Чэшскае лета з адценнем арта

№ 8 (365) 01.08.2013 - 31.08.2013 г

VІ Пражскае біенале і ESSL ART AWARD
Прага — спакуслівы горад для маладых беларускіх мастакоў, якія спрабуюць прадоўжыць тут сваю адукацыю і запачаткаваць паспяховую кар’еру. Горад, дзе адбываецца мноства мастацкіх падзей, сярод якіх дзве падаліся асабліва вартымі ўвагі беларускага чытача.

/i/content/pi/mast/71/1197/artefakts_01_98.jpeg

Фрагмент экспазіцыі праекта «Expanded Painting».

Праменад па закінутым вакзале

Пражскае біенале праходзіць шосты раз і адзначае дзясятыя ўгодкі з дня свайго запачаткавання чэшскім куратарам і арт-крытыкам Хеленай Контавай і заснавальнікам часопіса «Flash Art» італьянцам Жанкарла Паліці. Адкрыццё адбылося 6 чэрвеня, адразу пасля старту Венецыянскага фэсту. Арганізатары, сярод якіх сёлета прысутнічаў яшчэ італьянскі куратар Нікола Трэці, выказалі здагадку, што падзея можа стаць альтэрнатывай біенале ў Венецыі. Заява смелая, але, на мой погляд, яна не мае пад сабой ніякіх падстаў, акрамя жадання прыцягнуць яшчэ пару-тройку аматараў нядзельных паходаў па выставах. Растлумачу чаму.

Па-першае, Пражскае біенале — даволі значная падзея ў «еўрапейскай вёсцы», як завуць Прагу і саму Чэхію маладыя людзі, што прыехалі сюды з іншых краін заходняй Еўропы. І хоць я імкнуся адсочваць больш-менш значныя культурныя мерапрыемствы, што праходзяць у Празе, але біенале ледзь не прапусціў: яно нідзе не рэкламавалася.

Па-другое, папярэднія біенале праходзілі галоўным чынам у старым прамысловым будынку ў раёне Карлін, вядомым сваім асаблівым культурным жыццём: там размешчаны галерэі і студыі маладых мастакоў — адметны куток эксперыментальнага мастацтва. І мне здаецца, што менавіта з-за сваёй славы гэта месца прыцягвала значную колькасць наведвальнікаў, а сама акцыя мела большы рэзананс.

Такім чынам, даведаўшыся ў інтэрнэце пра адрас і час працы экспазіцыі, я скіраваўся па натхненне. Месца было знойдзена толькі пасля некалькіх кругоў на машыне (не дапамог нават навігатар) і роспытаў мясцовага насельніцтва. Ніводнага плаката ці хоць бы маленькага намёку на тое, што дзесьці побач дзеецца таемства, выяўлена не было. Варта адзначыць, што месца для біенале выбрана ўнікальнае. Стары таварны чыгуначны вакзал, спраектаваны ў 1936 годзе Карлам Каівасам і Уладзімірам Вейсам, адзіны ў сваім родзе ў Чэхіі, нядаўна абвешчаны нацыянальным помнікам. Такія месцы маюць душу, і нездарма, на мой погляд, у сусветнай практыцы распаўсюдзілася тэндэнцыя ладзіць выставы актуальнага мастацтва менавіта ў індустрыяльных прасторах.

Доўгія памяшканні з рэшткамі свайго мінулага жыцця, пуста; ледзь улоўныя гукі, якія даносяцца аднекуль з аддаленых пакояў, ствараюць неабходную атмасферу для ўспрымання «правільнага» мастацтва.

Выстава складаецца з некалькіх секцый, ключавой з’яўляецца «Expanded Painting», яе куратары — згаданыя ў пачатку... Тут прадстаўлены аўтары, што працуюць у сферы сучаснага жывапісу, і можна сустрэць такія імёны, як Алі Банісадр — у сваіх працах ён камбінуе ўсе магчымыя тыпы мазкоў на адным палатне, у выніку атрымліваецца даволі пярэстая паверхня са своеасаблівай фактурай і планавасцю. Джошуа Абелоў — амерыканскі мастак-прымітывіст са сваімі экспрэсіўнымі «дзіцячымі» працамі, якія можна прыняць за творы пяцідзесяцігадовай даўніны з-за своеасаблівай манеры і спецыфічнага колеру. Было відавочна, што акцэнт зроблены на прадстаўнікоў абстрактнага, экспрэсіўна-мінімалістычнага жывапісу. Сустракаліся невялікія інсталяцыі ці камбінаваныя аб’екты, але вылучыць штосьці асаблівае так і не ўдалося. Усё гэта мела форму чарговай выставы альтэрнатыўнага мастацтва, якія можна рэгулярна бачыць у розных галерэях. Экспазіцыі відавочна бракавала свежасці.

Біенальная выстава размясцілася на двух паверхах. На першым апроч згаданай «Expanded Painting» асобным блокам было прадстаўлена фотабіенале пад назвай «Fotography, Reconstructed», што можна даслоўна перавесці як рэканструкцыя ці перараджэнне фатаграфіі. Па словах куратара Паўла Ванчата, з часоў узнікнення фатаграфіі пастаянна ставіцца пытанне пра яе патэнцыял. Сёння ўяўленне пра гэты медыум перавернута з ног на галаву, і пад назвай фатаграфіі можна прадставіць практычна ўсё. Калі мы возьмем за адпраўную кропку мадэрнісцкай фатаграфіі перыяд міжваеннага авангарда з яго спрашчэннем фатаграфічнай мовы, то апошнім часам прыкметная тэндэнцыя адыходу ад класічнай пастановачнай ці «выпадковай» здымкі, і многія аўтары пачынаюць займацца разбурэннем медыя з мэтай яго ўзнаўлення ў іншай трансфармаванай форме. Без чытання анатацыі складана было прасякнуцца ідэяй фотаэкспазіцыі, але гэта звычайная справа ў сучасным мастацтве: наведваючы выставу, варта не ленавацца і аддаць колькі хвілін на азнаямленне з тэкставым суправаджэннем і эксплікацыямі: упэўнены, адразу паглядзіце на выставу іншымі вачамі.

Самі працы мала нагадвалі класічную фатаграфію, хутчэй гэта была інсталяцыя з элементамі фота, але ў кантэксце куратарскіх тлумачэнняў усё набывала асэнсаваны і месцамі цікавы характар.

Сярод прадстаўленых мастакоў: Мірыям Бом, Шэнан Фінлі, Крыс Джонс, Барбара Кастэн...

На другім паверсе размясціўся праект «Flow» (струмень), куратарамі якога з’яўляліся Зузана Блохаў і Патрысія Талако. Раней гэта біенальная секцыя была прысвечана выключна сучаснаму чэшскаму мастацтву, на гэты раз далучыліся і аўтары з іншых краін. Куратары зрабілі акцэнт не на нацыянальнай, гендарнай ці ўзроставай

На другім паверсе размясціўся праект «Flow» (струмень), куратарамі якога з’яўляліся Зузана Блохаў і Патрысія Талако. Раней гэта біенальная секцыя была прысвечана выключна сучаснаму чэшскаму мастацтву, на гэты раз далучыліся і аўтары з іншых краін. Куратары зрабілі акцэнт не на нацыянальнай, гендарнай ці ўзроставай прыналежнасці, а на падабенстве формы і зместу прац мастакоў, на іх здольнасці прыглушаць ацэначнае і аналітычнае ў працэсе творчасці, што дазваляе інтэгравацца ў працу па максімуме. Творы ўяўлялі сабой «зборную салянку» з эксперыментаў са скульптурай, інсталяцыяй, жывапісам і фота, таму ўзнікала неадчэпнае адчуванне дэжавю. На маю думку, біенале сучаснага мастацтва павінна ў нейкай меры ўражваць гледача — навізной ці нават незразумеласцю. Тут жа незразумелым застаўся толькі выбар прац... Аднак само месца і вольная, крыху нядбайная падача ўсёй выставы пакідаюць станоўчае ўражанне. Здаецца, што вось менавіта так і павінна выглядаць «сапраўднае», несалоннае мастацтва, што ўсе гэтыя працы мастакі дасталі аднекуль са сваіх пыльных сутарэнняў, прыцягнулі на гэты закінуты вакзал і пакідалі без усякага парадку і логікі. К чорту пазалочаныя рамы і дарагія падвесныя сістэмы з кропкавым асвятленнем!

Напрыканцы сваёй вандроўкі я знайшоў некалькі памяшканняў, дзе было прадстаўлена славацкае мастацтва. Першае, што кідалася ў вочы: дамінаванне відэаінсталяцый і сацыяльных тэм. Анатацыя пацвердзіла мае здагадкі. Сумленна спрабаваў паглядзець адно відэа пра тое, як у нейкім заняпалым цыганскім мястэчку (а цыган на тэрыторыі былой Чэхаславакіі шмат, нават асобныя гарады заселены імі) адбываецца дзейства: цягам усяго фільма насельнікі размалёўваюць плот рознымі кветкамі і футбольнымі мячамі, штосьці будуюць — але кульмінацыі я так і не дачакаўся (калі такая, вядома, прысутнічала). Мяне зацікавіла іншая праца: на сталах ляжалі нейкія прадметы, вырабы, даволі аматарскага выгляду фатаграфіі... Праект быў прысвечаны «вольнаму часу», і мастак выступіў як матыватар, падахвочваючы людзей іншых прафесій (зваршчыкаў, гісторыкаў, інжынераў) да пераасэнсавання гэтай часткі свайго быцця ў кантэксце сучаснага мастацтва. То-бок усе памянёныя прадметы ёсць не што іншае, як сумеснае тварэнне мастака і чалавека, у якога ён пракраўся як паразіт, заразіўшы яго сваімі ідэямі. Дарэчы, назва славацкай секцыі — «Beyond the Art» («Па-за мастацтвам»). Куратарам праекта выступіла Міра Сікорава-Пуцішова. Яе праект заснаваны на папулярнай цяпер тэндэнцыі выхаду мастацтва і наогул творчай дзейнасці за рамкі традыцыйнага разумення, а цеснае ўзаемадзеянне з сацыяльнай прасторай, акцыянізм і даследчы характар робяць яго самым цікавым у межах біенале.

Асобнае месца вылучана пад экспазіцыю, прысвечаную чэшскаму фатографу Міраславу Ціхаму, вядомаму сваім выказваннем: «Перш за ўсё ў вас мусіць быць кепская фотакамера. Калі вы жадаеце чым-небудзь праславіцца, то павінны гэта зрабіць горш за ўсіх на свеце». Ён фатаграфаваў самаробнай камерай людзей, галоўным чынам жанчын свайго роднага горада, якія нават не падазравалі, што іх здымаюць.

Пакідаў я гэты цудоўны будынак таварнага вакзала ў цэлым з неблагім уражаннем. Нягледзячы на ўсе прамашкі ў арганізатарскай частцы і суб’ектыўнасць у выбары аўтараў, атмасфера мастацтва пакідала пасля сябе доўгае адчуванне смаку, нібы добрае віно. Цікавыя актуальныя канцэпцыі біенальных праектаў заслугоўваюць увагі, і я смела магу параіць наведаць гэта мерапрыемства аматарам мастацтва, якія апынуцца гэтым летам у сталіцы Чэшскай Рэспублікі (біенале працуе да 15 верасня) — калі, вядома, ім пашчасціць яго адшукаць.

Студэнцкі гумар і канцэпт

Эксперыментальная выставачная прастора «Futura» — прыватны некамерцыйны праект, заснаваны выключна на грантах і датацыях, накіраваны на глыбокую інтэграцыю сучаснага мастацтва і сацыяльнага асяроддзя. Трохпавярховая галерэя, што знаходзіцца ў раёне Сміхаў у Празе і займае плошчу каля 1000 квадратных метраў, з’яўляецца адным са значных культурных цэнтраў краіны.

Выстава прац пераможцаў чэшскай секцыі конкурсу ESSL ART AWARD арганічна ўпісалася ў гэту прастору. Прэмію заснавала ў 2005 годзе аўстрыйская пара бізнесменаў Агнэс і Карлхайнц Эсл, яна ўручаецца студэнтам мастацкіх ВНУ, і гэта, пагадзіцеся, магутны стымул для маладых талентаў: магчымасць паказаць свае працы ў міжнародным музейным кантэксце. Яшчэ адзін важны момант — конкурс распаўсюджваецца на краіны Усходняй Еўропы, многія з якіх перажываюць пераходны этап у развіцці нацыянальнай эканомікі і не здольныя ў дастатковай меры падтрымліваць маладое мастацтва. Было б карысна і для Беларусі прыняць удзел у такім цікавым мерапрыемстве, тым больш што ёсць каму, ды і геаграфічнае месцазнаходжанне цалкам адпавядае крытэрыям...

Конкурс праходзіць раз у два гады. Міжнароднае журы выбірае па 10 фіналістаў з кожнай краіны, двое з якіх і атрымліваюць прэмію, а таксама магчымасць выставіць свае працы з іншымі прызёрамі ў Музеі сучаснага мастацтва Эсл у Аўстрыі. Вось такая выдатная выстава 10 фіналістаў ад Чэхіі прайшла ў залах «Futura» ў Празе. Спіс удзельнікаў: Мацей Аль-Алі, Карыма Аль-Мухтарава, Ян Брож, Тэрэза Фолдынава, Якуб Гелтнер, Бланка Кіршнер, Элішка Перглерава, Рудольф Самохейл, Віктар Такач, Томаш Вернер.

Утульныя прасторы, пакоі, калідоры, цэгла, бетон, белая тынкоўка ствараюць прыемную атмасферу: адразу ўваходзіш у патрэбны стан для ўспрымання сучаснага мастацтва. Месца нагадвае склеп, катакомбы, перасоўвацца па якіх можна ў розных кірунках, увесь час натыкаючыся на што-небудзь новае, схаванае ў шматлікіх закутках.

Пераважалі відэа і мультымедыйныя інсталяцыі. На жаль, адсутнасць тэкстаў ці нейкіх эксплікацый да прац не давала магчымасці цалкам прасякнуцца ідэяй мастака, часта даводзілася інтуітыўна здагадвацца, што мелася на ўвазе. Часам сэнс можна было ўлавіць на паверхні, а часам нават не патрабавалася яго шукаць, проста атрымліваючы асалоду ад атмасферы свежасці і адвагі.

...У адным з кутоў я наткнуўся на невялікі тэлевізар, побач знаходзілася такая ж невялікая драўляная валізка. На відэа дзяўчына з гэтай валізкай клапатліва перасоўвалася ў нейкім аэрапорце. Нічога асаблівага, але праца зачапіла: у ёй гранічна проста была праведзена ідэя ўзаемадзеяння мастацтва з сацыяльным асяроддзем. На выставе было шмат работ на тэму інтэграцыі арта ў грамадства, і гэта насамрэч цікавы аспект, што актыўна даследуецца сучаснымі аўтарамі.

Наступная праца прыцягнула ўвагу чысцінёй, мінімалізмам. У адрозненне ад іншых інсталяцый яна суправаджалася тэкстам, які ўтрымліваў цытату з Хорхе Луіса Борхеса, што, аднак, толькі аддаляла ад разумення цэласнасці твора. Адзінае, што можна было зразумець: гаворка ішла пра карты ці картаграфію. На сценах і сталах былі размешчаны постаці з белай чыстай паперы, якая выглядала так, як быццам яе спачатку склалі да маленькага фармату, а потым зноў расклалі, накшталт таго як складаюць і раскладаюць геаграфічныя карты. На адзін з аркушаў трансліравалася абстрактная праекцыя. Аўтар працы — Якуб Гелтнер.

Чорныя цяжкія шторы захіналі ўваход у цёмнае памяшканне, дзе вы траплялі ў пакой з двума велізарнымі экранамі, размешчанымі адзін насупраць другога. На кожны з іх было спраецыравана відэа лесу. Звычайнага чэшскага лесу, які мала чым адрозніваецца ад такога ж у Беларусі. Быў чутны гук: храбусценне галінак, крокаў. Я спыніўся паміж экранаў і выразна адчуў, быццам хтосьці ходзіць па гэтым лесе вакол мяне. І сапраўды, раптам з кута аднаго з экранаў выйшаў малады чалавек (відаць, аўтар працы), прайшоў праз увесь лес на экране з аднаго боку і праз некаторы час з’явіўся ў куце процілеглага. Гук ішоў за ім. Стварылася поўная ілюзія таго, што чалавек вандруе вакол вас. Простая па форме і сутнасці інсталяцыя, але яна зачароўвае сваёй эфектнасцю і нават наіўнасцю, выклікаючы мімавольную ўсмешку.

Наступны праект — Томаша Вернера — таксама варты асобнага апісання. Першая яго праца носіць назву «Vazby», што можна перакласці з чэшскай як «Сувязі» ці «Вузлы». На экране малады чалавек просіць выпадковых мінакоў (я заўважыў, што ён звяртаецца да рэспектабельна апранутых грамадзян) дапамагчы яму завязаць гальштук, і яны згаджаюцца. Тым самым праз мастака адбываецца ўзаемадзеянне мастацтва з соцыумам. Зноў жа — проста, зразумела і цікава. У наступным памяшканні з цаглянымі сценамі і вільготнай ад нядаўняга дажджу падлогай шэрагам стаялі некалькі сталоў, на іх — банкаўскія папкі з дакументамі пра адкрыццё рахунку і іншай банкаўскай інфармацыяй. Праца завецца «Wall Street», апісанне сведчыць, што інсталяцыя складаецца з 20 банкаўскіх рахункаў, 2 ручак і адной філіжанкі кавы. Я быў у захапленні, нават цалкам не разумеючы кантэксту, што ў дадзеным выпадку з’яўляецца нармальным уражаннем ад твора мастацтва.

Яшчэ адна праца Вернера ў наступным пакоі ўзрадавала мяне не менш. На падлозе размясцілася звычайная пасылачная скрынка з бетонным блокам усярэдзіне. Менавіта так: спакаваны прастакутны кавалак бетону з адрасам на скрынцы, памерамі 280х220х130 міліметраў і вагай 18.68 кілаграма. Тут жа побач можна паглядзець відэа пра тое, як высокі худы чалавек, верагодна, сам мастак, робіць гэту бетонную пасылку (так, дарэчы, і завецца праца), адвозіць яе на таксі ў аддзяленне сувязі і адпраўляе па паказаным адрасе. Шчыра кажучы, зноў няма слоў, настолькі ўсё проста, лёгка і цікава. Як гульня: яна наіўная па форме, але нясе ў сабе глыбокі значны падтэкст. У нечым апелюе да ўсходняй філасофіі — наколькі я магу меркаваць паводле свайго з ёй знаёмства.

Яшчэ адзін шэдэўр студэнцкага мастацтва — размешчаная ў двары галерэі інтэрактыўная інсталяцыя, якая нагадвала надзіманыя партатыўныя басейны. Папяровая шыльдачка абвяшчала: «Націсніце на чырвоную кнопку, але перад сыходам не забудзьце выключыць». Я знайшоў помпу і чырвоную кнопку, націснуў на яе, і перада мной пачаў узводзіцца надзіманы басейн. Складана апісаць, што гэта было: гумавы куток дзікай прыроды, сурагатны кавалачак сажалкі з гарлачыкамі, чаротам, камянямі... Можна было нават узняцца па невялікіх усходах і зірнуць на гэты цуд так, быццам ты збіраешся нырнуць туды. Адным словам — цікавая праца.

Ну і напрыканцы маёй вандроўкі не магу не звярнуць увагу на перманентную інсталяцыю мастака Давіда Чорнага ў тым жа дворыку. Пра гэтага чэшскага мастака можна пісаць асобны артыкул, але я проста згадаю адну яго вядомую працу, якую ён зрабіў у перыяд правядзення Летняй алімпіяды-2012 у Лондане. Гэта — копія ў натуральную велічыню знакамітага чырвонага лонданскага омнібуса, якому замест колаў былі прыроблены велізарныя рукі: на гэтых самых руках аўтобус адціскаўся, імітуючы рухі спартоўцаў.

Дык вось, галерэя «Futura» стала ўладальніцай адной з унікальных інсталяцый славутага чэха. Велічэзныя целы, сагнутыя ў паясніцы пад прамым вуглом, сыходзяць у сцены будынка, бачныя толькі ногі, метраў у пяць вышынёй, і лесвіца, якая вядзе прама да задняга праходу, у якім, калі падняцца і паглядзець, можна ўбачыць уманціраваныя дысплеі з відэа. На жаль, у той дзень відэа не працавала, затое я добра пасмяяўся, уявіўшы, як выглядаю збоку падчас сузірання велізарнай анальнай адтуліны антрапаморфнай скульптуры. Гэты Давід Чорны відавочна не абдзелены пачуццём гумару — як, зрэшты, і ўсё чэшскае мастацтва.

прыналежнасці, а на падабенстве формы і зместу прац мастакоў, на іх здольнасці прыглушаць ацэначнае і аналітычнае ў працэсе творчасці, што дазваляе інтэгравацца ў працу па максімуме. Творы ўяўлялі сабой «зборную салянку» з эксперыментаў са скульптурай, інсталяцыяй, жывапісам і фота, таму ўзнікала неадчэпнае адчуванне дэжавю. На маю думку, біенале сучаснага мастацтва павінна ў нейкай меры ўражваць гледача — навізной ці нават незразумеласцю. Тут жа незразумелым застаўся толькі выбар прац... Аднак само месца і вольная, крыху нядбайная падача ўсёй выставы пакідаюць станоўчае ўражанне. Здаецца, што вось менавіта так і павінна выглядаць «сапраўднае», несалоннае мастацтва, што ўсе гэтыя працы мастакі дасталі аднекуль са сваіх пыльных сутарэнняў, прыцягнулі на гэты закінуты вакзал і пакідалі без усякага парадку і логікі. К чорту пазалочаныя рамы і дарагія падвесныя сістэмы з кропкавым асвятленнем!

Аляксей ГУБАРАЎ