Моцарт у скансене
У спякотныя дзянькі так і карціць выбрацца з тлумнага горада. Лепшага месца для
сямейнага адпачынку за Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, бадай, і не прыдумаеш.
Ноч музеяў пройдзе ў скансене
ў "дзённым" фармаце: усё ж даецца ў знакі тое, што ўстанова знаходзіцца за межамі
сталіцы. Але неўзабаве адкрыты для ўсіх новых форм дзейнасці музей пойдзе на чарговы эксперымент. 10 чэрвеня там адбудзецца "Чароўная ноч класікі". Удзел у імпрэзе, якая распачнецца а 10-й вечара, возьмуць салісты трох тэатраў: Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларуси, Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра Расіі (Масква), Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург). У антуражы беларускіх хат прагучаць найлепшыя здабыткі сусветнай оперы: творы Ж.Бізэ, Дж.Вердзі, В.-А. Моцарта, Дж.Пучыні...
На здымках: юныя наведвальнікі музея;
у скансене - сезон буслоў.