Гэтыя здымкі адносяцца да 50-х — 60-х гадоў мінулага стагоддзя.
На іх — мой бацька, Андрэй Макаёнак, Аркадзь Куляшоў, Іван Шамякін, Уладзімір Дубоўка. Не ведаю, ці друкаваліся калі-небудзь гэтыя фота. Хутчэй за ўсё, не. На адным са здымкаў ёсць аўтограф Уладзіміра Крука. Ён вядомы як фотахранікёр беларускай літаратуры.
√
Спадзяюся, што гэтыя выявы
як штрыхі гісторыі ўяўляюць
цікавасць не толькі для мяне…
Фота з сямейнага архіва аўтара