Ра­яль у кам­бі­на­цыі

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Імя Рай­ман­да ПА­УЛСА да­ўно ўжо ста­ла сап­раў­дным "брэн­дам" Лат­віі. Яго пес­ні ў вы­ка­нан­ні са­мых па­пу­ляр­ных артыс­таў упры­гож­ва­юць кож­ны "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску". Ле­тась гэ­ты зна­ны твор­ца лі­та­ра­ль­на па­ло­ву фес­ты­ва­лю "пра­ся­дзеў" за ра­ялем: удзе­ль­ні­чаў у не­ка­ль­кіх га­ла-кан­цэр­тах, у спек­так­лі са сва­ёй му­зы­кай "Одес­са, го­род кол­дов­ской...", пра­вёў аўтар­скі ве­чар з ла­тыш­скай опер­най спя­вач­кай Іло­най Ба­ге­ле. Сё­ле­та яго твор­чы ве­чар ла­дзіць На­цы­яна­ль­ны кан­цэр­тны аркестр Бе­ла­ру­сі на ча­ле з на­род­ным артыс­там кра­іны, пра­фе­са­рам Мі­ха­ілам Фін­бер­гам.

/i/content/pi/cult/276/4307/15-1.jpg- Гэ­ты кан­цэрт, -  ад­ка­заў на на­ша тэ­ле­фа­на­ван­не Рай­манд Ва­ль­дэ­ма­ра­віч, -  ад­бу­дзец­ца па іні­цы­яты­ве ва­шых му­зы­кан­таў. Ду­маю, бу­дзе ці­ка­ва, бо атры­ма­ецца но­вая кам­бі­на­цыя тво­раў і вы­ка­наў­цаў: мае пес­ні бу­дуць спя­ваць, най­перш, са­ліс­ты бе­ла­рус­ка­га аркес­тра, а так­са­ма не­ка­ль­кі за­про­ша­ных гас­цей.

- Ці час­та вы пра­во­дзі­це та­кія свае ве­ча­ры з роз­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі?

- Ве­ль­мі рэ­дка. Не люб­лю вы­язджаць: я ў сва­ім жыц­ці "на­ка­таў­ся" ўжо дастаткова, та­му хо­чац­ца кры­ху і на мес­цы па­ся­дзець. Але ваш аркестр я доб­ра ве­даю, гэ­та на­сам­рэч ка­лек­тыў най­вы­шэй­ша­га кла­са. Раз­ам з ім я пра­во­дзіў сваю твор­чую ве­ча­ры­ну ў Ры­зе, та­му ад­гук­нуў­ся і на гэ­тую пра­па­но­ву. Сап­раў­ды, ці­ка­ва бу­дзе па­слу­хаць свае пес­ні ў вы­ка­нан­ні ва­шых артыс­таў. А яшчэ, ма­быць, ці­ка­вей бу­дзе па­чуць но­выя аран­жы­роў­кі, зроб­ле­ныя му­зы­кан­та­мі ка­лек­ты­ву: гэ­та ж не­йкі но­вы по­гляд на мае пес­ні.

- Вы, вя­до­ма, увесь ве­чар бу­дзе­це за ра­ялем?

- А што ж мне яшчэ за­ста­ецца ра­біць? (Смяецца.)

- Сап­раў­ды, ка­лі ўсе мес­цы ў за­ле за­ня­тыя, кам­па­зі­та­ру, каб па­слу­хаць сваю му­зы­ку, ні­чо­га не за­ста­ецца, як за­няць адзі­нае "во­ль­нае мес­ца", дый тое на сцэ­не -  за ра­ялем. Ну, а ў вас гэ­та атрым­лі­ва­ецца на­сто­ль­кі цу­доў­на, што ча­сам не ве­да­еш, за кім ле­пей са­чыць -  за са­ліс­там або за ва­мі: на­сто­ль­кі во­ль­на, артыс­тыч­на, што­раз па-но­ва­му вы інтэр­прэ­ту­еце свае пес­ні. У нас ад ва­шых вы­ступ­лен­няў за­ста­лі­ся па­прос­ту фан­тас­тыч­ныя ўра­жан­ні! А ў вас ад ві­цеб­ска­га фес­ты­ва­лю? Да­рэ­чы, што вы па­жа­да­лі б яму сё­ле­та?

- Мі­ну­лы "Сла­вян­скі ба­зар у Ві­цеб­ску" па­кі­нуў са­мыя цёп­лыя ўспа­мі­ны. За­ўсё­ды ве­ль­мі ці­ка­ва па­гля­дзець, што ро­біць ма­ла­дое па­ка­лен­не і што яшчэ то­ль­кі імкнец­ца зра­біць. На ва­шым фес­ты­ва­лі гэ­та бач­на, бо акра­мя зна­ных зо­рак вы за­пра­ша­еце на яго твор­чую мо­ладзь, пра­во­дзі­це кон­курс. Арга­ні­зоў­ваць сён­ня што­сь­ці пад­обнае ве­ль­мі скла­да­на, бо па­ўстае шмат пра­блем. Але на ва­шым фес­ты­ва­лі іх не ві­даць, бо ўсе яны па­спя­хо­ва вы­ра­ша­юцца. Та­му жа­даю фо­ру­му і над­алей пра­хо­дзіць на доб­рым уз­роў­ні, каб пуб­лі­ка і са­мі артыс­ты атрым­лі­ва­лі ра­дасць!

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"