Таццяна Шаметавец: "Каб вобраз быў жывы"

№ 12 (297) 01.12.2007 - 31.12.2007 г

Думаю, маладому пакаленню артыстаў, тым, хто прыйшоў у тэатр нядаўна, значна цяжэй, чым было нам. Таму што Валянцiн Елiзар’еў менавiта з разлікам на нас ставiў свае спектаклi. Артыстам вельмi падабалася ягоная харэаграфія, і мы выкладвалiся цалкам, аддаючы сваім партыям усю душу, пачуццi, розум. Таму і нараджаліся балеты незвычайныя, фiласофскiя. А новаму пакаленню, па сутнасцi, трэба ўлазiць у «чужую скуру». Праўду кажуць: сыходзяць яркія, самабытныя выканаўцы -- з iмi адыходзяць і спектаклi. Вядома, пастаноўкі можна ўтрымаць, ды ўсё ж толькі на пэўны час.


 /i/content/pi/mast/5/127/Shemetovez.jpg

А між тым, сённяшняе пакаленне артыстаў тэатра надзвычай здольнае. У iх яркія даныя, яны выразна выглядаюць на сцэне. Чаму ж створаныя імі вобразы менш кранаюць? На маю думку, праца артыста шмат у чым iнтэлектуальная. Трэба чытаць кнiгi, уласным разуменнем асобы напаўняць пластыку героя, шукаць фарбы ў iншых відах мастацтва. Недастаткова прыйсцi ў залу, адшліфаваць рухi i лічыць, што справа зроблена. Так, пластычны малюнак партыі мусіць быць адрэпецiраваны, але iнтэлектуальнае напаўненне -- гэта асабiстая праца кожнага артыста. Хоць педагог павiнен дапамагаць i падштурхоўваць да пошуку.
У маiм творчым жыццi неаднойчы сустракаліся асобы, якiя мне дапамагалi. Але ж i сама я шмат працавала! Памятаю, як Валянцiн Елiзар’еў ставiў балет «Вясна свяшчэнная», у якім я рыхтавала партыю Дзевы-выбранніцы. Як было складана! Хадзiла ў Нацыянальную бiблiятэку i вывучала ўсе магчымыя матэрыялы па Стравiнскаму. Мне было цікава, як ён пiсаў гэтую музыку, што ён быў за чалавек. «Выбудоўвала» сваю будучую партыю літаральна па фрагментах. «Вясна свяшчэнная» -- спектакль вельмі няпросты, фiласофскi. Шмат якія з папярэдніх пастановак балета, ажыццёўленыя рознымі балетмайстрамі, аказваліся не надта ўдалымі. Мне хацелася максімальна напоўніць сваю партыю эмоцыямі і думкамі -- іначай глядач праз пяць хвiлiн пасля спектакля можа і не ўспомнiць тое, што бачыў.
Ч
аста думаю: якая няўдзячная рэпетытарская праца! Але заўжды імкнуся дапамагчы артыстам. Не «сюсюкаю» з імі -- часта даводзіцца прамаўляць і жорсткія словы.

 /i/content/pi/mast/5/127/Shemetovez2.jpg
 «Вясна свяшчэнная». І.Стравінскага. Т.Шаметавец (Дзева-выбранніца), Р.Мінін (Юнак).

Узаемаадносіны артыста і рэпетытара ў жыцці могуць быць розныя, але асабістыя стасункі павінны застацца па-за сценамі рэпетыцыйнай залы. Толькі так можна ісці наперад у творчасці.
Кал
i я прыйшла ў тэатр пасля заканчэння вучылiшча, дык нi пра што, акрамя апошняй лiнii кардэбалета, не думала, тым больш, што ўсiх нас залiчылi звыш штату -- трупа была вялiкая і ў ёй танцавала шмат сталых артыстаў. Мне пашанцавала: менавіта ў першы сезон мяне заўважыла педагог-рэпетытар Дзiна Маркаўна Браўдэ. Ёй я надзвычай удзячная! У той час якраз пачыналіся рэпетыцыі новай версіі «Дон-Кiхота». Браўдэ даручыла мне цыганскi танец, партыю Мерседэс, нягледзячы на тое, што на iх былi прызначаны і тытулаваныя характарныя балерыны. Дзіна Маркаўна здолела выявіць самае лепшае, што было ўва мне. Навучыла кантраляваць рукi, постаць, кіраваць уласным тэмпераментам. У рэшце рэшт я была занята ва ўсіх прэм’ерных спектаклях.
А потым Валянцiн Мiкалаевiч ставiў
балет «Спартак», і мяне прызначылі на ролю адной з дзвюх куртызанак. Як я баялася! У партыi Краса В.Саркiсьян i С.Пясцехiн. Памятаю, на пастановачнай рэпетыцыі Елiзар’еў кажа: «Цяпер гладзiм Краса па нагах». Думаю: як жа гэта я буду Краса па нагах гладзiць?! У той час я была зусім маладзенькай, мне цяжка было сябе пераадолець, зрабіць такія жэсты натуральнымі і выразнымі. Елiзар’еў пытаецца: «Шаметавец, вы вывучылi сваю партыю?» Ён усё ж паставiў мяне на рэпетыцыю! Я вельмі

 /i/content/pi/mast/5/127/Shemetovez1.jpg
 "Спартак" А.Хачатурана. У.Камкоў (Спартак).

старалася, хоць для гэтага і трэба было пераадолець уласную сарамлівасць. А потым танцавала прэм’еру…
На пачатку сцэнічнага жыцця было нямала сумненняў, нават боязі:
а раптам чагосьцi не змагу або штосьцi зраблю не так, як трэба? І гэта прымушала займацца самаўдасканаленнем. Шмат яркіх спектакляў было. Я iх помню... Яны -- як выбухi! Але, прызнаюся шчыра, нiколi не была цалкам задаволена. Ніколі не прыходзілі думкі, што цяпер можна спынiцца.
На жаль, сённяшн
iя выканаўцы не заўсёды могуць сказаць, пра што яны танцуюць. Для гэтага, яшчэ раз скажу, трэба чытаць кнігі, перагортвать мноства старонак, знаходзіць там штосьці важнае, неабходнае. Увогуле хацелася б, каб артысты балета былі аднадумцамi, а не проста сумленна ўзнаўлялі харэаграфічны тэкст. Каб яны натхнёна i з асалодай займалiся сваёй справай, а не проста адпрацоўвалi належнае. Бо ў механічным танцы няма жывога дыхання. А мастацтву патрэбны эмоцыі, патрэбна душэўнае і духоўнае напаўненне. І тады вобраз будзе жывым…

 

                                                                                                    Таццяна ШАМЕТАВЕЦ,
                                                                                      заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь,
                                                                          педагог-рэпетытар Нацыянальнага тэатра балета