“Прыклад Віцебска”

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Багдан Ступка, народны артыст СССР, народны артыст Украіны: - Між­на­род­ны фес­ты­валь "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" няў­хіль­на раз­ві­ва­ец­ца. Ад­мет­нае мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі па­він­на за­хоў­ва­ць сваю на­цы­я­наль­ную са­ма­быт­насць і да­ваць пры­клад ін­шы­м кра­і­нам.

/i/content/pi/cult/276/4315/18-5.jpgАдзін з до­ка­заў таго, што "Сла­вян­скі ба­зар..." мае выдатную станоўчую дынаміку - гэта і наяўнасць у яго струк­ту­ры тэ­ат­раль­най і кі­нап­раг­ра­мы.

У адзін з фес­ты­валь­ных дзён у віцебскім До­ме кі­но ад­бу­дзец­ца прэм'е­ра ра­сій­ска-ўк­ра­ін­скай кар­ці­ны рэ­жы­сё­ра-пас­та­ноў­шчы­ка Ула­дзі­мі­ра Лер­та "Адар­ван­не",  дзе мне давялося вы­ка­наць ад­ну з ро­ляў. Фільм - аў­тар­скі, не­ка­мер­цый­ны, зня­ты па­вод­ле фан­тас­тыч­най апо­вес­ці Ан­дрэя Са­ла­ма­та­ва. Стуж­ка рас­па­вя­дае пра лёс ча­ла­ве­ка, які су­ты­ка­ец­ца з кра­хам звык­ла­га жыц­ця... Шчы­ра ка­жу­чы, сам яшчэ не ба­чыў гэ­ты фільм, але ад зды­мак ат­ры­маў твор­чую аса­ло­ду, та­му вель­мі ра­ды, што "Адар­ван­не" па­ба­чаць на прэс­тыж­ным "Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску".

 

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"