тэ­атры імя Ста­ніс­лаў­ска­га і Не­мі­ро­ві­ча-Да­нчан­кі.

Ка­ця­ры­на Алей­нік сё­ле­та ў маі за­вяршы­ла свой ва­шын­г­тон­скі кан­тракт, а ця­пер яе актыў­на за­пра­шае На­цы­яна­ль­ная опера «Эсто­нія»: ба­ле­ры­на ня­даў­на вы­кон­ва­ла там га­лоў­ную парт­ыю ў «Спя­чай кра­су­ні». У той жа тру­пе як за­про­ша­ны са­ліст вы­сту­пае Дзя­ніс Клі­мук, чый твор­чы лёс апош­нія се­зо­ны звя­за­­ны з Тэ­атрам Ба­ры­са Эйфма­на. Са­мае ці­ка­вае, што Дзя­ніс тан­цуе ў Та­лі­не кла­сі­ку — ра­з­ам з на­шай бы­лой са­ліст­кай Але­най Шка­ту­ла (ця­пер вя­ду­чай ба­ле­ры­най тру­пы). А ў Мін­ску Клі­му­ка ба­чы­лі тан­цоў­шчы­кам вы­ключ­на су­час­на­га рэ­пер­ту­ару, а не ра­ман­тыч­ным прынцам. Пры­кла­ды мож­на доў­жыць. Бо ім ня­ма кан­ца.

Пра дру­гую тэн­дэн­цыю. Сё­лет­ні тэ­атра­ль­ны се­зон за­свед­чыў, што рэ­жы­сё­ры-па­ста­ноў­шчы­кі і ба­лет­май­стры амаль усіх му­зыч­ных прэм’ер — асо­бы, за­про­ша­ныя з іншых кра­ін. Ка­лі «Жар-птуш­ка», дык гэ­та рас­ія­нін Андрыс Лі­епа. Ка­лі «Лаў­рэн­сія», дык гру­зін­ка Ні­на Ана­ні­яшві­лі. «Ры­га­ле­та» — эсто­нец Не­эме Ку­нін­гас. «Пі­ка­вая да­ма» — бал­га­рын Пла­мен Кар­та­лаў.

Пад­обную тэн­дэн­цыю мож­на раз­гля­даць па-роз­на­му. Як не­абход­нае ўма­ца­ван­не ку­ль­тур­ных і тэ­атра­ль­ных су­вя­зяў. Як, на­ту­ра­ль­на, жа­дан­не прад­ста­віць пуб­лі­цы роз­ныя рэ­жы­сёр­скія сты­лі, по­чыр­кі і ма­не­ры. А мож­на і як не­да­хоп улас­ных «рас­кру­ча­ных» кад­раў, ма­ла­лі­касць рэ­жы­сё­раў му­зыч­на­га тэ­атра? Ёсць яшчэ і пад­тэкст. Маў­ляў, чу­жых лю­бім бо­лей, чым сва­іх. Хто­сь­ці ска­жа, што ўсё гэ­та вы­пад­ко­васць. Бо на­шы па­ста­ноў­шчы­кі актыў­на пра­цу­юць і ў блі­жэй­шы час мы па­ба­чым шэ­раг іх но­вых прац. Опер­ны фо­рум ад­кры­ўся прэм’ерай «Па­яцаў» у па­ста­ноў­цы Мі­ха­іла Пан­джа­ві­дзэ. Вяс­ной бу­дзе прад­стаў­ле­на яго­ная вер­сія «Цар­скай ня­вес­ты». У чэр­ве­ні зро­бім­ся свед­ка­мі та­го, як Га­лі­на Гал­коў­ская інтэр­прэ­та­ва­ла «Кар­мэн».

А раз­мо­ву я скон­чы­ла б на іра­ніч­най но­це. Та­му, хто пад­во­дзіць вы­ні­кі го­да, не трэ­ба пе­ра­бо­льш­ваць знач­насць улас­ных вы­сноў. Сфар­му­ля­ва­ныя кры­ты­кам, яны шмат у чым — суб’ектыў­ны по­гляд. У якім, пра­ўда, ад­люс­троў­ва­ецца  сі­ту­ацыя аб’ектыў­ная. Тэн­дэн­цыя — рэч мо і не пры­ду­ма­ная, але пры­від­ная, у не­чым ілю­зор­ная. Як і му­зыч­на-тэ­атра­ль­ны воб­раз. За­кры­ла­ся за­сло­на — і ён знік, за­стаў­шы­ся ў свя­до­мас­ці гле­да­ча-слу­ха­ча. Та­му ве­ль­мі ці­ка­ва: у на­ступ­ным, 2015 го­дзе тэ­атра­ль­ная рэ­аль­насць ума­цуе гэ­тыя ж на­прам­кі? Або нязмушана і віртуозна іх абвергне?

Таццяна МУШЫНСКАЯ

МЕРКАВАННІ

Надзея Бун­цэ­віч:

На му­зыч­най ма­пе Бе­ла­ру­сі 2014-ы не па­кі­нуў, як мне пад­ало­ся, пры­нцы­по­ва но­вых па­ва­ро­таў на­цы­яна­ль­на-гіс­та­рыч­на­га маш­та­бу. Але яркія падзеі бы­лі. І ся­род іх — удзел зна­на­га са­ліс­та Ільі Сі­ль­чу­ко­ва ў між­на­род­ным пра­екце «Вя­лі­кая опе­ра» рас­ійска­га тэ­ле­ка­на­ла «Ку­ль­ту­ра». Спя­вак за­няў там 3-е мес­ца, але вы­хад у фі­нал вар­ты мно­га­га. На­шы рэ­жы­сё­ры не за­ўсё­ды ба­чаць у ім свай­го ге­роя, які бу­дзе ад­но­ль­ка­ва доб­ра спя­ваць і ска­каць. Мо­жа, па бе­гу ды акра­ба­тыч­ным вы­крун­та­сам у шко­ле на ўро­ках фіз­ку­ль­ту­ры ў Сі­ль­чу­ко­ва і не бы­ло вы­дат­ных ацэ­нак, за­тое па інтэн­сіў­нас­ці твор­ча­га рос­ту па­сля за­кан­чэн­ня Ака­дэ­міі му­зы­кі ён ві­да­воч­на на­пе­ра­дзе. І тое, як спя­ваў у пра­екце ця­гам двух ме­ся­цаў, — пе­ра­ка­наў­чае па­цвер­джан­не. Ні­яка­га «тан­на­га» эпа­та­жу, усё ўзва­жа­на і вы­ве­ра­на да апош­няй дро­бя­зі, як і мае быць у вы­со­кай кла­сі­цы. І пры тым што ні ну­мар — улас­нае пра­чы­тан­не, да­не­се­нае са­мім тэм­брам го­ла­су, вы­раз­нас­цю эма­цый­на-сэн­са­вых спеў­ных інта­на­цый.

Што ж да ста­ноў­чых тэн­дэн­цый, дык гэ­та за­ўваж­ная акты­ві­за­цыя кам­па­зі­тар­скай мо­ла­дзі. Тут і Аса­цы­яцыя ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў пры Са­юзе му­зыч­ных дзея­чаў — з усёй раз­га­лі­на­ва­нас­цю ды крэ­атыў­нас­цю яе пра­ектаў, і аб’яднан­не «Мас­тац­кі на­ціск», што ла­дзіць кан­цэр­тную се­рыю «Но­вая ка­мер­ная му­зы­ка», вы­пус­кае но­ты і кам­пакт-дыс­кі.

Ся­род рас­ча­ра­ван­няў — вы­ні­кі На­цы­яна­ль­най тэ­атра­ль­най прэ­міі ў му­зыч­ных на­мі­на­цы­ях. Ня­ўжо «пры­нцы­по­ва» на­ўмыс­най без­аль­тэр­на­тыў­нас­цю, за­кла­дзе­най ужо Па­ла­жэн­нем аб пра­вя­дзен­ні кон­кур­су, вы­ра­шы­лі на­стро­іць су­праць опер, ба­ле­таў і мю­зік­лаў усю агром­ніс­тую тэ­атра­ль­ную гра­мад­скасць?

Свят­ла­на Гут­коў­ская:

Ха­рэ­агра­фіч­нае мас­тац­тва ў Бе­ла­ру­сі ў апош­ні час ха­рак­та­ры­зу­ецца шмат­век­тар­нас­цю раз­віц­ця. Тво­ры ўзні­ка­юць у шы­ро­кай жан­ра­вай амплі­ту­дзе — ад спек­так­ляў, вы­ра­ша­ных срод­ка­мі кла­січ­на­га тан­ца, да ба­ле­таў на ма­тэ­ры­яле contemporary dance; ад ну­ма­роў у тра­ды­цы­ях на­род­на-сцэ­ніч­най ха­рэ­агра­фіі да кам­па­зі­цый сін­тэ­тыч­на­га ха­рак­та­ру. Апош­нія ўклю­ча­юць, акрамя танцавальных, эле­мен­ты цыр­ка­во­га мас­тац­тва, гім­нас­ты­кі, акра­ба­ты­кі ў злу­чэн­ні з аўдыё- і ві­зу­аль­ны­мі эфек­та­мі.

У сфе­ры су­час­най ха­рэ­агра­фіі ад­бы­ва­ецца пе­ры­яд на­за­паш­ван­ня, ві­да­воч­ная тэн­дэн­цыя да но­вых ад­крыц­цяў. Не­вы­пад­ко­ва ў фі­нал XXVII Між­на­род­на­га фес­ты­ва­лю су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску вы­йшлі сем тво­раў бе­ла­рус­кіх ба­лет­май­страў (два апы­ну­лі­ся ся­род пе­ра­мож­цаў). Та­ко­га яшчэ не бы­ло, і гэ­та надзвы­чай­ны вы­нік. Спе­цы­яль­най прэ­мі­яй экс­пер­тнай ра­ды «За ўнё­сак у раз­віц­цё бе­ла­рус­ка­га contemporary dance» бы­ла адзна­ча­на Во­ль­га Сквар­цо­ва — мас­тац­кі кі­раў­нік мін­скай «SKVO’S Dance Сompany», спе­цы­яль­ную прэ­мію жу­ры «За та­ле­на­ві­ты дэ­бют» атры­маў ма­ла­ды ха­рэ­ограф Ва­лян­цін Іса­каў з Го­ме­ля. Не аб­ыхо­дзіць га­лі­ну су­час­на­га тан­ца і Вя­лі­кі тэ­атр. Улет­ку пра­йшоў ба­лет­ны фес­ты­валь, у меж­ах яко­га бе­ла­рус­кая пуб­лі­ка пра­цяг­ну­ла зна­ёмства з шэ­дэў­ра­мі Джор­джа Ба­лан­чы­на і іншых сус­вет­на вя­до­мых ба­лет­май­страў. Во­сен­ню ад­быў­ся ве­чар су­час­най ха­рэ­агра­фіі з па­ста­ноў­ка­мі зна­ка­мі­та­га Ра­ду Па­клі­та­ру, яко­га Бе­ла­русь да­гэ­туль па пра­ве лі­чыць сва­ім.

Ад­ной з пры­кмет мі­ну­ла­га го­да ста­лі юбі­лей­ныя кан­цэр­ты вя­ду­чых ка­лек­ты­ваў, якія прад­стаў­ля­юць жанр на­род­на-сцэ­ніч­най ха­рэ­агра­фіі. Дзяр­жаў­ны ансамбль тан­ца Бе­ла­ру­сі — ста­рэй­шы пра­фе­сій­ны ка­лек­тыў — адзна­чыў 55-год­дзе. Бе­ла­рус­кі ха­рэ­агра­фіч­ны ансамбль «Ха­рош­кі» ад­свят­ка­ваў 40 га­доў з ча­су свай­го ства­рэн­ня, з на­го­ды ча­го паказаў се­рыю кан­цэр­таў.

Але ёсць і на­го­да для не­спа­кою. Не­ль­га не адзна­чыць, што на­шы ма­ла­дыя ба­лет­май­стры ўсё ра­дзей звяр­та­юцца не­пас­рэд­на да мо­вы бе­ла­рус­ка­га тан­ца. Мо­вы, сфар­ма­ва­най ва ўлон­ні на­род­най твор­час­ці, якая раз­ві­ва­ла­ся на пра­ця­гу вя­коў і зда­бы­ла ў XX ста­год­дзі яркія сцэ­ніч­ныя фор­мы і раз­на­стай­насць жан­раў. У леп­шым вы­пад­ку нам дэ­ман­стру­юць яе сты­лі­за­цыю.


Свят­ла­на Бе­рас­цень:

Не­паў­тор­ныя ад­мет­насці: доў­га­чаканы фар­тэпіянны тур­нір «Мінск-2014»; пер­шыя гас­тро­лі на­ша­га Му­зыч­на­га тэ­атра ў Ека­ця­рын­бур­гу. Пе­ра­мо­га кам­па­зі­та­ра Аляк­санд­ра Літ­ві­ноў­ска­га на «Ortus», між­на­род­ным спа­бор­ніц­тве но­вай му­зы­кі ў ЗША; кон­кур­с­ныя по­спе­хі тэ­на­ра Па­ўла Пят­ро­ва; пра­рыў Ільі Сі­ль­чу­ко­ва ў фі­нал тэ­ле­пра­екта «Вя­лі­кая опе­ра» на рас­ійскім ка­на­ле «Ку­ль­ту­ра». Гу­чан­не тан­га пад кі­раў­ніц­твам 90-га­до­ва­га ма­эстра-юбі­ля­ра Мі­ха­ся Со­ла­па­ва на яго твор­чым ве­ча­ры; трох­га­дзін­ны кан­цэрт у го­нар му­зы­каз­наў­цы і асвет­ні­цы Іны Зубрыч...

Хра­ніч­ныя не­пры­емна­ці: для ўсіх ака­дэ­міч­ных жан­раў ня­ма На­цы­яна­ль­най му­зыч­най прэ­міі. Пра­ктыч­на па-за ўва­гай гра­мад­ства апы­ну­ла­ся сім­фа­ніч­ная і ка­мер­на-аркес­тра­вая твор­часць бе­ла­рус­кіх кам­па­зі­та­раў — яе ня­ма ў рэ­пер­ту­арным акты­ве вы­ка­наў­цаў, прэм’еры ла­дзяц­ца «для ад­чэп­на­га», айчын­ныя кла­сі­кі амаль за­бы­тыя. Стра­ча­на бы­лая сіс­тэ­ма вы­ха­ван­ня дзя­цей на ўзо­рах кла­січ­най му­зыч­най ку­ль­ту­ры і пад­рых­тоў­кі да­свед­ча­най пуб­лі­кі; пра­цу па арга­ні­за­цыі гле­да­ча ўскла­да­юць на вы­ка­наў­цаў, якія не па сва­ёй во­лі пе­ра­тва­ра­юцца ў са­ма­туж­ных «ка­мер­сан­таў» і вы­му­ша­ны рас­паў­сю­джваць бі­ле­ты на ўлас­ныя вы­ступ­лен­ні, а ка­лі за­поў­ніць за­лу не ўда­ецца, дык ад­мя­няць кан­цэрт. Усцеш­вае, што апош­нім ча­сам у вы­пус­ках тэ­ле­на­він па­ча­ла час­цей з’яўляц­ца інфар­ма­цыя са сфе­ры ака­дэ­міч­на­га мас­тац­тва.


Во­ль­га Бар­шчо­ва:

Най­бо­льш моц­ныя ўра­жан­ні ў сы­хо­дзя­чым го­дзе ў мя­не звя­за­ныя з вы­ступ­лен­ня­мі асоб­ных вы­ка­наў­цаў у бягучых спек­так­лях і на ве­ча­ры­нах у ка­мер­най за­ле Вя­лі­ка­га тэ­атра Бе­ла­ру­сі. У гэ­тым сэн­се не­ль­га ка­заць пра падзеі ці пра тэн­дэн­цыі, але адзна­чу бяс­спрэч­ны факт: га­лоў­нае ба­гац­це бе­ла­рус­ка­га Вя­лі­ка­га — гэ­та яго са­ліс­ты. Но­выя ба­лет­ныя па­ста­ноў­кі «Жар-птуш­ка» і «Лаў­рэн­сiя» па­цвер­дзі­лі, што па­куль тэ­атр ро­біць стаў­ку на ві­до­віш­чнасць і рэ­кан­струк­цыі ў тра­ды­цый­ным рэ­чыш­чы, а не зна­хо­дзіц­ца ў по­шу­ку све­жых эстэ­тыч­ных ра­шэн­няў.


На­тал­ля Га­нул:

Са­мае моц­нае ўра­жан­не на пра­цягу тэ­ат­раль­на­га го­да па­кі­ну­лі спек­так­лі «Undergrоud» і «Жан­чы­ны ў Рэ мі­но­ры» ў па­ста­ноў­цы Ра­ду Па­клі­та­ру («Кі­еў ма­дэрн-ба­лет»). Пра­ніз­лі­ва, шмат­мер­на, та­ле­на­ві­та! Пад­обная лом­ка ака­дэ­міч­ных стэ­рэ­аты­паў — у па­зі­тыў­ным сэн­се — ад­бы­ла­ся і на шэ­ра­гу ка­мер­ных кан­цэр­таў. Гэ­та «Тэ­орыя струн» цым­ба­ліс­ткі Ве­ра­ні­кі Прадзед і пра­ект ансам­бля са­ліс­таў «Парт­ыта», якія прад­ста­ві­лі цыкл ве­ча­роў ба­роч­най му­зы­кі. Ха­це­ла­ся б, каб у но­вым го­дзе і на­шы опер­ныя і ха­рэ­агра­фіч­ныя па­ста­ноў­кі былі пра­сяк­ну­ты зда­ро­вым ду­хам экс­пе­ры­мен­та, по­шу­ка­мі інды­ві­ду­аль­най мо­вы і су­тык­нен­нем роз­ных сты­ляў.