Раз­ам і па­асоб­ку

№ 28 (948) 10.07.2010 - 16.07.2010 г

Прэ­зі­дэн­цкі аркестр Бе­ла­ру­сі вы­сту­пае на сё­лет­нім "Сла­вян­скім ба­за­ры ў Ві­цеб­ску" ў роз­ных іпас­та­сях. Са­ліс­ты калектыву, што ў свой час ста­лі пе­ра­мож­ца­мі тэ­ле­пра­екта "Но­выя га­ла­сы Бе­ла­ру­сі", прэ­зен­ту­юць пес­ню Сяр­гея Су­хам­лі­на "Мы раз­ам" у га­ла-кан­цэр­це ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю. Гру­па "3 + 2", скла­дзе­ная з на­шых са­ліс­таў, удзе­ль­ні­чае ў кан­цэр­це "Зор­кі "Еўра­ба­чан­ня" на плош­чы Пе­ра­мо­гі. У су­пра­ва­джэн­ні ж аркес­тра, за ды­ры­жор­скім пу­ль­там яко­га ў той ве­чар бу­дзе Кан­стан­цін Арбе­лян, у Лет­нім амфі­тэ­атры про­йдзе со­ль­ны кан­цэрт Дзміт­рыя Хва­рас­тоў­ска­га, пры­мер­ка­ва­ны да фес­ты­ва­ль­на­га Дня Рас­іі.

- З Дзміт­ры­ем Хва­рас­тоў­скім, -  ска­заў га­лоў­ны ды­ры­жор і мас­тац­кі кі­раў­нік Прэ­зі­дэн­цка­га аркес­тра Бе­ла­ру­сі Вік­тар Ба­ба­ры­кін, -  наш ка­лек­тыў вы­сту­паў не­ка­то­ры час та­му ў Мін­ску. І ве­ль­мі пры­емна, што гэ­ты цу­доў­ны артыст і бліс­ку­чы спя­вак зноў аб­раў наш аркестр: гэ­та свед­чан­не вы­со­ка­га пра­фе­сій­на­га ўзроў­ню на­шых му­зы­кан­таў і, шы­рэй, бе­ла­рус­кай вы­ка­на­ль­ніц­кай шко­лы. Пра­гра­му мы рых­та­ва­лі з асаб­лі­вы­мі па­чуц­ця­мі і лю­боў­ю: вы­сту­паць з та­кім са­ліс­там -  ра­дасць для кож­на­га аркес­тран­та. Да­рэ­чы, у пес­нях ва­енных га­доў, што так­са­ма ўвой­дуць у фес­ты­ва­ль­нае вы­ступ­лен­не Дзміт­рыя Хва­рас­тоў­ска­га, не­абход­ны ба­ян, і мы за­пра­сі­лі лаў­рэ­ата між­на­род­ных кон­кур­саў, зна­ка­мі­та­га бе­ла­рус­ка­га са­ліс­та Аляк­сан­дра Шу­ва­ла­ва, які да­ўно су­пра­цоў­ні­чае з на­шым аркес­трам.

 

 

Аўтар: Надзея БУНЦЭВІЧ
рэдактар аддзела газеты "Культура"