Рэжысёр Ігар Казакоў
Мастак Таццяна Нерсісян
Музыка Святланы Залескай-Бень
Магілёўскі абласны тэатр лялек
Я быў захоплены дзіцячай непасрэднасцю, уяўленнем і свабодай фантазіі, калі муха большая за слана, кветка — за тату, які яе трымае, а зямля можа быць па ўсіх чатырох баках паперы. Уражанні падштурхнулі стварыць спектакль пра шчырыя, арганічныя сусветы, напоўненыя пачуццямі.
«Чароўны пэндзаль» — гісторыя пра кожнага з нас, а ўвасабляецца яна праз вобраз дзяўчынкі, што вельмі любіла маляваць. У дзяцінстве ўсе любяць маляваць! Гэта з узростам мы ператвараемся ў сур’ёзных дзядзяў і цёцяў, а ў маленстве кожны — мастак.
Ігар Казакоў