Праект, як кажа кіраўнік аддзела Міхаіл Зайцаў, носіць адукацыйны характар. Пад яго ажыццяўленне ўжо выдаткавана шэсць тысяч еўра. У сельскім Доме культуры мяркуецца стварыць інтэрактыўны музей лекавых траў і адрадзіць нацыянальную традыцыю збору і выкарыстання самых розных зёлак і чайных настояў для фіталячэння.
А сам будынак СДК, як сцвярджае Міхаіл Зайцаў, запланавана распісаць з дапамогай жывапісцаў і прыхільнікаў графіці. Жаданне паўдзельнічаць у гэтым праекце выказалі мастакі не толькі з раёна ды вобласці, але і з Мінска.
У Збараве былі калісьці замкавыя збудаванні, але яны не захаваліся. Аднак пэўныя згадкі пра іх знешні выгляд у мясцовых краязнаўцаў засталіся. Знешні замкавы дэкор і будзе па магчымасці адноўлены на сценах будынка Збараўскага дома культуры.