Факты пра два храмы адной вёскі

№ 4 (1130) 25.01.2014 - 01.01.2005 г

Не так даўно адзначыў 250-годдзе з часу ўзвядзення касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах на Вілейшчыне.

/i/content/pi/cult/464/9828/14-3.jpg

Яго гісторыя пачалася ў 1652 годзе, калі ўладальнік гэтых мясцін Павел Ляскоўскі адпісаў Касцяневічы віленскаму калегіуму езуітаў. Тут пачала дзейнічаць місія ордэна, і праз 10 гадоў быў узведзены першы драўляны касцёл, асвечаны ў гонар Святога Ігнацыя Лаёлы. А на адукацыйнай базе, закладзенай місіяй, пазней у вёсцы адкрылі рамеснае вучылішча.

Напрыканцы 1763 г. на месцы драўлянага храма пад кіраўніцтвам Феліцыяна Сулістроўскага на грошы віленскага падчашага Міхаіла Відмонта і ахвяраванні жыхароў узвялі мураваны касцёл у гонар Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, што дайшоў да нас. А вось ордэн езуітаў праз дзесяцігоддзе спыніў існаванне ў большасці краін Еўропы. І толькі на тэрыторыі Расіі манахі служылі да сакавіка 1820-га.

А касцяневіцкі храм ніколі не закрываўся, а ў ХІХ стагоддзі вернікі-каталікі з Вілейкі вымушаны былі прыязджаць сюды на святы. Храм не закрываў свае дзверы для вернікаў і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Настаяцель касцёла (на жаль, яго імя не вядома) не дазволiў немцам ператварыць будынак у стайню, за што быў расстраляны на парозе храма. Баючыся пратэстаў, нямецкія ўлады дазволілі праводзіць набажэнствы. У 1950-я прыйшла чарга ўжо самім жыхарам заступіцца за сваю святыню…

І яшчэ адна славутасць: бярозавая алея — унікальны помнік прыроды, — што вядзе да храма. Сёння з тых 200-гадовых бяроз захавалася толькі некалькі.

Наталля ШАПРУНОВА, журналіст

На здымку: касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах.