|
|
«І ГЭТА ЁСЦЬ Я?» — абура на за пытаецца жанчына ХХІ стагоддзя, калі ёй пакажуць статуэтку Вілендорфскай Венеры эпохі па леаліту, у якой няма аблічча, затое ёсць на літыя грудзі, сцёгны, клубы, улонне, усё, што мае дачыненне да народзінаў, ця жарнасці, мацярынства.
А вось «Аголеная перад люстэркам» постімпрэсіяніста Эрнста Людвіга Кірхнера. Цела і твар жанчыны зялёныя, ступакі і валасы чырвоныя. «І гэта таксама я?» — здзіўляецца жанчына ХХІ стагоддзя. Сумняваюся, што яна знойдзе сябе і ў «Джакондзе» Леанарда да Вінчы, і сярод «Авіньёнскіх дзяўчат» Пабла Пікаса.
Знарок пачаў з жаночага вобраза ў мастацтве, бо жанчына больш патрабавальная да сваіх выяў і раўнівая да ўласнай знешнасці, адлюстраванай у творах або ў свядомасці іншых жанчын. Атрымліваецца, што мастацтва, якое цягам свайго развіцця імкнулася наблізіцца да чалавека, адсоўвалася ўбок ад яго дзеля нейкіх сваіх адмысловых праблем.
Дзіва, што чалавечы вобраз, увасоблены ў мастацтве, ва ўсе часы быў фрагментарны. Антычнасць акцэнтавала ўвагу на целе, Сярэднявечча — на душы, Рэнесанс паспрабаваў быў пашукаць паміж імі раўнавaгу, ды занадта маладое, падлеткавае было гэт мастацтва, перакос пайшоў усё ж на бок цялеснасці ды разумовасці. І вось — рэалізм. Чалавек паўстае ў люстэрку рэалізму нібы такім, які ён ёсць, тыповы характар у тыповых абставінах, і знешнасць тыповая, і ўсё астатняе. Прыгадаем «Качагара» М.Яра шэнкі з яго перакручаным целам і амаль нявольніцкай падпарадкаванасцю манатоннай працы — кідае вугаль у топку, каб цягнік цывілізацыі рухаўся. «І гэта я?» — за пратэстуе мужчына ХХІ стагоддзя.
Рэалізм, здаецца, найбліжэй падышоў да чалавечай прыроды, але незадаволіў самога чалавека. Гэта адбылося таму, што чалавека памясцілі ў вузкую прастору паміж мікра космам і макра космам, адабралі ў яго магчымасць для трансцэндэнтальных вандровак у неабазнанае. Даволі часта чалавек замяняўся ў мастацтве сацыяльнымі або нацыянальнымі абстракцыямі.
У ХХ стагоддзі канчаткова прарваліся дамбы мастацкіх канонаў, і ў эстэтычную прастору лінуў макра- і мікрасвет. Следам за тым пачалося татальнае выгнанне чалавека са сферы хараства.
Вось як гэта адбывалася ў адным з самых ачалавечаных відаў мастацтва — тэатры. К.Станіслаўскі з усяе моцы імкнуўся захаваць атмасферу чалавечай абжытасці на сцэне і стварыў дзеля таго цэлую сістэму. Але поруч тварыўся іншы тэатр, у якім, паводле сістэмы Луіджы Пірандэла, ужо знікае драматург. Следам за ім, у «драме абсурду», сыходзяць у пазатэатральную рэчаіснасць персанажы, а іх месцы на сцэне займаюць «крэслы» або «насарогі» (у творах Э.Іанэска).
У літаратуры чалавек страчваў не толькі свае характар і адметнасць, але нават і імя, ператвараючыся ў невядомую да гэтуль істоту, маркіраваную літарай К (Франц Кафка).
Літаратурныя героі паскідвалі з сябе нацыянальныя і сацыяльныя наміткі, а па прыкрываліся Бог ведае чым, і пад гэтымі новымі шатамі таксама няпроста знайсці чалавека. Знарочыстая дэгуманізацыя і дэнацыяналізацыя прывяла да стварэння літаратурнага героя, які дзейнічае ў раманах «Чалавек без уласці васцей» Р.Музіля, «Ваніты» Ж.П.Сартра, «Чужаніца» А.Ка мю, «Стэпавы воўк» Г.Гесэ.
Гэты чалавек, якую і паспрымяраў бы — біялагічну экзістэнцыйную, ніцшэанскую, — застаецца істотай фрагмент пры чым яшчэ ў большай ступені чым яго па пярэднікі. У літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя ствараецца зборны Тутэйшы, якому «Бацькаўшчынай цэлы свет», які забыўся на свае карані і перакаці-полем пакаціўся да універсуму. Асобныя майстры літаратуры адчулі небяспеку перараджэння чалавека і стварылі вобразы герояў, якія цалкам пазбаўлены гістарычнай памяці (манкурты Ч.Айтматава) альбо, наадварот, перагружаны ёю (героі прозы У.Эка, М.Павіча, ды і нашага В.Казько).
Эпоха глабалізацыі, якую адкрывае ХХІ стагоддзе, стала тым самым раем, пра які мроіў купалаўскі Мікіта Зносак, калі рэкамендаваў завесці адзіную і недзялімую мову ад Еўропы да Амерыкі. Цяпер бы ён пад кіраўніцтвам гера Спічыні, напэўна, засеў за англійскую…
Людзей стала шмат. Мастацтва, каб дагадзіць усяму чалавецтву, пачало пільнавацца законаў дэмаграфіі, тэхналогіі і эканомікі, а не сваіх уласных. Яшчэ ў папярэднім стагоддзі мастацтва пачало зрошчвацца з тэхналогіяй. Першым сімптомам было ўзнікненне канцэптуалізму. Яго прыхільнікі дэманстравалі не толькі мастацкі вобраз, але і тэхналогію яго стварэння.
Тэхнакратычны прагрэс падказаў Аляксандру Колдэру ідэю адлюстраваць рух у мастацкай практыцы, што прывяло да з’яўлення школы «мобіляў». Інсталяцыі, перформансы, мінімалізм… Яны дэманструюць сілу і немач чалавечага духу, які спрабуе прабіцца праз рэчы і напластаванні матэрыі.
Настальгія па чалавеку, якога перамагае ў няроўнай бойцы тэхналогія, спатольваецца масавай культурай. Там нармальныя закаханыя мужчыны і жанчыны, нармальныя сем’і, нармальныя інтэр’еры, а мікрадрамы, мікрарэўнасць, трохкутнікі мікракахання шчасліва развязваюцца дзесьці ў 854 серыі «мыльнай оперы». І жанчына ХХІ стагоддзя, можа быць, ахвотней пазнае сябе ў рабыні Ізаўры, чым у творах старых майстроў.
Усё ж чалавек у мастацтве ХХІ стагоддзя ёсць! Ён хаваецца за агароджамі з металу і пластыку. Гэта ягоны інтэлект драбніцца і адбіваецца ў мільёнах асколкаў віртуальнай рэчаіснасці — люстэрка, разбітага невядомым тролем новага стагоддзя. Чалавек ХХІ стагоддзя хоча шчасця, хараства і дабрабыту, як і яго папярэднікі, і гэтае простае жаданне ажыццяўляецца пакуль што ў немудра гелістых маскультавых опусах.
Мне не раз даводзілася параўноўваць мастацтва сучаснасці з кветкамі, якія красуюць на гарадскім сметніку, прабіваюцца праз бруд, друз, асфальт, аскепкі быцця і пры гэтым застаюцца кветкамі. Мастацтва — кветкі ХХІ стагоддзя — выяўляе сваю крохкасць, уласцівую як людзям, так і краскам.
Чалавечы мозг, узмоцнены штучным інтэлектам,— адзін полюс мастацтва ХХІ стагоддзя. Другі полюс — страўнік з яго патрэбамі. Паміж імі — тое, чым і ёсць чалавечая істота, і тое няўлоўнае, што завуць душою. Таямнічы макра косм і мікра косм наўкол. Мастацтва заўжды было ліхтаром Дыягена, які шукаў чалавека ўдзень і ўначы. Шукае і сёння.
Гляджу спектакль Сяргея Кавальчыка паводле «Адвечнай песні» Купалы ў Рэспубліканскім тэатры нацыянальнай драматургіі. Мужык перамагае ў містэрыі змагання светлых і цёмных сіл жыцця. Купалаўскі вобраз адаптуецца да жорсткіх канонаў мюзікла.
Чытаю зборнік духоўнай паэзіі Рыгора Барадуліна «Ксты». Лірычны герой, уступаючы ў сумоўе з Богам, спрабуе абняць розумам і верай касмічнае і зямное, мроіць Іардан і Вушачку… Новая спроба знайсці чалавека на мяжы макра- і мікра косму.
Ліхтар Ды ягена не гасне.
ПЯТРО ВАСЮЧЭНКА