Рабочы каляндар “К” 2012

№ 2 (1025) 14.01.2012 - 20.01.2012 г

У стары Новы год...

/i/content/pi/cult/359/6869/1-1.jpeg2012-ы Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлены Годам кнігі

Найважнейшыя знамянальныя даты ў 2012 годзе:

130 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (7 ліпеня) і Якуба Коласа (3 лістапада);

1150 гадоў з часу першай летапіснай згадкі Полацка;

910 гадоў з дня нараджэння прападобнай Ефрасінні Полацкай (дзень памяці адзначаецца 5 чэрвеня);

495 гадоў з дня выхаду ў свет першай друкаванай кнігі ва ўсходніх славян: на беларускай мове

Францыскам Скарынам выдадзены "Псалтыр" (6 жніўня);

205 гадоў з дня нараджэння мастака і кампазітара Напалеона Орды (11 лютага);

200 гадоў з дня нараджэння літаратара Юзафа Ігнацыя Крашэўскага (28 ліпеня);

140 гадоў з дня нараджэння народнага мастака БССР і РСФСР Вітольда Бялыніцкага-Бірулі (29 лютага);

125 гадоў з дня нараджэння мастака Марка Шагала (6 ліпеня);

120 гадоў з дня нараджэння народнага артыста СССР, народнага артыста Беларусі Рыгора Шырмы (20 студзеня);

100 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка (17 верасня);

90 гадоў з часу стварэння Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта) (30 студзеня);

80 гадоў з часу заснавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (15 лістапада);

80 гадоў з часу стварэння Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага (кастрычнік);

75 гадоў з часу адкрыцця Беларускай дзяржаўнай філармоніі (25 красавіка);

60 гадоў з часу стварэння Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча;

40 гадоў з часу адкрыцця Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка "Вязынка" (10 ліпеня);

25 гадоў з часу заснавання Беларускага фонду культуры (красавік);

25 гадоў з часу стварэння Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі (17 лютага).

У 2012 годзе адбудуцца знакавыя культурныя падзеі:

Акцыя "Культурная сталіца Беларусі - Нясвіж" (студзень - снежань);

ХХІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" (ліпень);

Дзень беларускага пісьменства ў Глыбокім (верасень);

І Рэспубліканская выстаўка сучаснага мастацтва (верасень - кастрычнік);

ІІ Нацыянальная тэатральная прэмія (кастрычнік);

І Беларускі музейны форум (кастрычнік);

ХІХ Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" (лістапад);

ІІ Нацыянальная музычная прэмія (снежань);

Адкрыццё другой чаргі Жыліцкага палацава-паркавага ансамбля (снежань).

У 2012 годзе адзначаюцца:

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы;

27 сакавіка - Міжнародны дзень тэатра;

18 красавіка - Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін;

18 мая - Міжнародны дзень музеяў;

2 верасня (першая нядзеля верасня) - Дзень беларускага пісьменства;

15 верасня - Дзень бібліятэк Рэспублікі Беларусь;

1 кастрычніка - Міжнародны дзень музыкі;

14 кастрычніка (другая нядзеля кастрычніка) - Дзень работнікаў культуры;

17 снежня - Дзень беларускага кіно.