Штотыднёвая грамадска-асветнiцкая газета
Выдаецца з кастрычнiка 1991 года
Бравісіма, Нацыянальны!
Удзельнікам і гасцям ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з адкрыццём ХІІІ Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі. За гады свайго існавання фестываль ператварыўся ў маштабнае мерапрыемства, якое ўносіць важкі ўклад у развіццё і папулярызацыю творчасці беларускіх кампазітараў і паэтаў, дорыць шматлікім гледачам радасць сустрэч з любімымі артыстамі. Знакавай падзеяй фестывальнага жыцця з’яўляецца конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні, які адкрывае новыя імёны таленавітых спевакоў і спрыяе далучэнню нашай моладзі да лепшых узораў нацыянальнага музычнага мастацтва. Упэўнены, што сёлетні фестываль будзе багаты на яркія мастацкія мерапрыемствы і цікавыя сустрэчы, годна прадставіць яркую палітру сучаснай беларускай музыкі і дасягненняў майстроў літаратуры, стане адметнай з’явай у культурным жыцці Беларусі. Жадаю ўсім удзельнікам фестывалю моцнага здароўя, невычэрпнага натхнення, поспехаў, шчасця і добрага настрою. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 7 чэрвеня 2013 года
Выхад авангардыста на плошчу класіка
6 чэрвеня ў сталіцы на плошчы Якуба Коласа разгарнулася незвычайная экспазіцыя — выстаўка рэпрадукцый работ Казіміра Малевіча ў рамках творчага праекта "Мастак і горад". Цудоўна, што знаёмства з ёй можа адбывацца і ўдзень, і ўначы. Наведайце абавязкова!
Аперацыя "Рэстаўрацыя", або Як выратаваць старадрук?
Сёння і без таго зусім не багаты Рэспубліканскі фонд старадрукаў і рэдкіх выданняў патрабуе неадкладных захадаў па рэстаўрацыі ды кансервацыі. Няўважлівасць да кніжных помнікаў можа прывесці да велізарных страт гісторыка-культурных каштоўнасцей, а як вынік — і "прабелаў" у нашай гісторыі. Думаецца, ніхто не запярэчыць таму факту, што арыгіналы кніг Францыска Скарыны або, скажам, Слуцкага Евангелля не менш каштоўныя за старадаўнія сядзібы ці нават палацы.
Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by

Новы нумар

Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова
"Культура і мастацтва"

© 2007 - 2024 «Культура». Зроблена ў «Вэбпрофі»