Слова аб “...крылах”. Пралог

№ 36 (956) 04.09.2010 - 10.09.2010 г

Гэтая паласа з’яўляецца своеасаблівым пралогам да Рэспубліканскай выстаўкі жывапісу, скульптуры, графікі, габелена, керамікі і мастацкага шкла “Зямля пад белымі крыламі”. Калі нумар ужо быў здадзены ў друк, у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь урачыста “стартавала” экспазіцыя... Вядома, у наступных нумарах “К” мы распавядзём аб творчасці класікаў і іх таленавітых вучняў. А іхнія работы ўпрыгожылі залы першага паверха, фае і галерэю музея. У асноўным, створаны яны цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў — перыяду існавання незалежнай Рэспублікі Беларусь. Вядома, выстаўку гэтую немагчыма ўявіць па-за гордым сцвярджэннем “Беларусь — гэта мы!”, якое дало назву маштабнай Рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі.

/i/content/pi/cult/285/4590/7-1.jpgУ Нацыянальным мастацкім можна будзе пабачыць работы звыш 150 аўтараў, якія плённа працуюць сёння. Адзінае выключэнне - эпічны пейзаж віртуознага майстра жывапісу Віталя Цвіркі "Прыпяць" як сімвал нашай цудоўнай асенняй зямлі, над якой лунаюць буслы...

 "Зямля пад белымі крыламі" распачынае (мы ўжо пісалі аб гэтым) ва ўсёй краіне вялікую акцыю - агляд дасягненняў нашага выяўленчага мастацтва за апошнія гады, каб потым, падводзячы вынікі, акрэсліць круг праблем адносна далейшага развіцця нацыянальнай выяўленчай культуры. Асноўную частку экспазіцыі складуць творы народных мастакоў Беларусі (М.Савіцкага, Л.Шчамялёва, Г.Вашчанкі, В.Грамыкі, У.Тоўсціка, Г.Паплаўскага, А.Кашкурэвіча, Л.Гумілеўскага, /i/content/pi/cult/285/4590/7-2.jpgВ.Шаранговіча, М.Данцыга, У.Стальмашонка, І.Міско), лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі (паўтара дзесятка аўтараў), заслужаных дзеячаў мастацтва (таксама 15 чалавек) і стыпендыятаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (11 мастакоў). У Нацыянальным мастацкім музеі таксама экспануюцца некаторыя творы, якія былі набыты музеем апошнім часам. Такім чынам, глядач, пабачыўшы разам шмат твораў прадстаўнікоў розных пакаленняў і разнастайных накірункаў, можа для сябе вызначыць, па якім шляху ідзе наша мастацтва.

 

Аўтар: Барыс КРЭПАК
рэдактар аддзела газеты "Культура"