Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Збор Скарыны праз пяць стагоддзяў
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася цырымонія афіцыйнага запуску агульнанацыянальнага праекта па факсімільным перавыданні кніжнай спадчыны Францыска Скарыны. Выдавецкі праект разлічаны на перыяд 2013 — 2017 гг. і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання.
У эстрадзе ўсё спакойна
"Скоро кончится век, как короток век..." — глабальна абагульніў у сваёй песні "Кантрданс" Барыс Грабеншчыкоў. Хутка скончыцца год, які кароткі год — дазволю сабе перафразаваць мэтра. І яшчэ дазволю сабе адзначыць, што асабіста ў мяне застанецца ў памяці з гэтых чарговых 365 дзён сучаснай айчыннай музыкі. Няхай нават і на нейкі зусім кароткі час.
Эканамічная выгада захавання спадчыны
Знакавай падзеяй для нашай краіны стала акрэдытацыя ў UNESCO першай беларускай арганізацыі — Студэнцкага этнаграфічнага таварыства. Гэта адкрывае шырокія магчымасці ўдзелу беларусаў ва ўсіх міжнародных праектах, звязаных з дзейнасцю па захаванні нематэрыяльнай спадчыны.
Усюдыісны музейны воўк. Ці ёсць варыянты?
Чарговая, гэтым разам — зімовая, вандроўка “на колах” пралегла па Мінскай, Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Прызнаемся шчыра, маршрут мы выпрацоўвалі без скрупулёзнасці. Проста прыкінулі, у якіх раёнах павінны даводзіцца да лагічнага завяршэння брэндавыя праекты, пра пачатак якіх “К” пісала ў свой час. Такім чынам і была складзена “лагістыка” нашага аўтапрабегу па сямі раёнах Беларусі.
Што чытаў князь Вітаўт?
10 снежня Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь адзначыла 80-годдзе. Установа выконвае функцыі аналітычна-інфармацыйнага падраздзялення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прыярытэтна абслугоўвае Нацыянальны сход краіны, Савет Міністраў, Канстытуцыйны, Вярхоўны і Вышэйшы Гаспадарчы суды, Выканаўчы сакратарыят СНД, міністэрствы, дзяржаўныя камітэты, ведамствы і мясцовыя органы кіравання. Бібліятэка фарміруе, захоўвае і выкарыстоўвае інфармацыйныя рэсурсы па пытаннях палітыкі, дзяржаўнага будаўніцтва, права, эканомікі, пры гэтым застаючыся адкрытай і дэмакратычнай у дачыненні да любога ахвотнага карыстальніка. У бібліятэчных сховішчах — адзін з паловай мільён дакументаў (і сучасных, і старадаўніх, якімі ўпаўне мог карыстацца і князь Вітаўт), а супрацоўнікі гатовы зрабіць усё, каб апошнія ў патрэбны момант аператыўна знайшлі свайго чытача.
У алічбаваным фондзе: падмурак, могільнік, кіно
Дыгіталізацыя — гэтае слова не надта часта сустракаецца ва ўжытку і ў нас, прадстаўнікоў СМІ, і ў работнікаў сферы культуры. Тым часам, яно азначае не што іншае, як перавод інфармацыі ў лічбавую форму — працэс, надзвычай актуальны для нашых музеяў і бібліятэк. Наколькі паспяхова нашы ўстановы культуры займаюцца дыгіталізацыяй? Вядома, галоўнае — з чым параўноўваць ды на каго раўняцца. Да прыкладу, чаму б не арыентавацца на досвед па дыгіталізацыі музейных устаноў Славакіі і Літвы? Выбар краін невыпадковы: менавіта прадстаўнікі гэтых дзяржаў разам з айчыннымі спецыялістамі прынялі ўдзел у міжнародным семінары “Музеі і выклікі сучаснасці: новыя падыходы і тэхналогіі”, што нядаўна прайшоў у Інстытуце культуры Беларусі.
А мы "Ясные дни" пакідаем сабе...
Песні нельга проста пакласці на палічку ці выставіць у музеі, стварыўшы ім адпаведныя тэмпературныя ўмовы. Музыка жыве сваім гучаннем, новымі выкананнямі, якія і надаюць ёй актуальнасць, набліжаючы да сучаснага слухача. Якой жа аказалася чарговая “Залатая калекцыя беларускай песні”? Гэты праект Міністэрства культуры Беларусі і Сталічнага тэлебачання можна будзе ўбачыць у тэлеэфіры 7 студзеня. Сам жа канцэрт лепшых песень мінулых гадоў прайшоў у Палацы Рэспублікі 17 снежня, стаўшыся, паводле традыцыі, лагічным працягам і важкім дапаўненнем да Нацыянальнай музычнай прэміі ў галіне эстраднага мастацтва, скіраванай на сённяшнія здабыткі. Што ж мы пачулі і пабачылі?
Этна, адаптаванае да тэндэнцыі
Выстаўка-конкурс ІІ Трыенале сучаснага беларускага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “БЕЛАРТДЭКО-2013” у сталічным Палацы мастацтва стала падсумаваннем трох гадоў творчай працы мастакоў, чыё прызначэнне — эстэтычная аздоба прыватнай і грамадскай прасторы. Мабыць, нездарма выстаўка праходзіла напярэдадні Каляд, калі людзі настроены на прыгажосць ды радасць.
Навелы пра застылае “заўсёды”
Я перакананы, што гэты чалавек — асоба ўнікальная. Шчыры патрыёт зямлі беларускай — без дэманстрацыі напаказ, — бліскучы жывапісец і педагог, з-пад крыла якога выйшла некалькі пакаленняў манументалістаў, суразмоўца, з кім можна гаварыць бясконца, сумленны і прынцыповы, што датычыцца маральнага стрыжня чалавека ды грамадства ў цэлым. З 85 гадоў больш за шесцьдзясят ён працуе ў мастацтве. Не буду інтрыгаваць чытача: гэты чалавек — народны мастак краіны, прафесар Гаўрыла Харытонавіч Вашчанка, выстаўка твораў якога пад назвай “Таямніца ночы” экспануецца зараз у Нацыянальным мастацкім музеі.
Самадастатковы incertum
Фатаграфія вырачана быць фіксацыяй рэчаіснасці, займаючы ў дачыненні да апошняй другасную пазіцыю. Многія спрабуюць змяніць гэты статус-кво з дапамогай аптычных эфектаў альбо дзівосных сюжэтаў, спадзеючыся, што атрыманыя вынікі будуць цікавейшымі за рэчасінасць. Сяргей Ждановіч прапануе іншую методыку — аўтарскі погляд. У яго апошніх серыях не выяўлена нічога асаблівага — і тым не менш, у асаблівасці ім не адмовіш.
Пра міласэрнасць. І не толькі…
Прэм’ера дакументальнай стужкі “Зіма пройдзе”, якая адбылася ў Доме Масквы, цікавая шэрагам акалічнасцей. Фільм створаны пры ўдзеле прыватнага банка, Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. Сімптаматычны факт, бо пад час працы над неігравымі карцінамі існуюць два істотныя пытанні. Першае — дзе знайсці адметнага і годнага героя, другое — дзе адшукаць грошы.
Знайсці дабро
Аксана АРАКЧЭЕВА, мастак, куратар мастацкіх выставак, сябра Беларускага саюза мастакоў, супрацоўнік Таварыства чэшска-беларускага сяброўства
Маэстра абразной гравюры
...А вось творы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, у Гарбаўца знайсці цяжка, хаця ён з першых яе дзён пайшоў на фронт і да 1943-га ўдзельнічаў у жорсткіх баях, у тым ліку пад Ржэвам. Пасля цяжкага ранення быў камісаваны. І, на шчасце, — выжыў. У адрозненне ад франтавога таварыша, таленавітага мастака і любімага вучня Р.Фалька — Льва Зевіна, якому ў баі за горад Ржэў не пашанцавала… Такія выпадкі сустракаюцца, калі мастак-франтавік тэму вайны ў сваёй творчасці абыходзіць: занадта цяжкія перажыванні, якія непакояць душу, не даюць вяртацца ў мастацтве да нядаўняга трагічнага мінулага. Для сардэчнага спакою, канешне ж, лепш пісаць пейзажы, нацюрморты, партрэты, жанравыя сучасныя кампазіцыі. А эпас трагедый і подзвігаў Вялікай Айчыннай вайны, лічыў мастак, няхай прафесійна ствараюць тыя, каму гэта было наканавана лёсам…
Музей Багдановіча: факт "паніжэння статусу" ці проста рэарганізацыя?
Змену юрыдычнага статуса Дзяржаўнага літаратурнага музея Максіма Багдановіча некаторыя аматары айчыннай літаратуры ўспрынялі не раўнуючы як пачатак яго ліквідацыі. Па Сеціве вокамгненне распаўзліся канспіралагічныя тэорыі: маўляў, нехта хоча захапіць будынак у Траецкім, а памяць пра яго вялікага “жыхара” ўплішчыць у адну з залаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, філіялам якога і мае ў хуткім часе стаць музей Багдановіча.
Што выявіла “PROявление”?
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў у пяты раз правёў Фестываль студэнцкай творчасці “PROявление”. Абодва конкурсныя дні і заключны гала-канцэрт прайшлі на сцэне Маладзёжнага тэатра эстрады. Ці сталася яна для ўдзельнікаў фэсту прыступкай да прафесіяналізму?
Не страцілі...
19 снежня, на святога Міколу, у Слабодцы Клічаўскага раёна адбыўся абрад пераносу свячы. Восеньска-зімовы перыяд багаты на свячныя рытуалы да святаў Прачыстай, Міхайлы, Варвары, Міколы. Што да прасторавай "прывязкі", то большасць абрадаў пераносу свячы і згадак пра іх зафіксавана ва Усходняй Беларусі, спарадычна згадкі сустракаюцца на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі.
Шапэн, Лучанок і... цымбалы
Сталічная Дзіцячая музычная школа мастацтваў імя Фрэдэрыка Шапэна адзначыла 60-годдзе. Яна была створана ў нялёгкі для краіны час: музычная адукацыя ў пасляваенныя гады была рэдкасцю, Беларусь узнаўляла разбураную народную гаспадарку. Але рашэнне аб стварэнні школы было правільным: “Нам песня строить и жить помогает”, як у тым шлягеры спяваецца.
Міндальны суп пад Новы год
Пад Новы год мы прынаджваем непастаянную птушку ўдачы любымі спосабамі: дванаццаць вінаградзін (паспець з’есці, пакуль б’юць гадзіннікі), напісаць жаданне на паперы, спаліць яе, змяшаць з шампанскім і выпіць яго апоўначы. Прадстаўнікі амерыканскага кантынента раяць есці салату з фасолі і свежай гародніны ў першую раніцу новага года. Кажуць, што гэта абавязкова прынясе фінансавы поспех. Існуе цэлы даведнік сусветных навагодніх прыкмет, у якім кожны ахвотны можа выбраць сабе святочны рытуал на свой густ і магчымасці. А што ж мы? Няўжо ў беларусаў няма ўласнага спосабу прывабіць шчасце і дабрабыт у навагоднюю або калядную ноч, у тым ліку кулінарнымі смакоццямі? Тым больш, што Каляды — гэта кульмінацыя кулінарнага года.
Калі ў батлейцы “зямля” з’явілася?
У Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі працуе выстаўка “Цуд у Вiфлеемскую ноч”. Тут можна даведацца пра гісторыю батлеек на Беларусі, а таксама пра каталіцкую традыцыю будаўніцтва калядных ясляў.
"Трэба ўсіх сіл далажыць..."
Нашай рэдакцыі, скажам шчыра, пашанцавала: мы змаглі ўзяць інтэрв'ю ў Янкі Купалы. Дзівіцеся? Але гэта чыстай вады праўда. Таму без лішніх прэамбул прапануем вашай увазе гэты эксклюзіўны тэкст! Пытанні мы складалі ўсёй рэдакцыяй, а адказы — сапраўдныя словы Івана Дамінікавіча (хіба за выключэннем пары рэплік)!
Капліца з 1802-га — новы “цвік” маршруту скансена
Гісторыя капліцы з вёскі Каралеўцы на Вілейшчыне была пакручастай. Унікальны драўляны храм ратандальнай формы, збудаваны ў 1802-м стараннямі мясцовага селяніна Аляксандра Рогача, не адзін год прастаяў без даху, спакваля пераўтвараючыся ў парахню. Яшчэ ў 1986-м тое, што ад яго засталося, разабралі ды перавезлі ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, а неўзабаве пачалася рэстаўрацыя...
"Скульптары вачыма скульптара"
Нямала скульптараў засведчылі свой талент у сумежных з пластыкай сферах: жывапісе, графіцы, архітэктуры. Ёсць у згаданым творчым цэху і тыя, хто, натхнёны прыкладам Мікеланджэла, спрабаваў зрабіць нешта вартае ў сферы літаратуры. Скульптар Яўген Колчаў, маючы добры досвед у сваёй прафесіі, пайшоў тым жа шляхам, але па іншай дарозе. І прыйшоў да высновы, што твор мастацтва ў такой жа ступені ўплывае на фарміраванне асобы аўтара, як асоба аўтара — на вонкавую форму ды змест твора. І насамрэч, творы — лепшая біяграфія, лепшы аўтапартрэт аўтара. Фатаграфічны праект Колчава “Скульптары вачыма скульптара” —сведчанне павагі да сваіх калег і, адначасова, спроба ўбачыць у іх абліччах сутнасныя рысы часу, вобраз якога яны ствараюць уласным розумам ды рукамі.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»