"За­ла­тому ко­ль­цу" патрэбна філігранная апрацоўка

№ 25 (945) 19.06.2010 - 25.06.2010 г

Ся­рэд­ня­веч­нае свя­та ў го­нар Грун­ва­ль­да - гэ­та яшчэ і цу­доў­ны ту­рыс­тыч­ны івэнт. Без сум­не­ву, тэх­на­ло­гія пры­цяг­нен­ня ўва­гі спра­цуе. Ня­гле­дзя­чы на ба­га­тую пра­гра­му фэс­ту, мно­гія яго на­вед­ва­ль­ні­кі, на­пэў­на, зной­дуць час і на не­вя­ліч­кае пад­арож­жа па гіс­та­рыч­ных ад­мет­нас­цях гэ­та­га краю. Ба­ла­зе бо­ль­шасць з іх раз­меш­ча­на ве­ль­мі зруч­на, утва­ра­ючы сво­еа­саб­лі­вае "За­ла­тое ко­ль­ца" ра­ёна.

З ме­сяц та­му на На­ваг­руд­чы­ну пры­язджаў ірлан­дзец з ха­рак­тэр­ным для сва­ёй кра­іны про­звіш­чам О'Рурк. Бо­льш за ўсё яго ці­ка­ві­ла вёс­ка Усе­люб. І на тое бы­лі свае пры­чы­ны. 

Аб­едзве га­лоў­ныя ад­мет­нас­ці Усе­лю­ба раз­меш­ча­ны аку­рат па­аба­пал да­ро­гі. Най­ста­ра­жыт­ней­шы кас­цёл на Бе­ла­ру­сі асаб­лі­вых рэ­кла­ма­цый не па­тра­буе. Тым бо­лей, сён­ня яго "тэх­ніч­ны" стан бліз­кі да ідэ­аль­на­га. На ары­гі­на­ль­ных му­рах пер­шай па­ло­вы XV ста­год­дзя ві­даць на­вют­кія ва­дас­цё­ка­выя тру­бы. Ды і да­гле­джа­насць на­ва­ко­ль­най тэ­ры­то­рыі пры­емна ўраж­вае.

Але ж ірлан­дска­га гос­ця ці­ка­ві­ла пе­рад­усім іншая ад­мет­насць...

Пе­ра­йшоў­шы праз да­ро­гу, трап­ля­еш у гуш­ча­ры, дзе, ад­нак, яшчэ пра­гля­да­юцца па­рэш­ткі па­рка­вай пла­ні­роў­кі. Не­па­да­лёк ад пры­го­жай са­жал­кі трап­ля­юцца і бу­дын­кі ко­ліш­няй ся­дзі­бы. У ад­ным з іх жы­вуць лю­дзі. На дру­гім усё яшчэ ві­сіць шы­ль­да ба­ль­ні­цы,  ха­ця да­дзе­ная ўста­но­ва яго ўжо па­кі­ну­ла ко­ль­кі га­доў та­му, і ця­пер ён пус­туе ў ча­кан­ні аўкцы­ёну.

І гэ­ты кан­траст па­між ста­нам двух по­мні­каў спад­чы­ны роз­на­га ты­пу не но­вы. У кас­цё­ле ёсць гас­па­да­ры, якія ня­спын­на ру­пяц­ца пра яго да­гле­джа­насць. Ся­дзі­бе ж свай­го но­ва­га гас­па­да­ра яшчэ то­ль­кі на­ле­жыць знай­сці.

Між тым, ад­но то­ль­кі про­звіш­ча ко­ліш­ніх яе ўла­да­ль­ні­каў мо­жа вы­клі­каць зда­ро­вы ту­рыс­тыч­ны ажы­ятаж. Цяж­ка ў гэ­та па­ве­рыць, але ся­род жы­ха­роў На­ваг­рад­ска­га краю ка­лі­сь­ці бы­лі... чыс­так­роў­ныя ірлан­дцы. Пад­да­ны рас­ійска­га ца­ра Іо­сіф (або ўсё ж Josef?) О'Рурк атры­маў ма­ёнтак за свой чын­ны ўдзел у на­па­ле­онаў­скіх кампаніях. Як пры­гад­ва­юць ста­ра­жы­лы, апош­ні з "усе­люб­скіх пан­оў" ка­рыс­таў­ся вы­ключ­най па­ва­гай мясц­ова­га на­се­ль­ніц­тва і інша­род­цам ужо не лі­чыў­ся.

Па­бы­ваў­шы ў фа­мі­ль­ным гняз­дзе, спад­ка­емца ро­ду вы­ка­заў жа­дан­не да­па­маг­чы ў рэ­стаў­ра­цыі кап­лі­цы-спа­чы­ва­ль­ні, што мес­ціц­ца не­па­да­лёк ад кас­цё­ла. Каб ад­на­віць увесь ма­ёнтак, вя­до­ма, па­трэб­ны ку­ды бо­ль­шыя срод­кі. І, пе­рад­усім, - мэ­та. Ці, да­клад­ней, усве­дам­лен­не пер­спек­ты­вы.

Без сум­не­ву, за­пат­ра­ба­ва­ны­мі ту­раб'екта­мі мо­гуць стаць і раз­меш­ча­ныя на тым са­мым мар­шру­це ся­дзі­бы ў Ве­рас­ка­ве і Аста­шы­не. Пер­шая з іх за­кі­ну­та ўжо да­ўно, дру­гая ста­ла не­за­пат­ра­ба­ва­най ужо ў на­шым ты­ся­ча­год­дзі. 

 

Па­тэн­цый­ная "фі­ль­маг­ра­фія" біб­лі­ятэ­кі 

Сё­ле­та ў вёс­цы Шчор­сы ад­бы­ла­ся зна­мя­на­ль­ная падзея: ту­ды вяр­ну­ла­ся зна­ка­мі­тая біб­лі­ятэ­ка Храп­то­ві­чаў. Ка­лі­сь­ці яна за­йма­ла цэ­лы бу­ды­нак, а ця­пер мо­жа раз­мяс­ціц­ца на ад­ным дыс­ку. Ад­на з ко­пій элек­трон­на­га вы­дан­ня, вы­пуш­ча­на­га пры пад­трым­цы UNESСO, тра­пі­ла і ў ко­ліш­няе ро­да­вае гняз­до. Кож­ны жы­хар вёс­кі мо­жа азна­ёміц­ца з біб­лі­ягра­фі­яй збо­ру свай­го зем­ля­ка ў ця­пе­раш­няй шчор­саў­скай біб­лі­ятэ­цы, за­бяс­пе­ча­най су­час­ным камп'ютэ­рам. Па сло­вах за­гад­чы­ка ўста­но­вы Леакадзіі Воранавай, вяс­ко­вая мо­ладзь, ла­сая да но­вых тэх­на­ло­гій, пра­яўляе да на­він­кі не абы-якую ці­ка­васць. Як, да­рэ­чы, і да са­мой по­ста­ці гра­фа, што ста­но­віц­ца па­ста­янным ге­ро­ем шко­ль­ных ды сту­дэн­цкіх рэ­фе­ра­таў.
Прад­астаў­лен­не ары­гі­на­ль­на­га інфар­ма­цый­на­га ма­тэ­ры­ялу па гіс­то­рыі вёс­кі - ад­на з за­пат­ра­ба­ва­ных форм плат­ных па­слуг уста­но­вы.

А вось ары­гі­на­лаў тых кніг у ця­пе­раш­няй біб­лі­ятэ­цы не ўба­чыш. Ха­ця... Да апош­ня­га ча­су надзея яшчэ цеп­лі­ла­ся. Бо,  як вя­до­ма, не ўсе кні­гі ў свой час бы­лі вы­ве­зе­ны са Шчор­саў у Кі­еў - сёе-тое за­ста­ва­ла­ся ў бу­дын­ку біб­лі­ятэ­кі і на той мо­мант, ка­лі ён быў раз­ра­ба­ва­ны. Да ня­даў­ня­га ча­су ў вёс­цы ха­дзі­ла па­га­лос­ка, што ў не­ка­то­рых жы­ха­роў на га­рыш­чы яшчэ мож­на ад­шу­каць тыя фа­лі­янты.

- Я аб­ышла лі­та­ра­ль­на кож­ны дом, па­ўсюль рас­пыт­ва­ючы пра гэ­тыя кні­гі, але ж ні­дзе мне іх знай­сці не ўда­ло­ся,  - рас­па­вя­дае Леакадзія Воранава. - За­тое збя­рог­ся той бу­ды­нак, дзе яны за­хоў­ва­лі­ся. Пра­ўда, су­час­ны лёс яго быў не­зай­здрос­ны.

- Яшчэ па­мя­таю час, ка­лі ў той ка­мя­ні­цы бы­лі шко­ль­ныя май­стэр­ні і склад інвен­та­ру, так­са­ма там жы­лі не­ка­то­рыя на­стаў­ні­кі, - рас­па­вя­дае ды­рэк­тар Шчор­саў­ска­га СДК Галіна Міранцова. - І та­ды яе пад­трым­лі­ва­лі ў на­рма­ль­ным ста­не.

У флі­ге­лі па­ла­ца раз­мяш­чаў­ся дзі­ця­чы са­док. Гэ­та адзі­ны бу­ды­нак з бы­лой спад­чы­ны Храп­то­ві­чаў, які сён­ня за­пат­ра­ба­ва­ны: ён зда­дзе­ны ў арэн­ду пад сель­скую кра­му. Но­ва­га пры­зна­чэн­ня для біб­лі­ятэ­кі ў вёс­цы не зна­хо­дзіц­ца вось ужо бо­льш за дзе­сяць га­доў. Хі­ба то­ль­кі - ад­ной­чы да­вя­ло­ся зняц­ца ў кі­но...

Ха­ця "фі­ль­маг­ра­фія" ка­мя­ні­цы мо­жа і над­алей пра­цяг­вац­ца, пры­чым на мясц­овым ма­тэ­ры­яле.

- Ся­род тых мясц­ін На­ваг­руд­чы­ны, што звя­за­ны з імем Міц­ке­ві­ча (а агу­лам іх ка­ля 15), Шчор­сы ма­юць асаб­лі­вы ста­тус, - рас­па­вя­дае Мі­ка­лай Гай­ба. - Тут па­эт ня­рэд­ка гас­ця­ваў у сту­дэн­цкія га­ды. Шка­да то­ль­кі, не за­ха­ваў­ся дуб, ля ўзнож­жа яко­га ён лю­біў чы­таць кні­гі і пі­саць вер­шы. Ужо ў наш час гэ­та­га во­ла­та спа­лі­ла ма­лан­ка... 

Лад­ны час біб­лі­ятэ­ка пра­ста­яла з пус­ты­мі ака­ні­ца­мі. Сён­ня яны за­бі­ты дош­ка­мі - як гэ­та­га і па­тра­бу­юць спе­цы­яліс­ты ўпраў­лен­ня па ахо­ве гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны і рэ­стаў­ра­цыі Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. 

Зда­ва­ла­ся б, не­габ­ля­ва­ныя дош­кі для та­ко­га по­мні­ка - не­вя­лі­кі го­нар. Але, у той са­мы час, та­кая тан­ная і про­стая ме­ра па яго кан­сер­ва­цыі надзвы­чай эфек­тыў­ная. Сён­ня вог­ніш­ча не­пас­рэд­на ўнут­ры біб­лі­ятэ­кі, як гэ­та ко­лісь зра­бі­лі ху­лі­га­ны-пад­лет­кі, не раскладзеш.

Пад­ысці да бу­дын­ка ўсу­тыч мож­на без пра­блем: тра­ва ва­кол яго бы­ла ня­даў­на па­ко­ша­на. Фа­ль­ва­рак Храп­то­ві­чаў "Му­ра­ван­ка", што мес­ціц­ца на ўскра­іне вёс­кі, ні­бы па­танае ў зя­ле­ні­ве. Гэ­тыя па­бу­до­вы ме­лі чыс­та гас­па­дар­чае, уты­лі­тар­нае пры­зна­чэн­не, але ж яны на­гад­ва­юць ру­іны га­тыч­на­га за­мка. Так, на жаль, ме­на­ві­та ру­іны...

...Аб­мяр­коў­ва­ючы лёс за­няд­ба­ных гіс­та­рыч­ных ся­дзіб са стар­шы­нёй На­ваг­руд­ска­га рай­вы­кан­ка­ма Ана­то­лем Ку­ла­ком, па­чуў у яго­ных сло­вах і боль за іх ця­пе­раш­ні стан, і ра­цы­яна­ль­ную па­зі­цыю: по­мні­кам спад­чы­ны па­трэб­ны інвес­та­ры. Іх пе­рад­ачы ў пры­ват­ную ўлас­насць кі­раў­нік ра­ённай ад­мі­ніс­тра­цыі зу­сім не ба­іцца - то­ль­кі ві­тае. Але як рэ­аліст і ча­ла­век спра­вы ад­ра­зу адзна­чае: сён­ня юры­дыч­нае афар­млен­не гэ­тай пра­цэ­ду­ры па­тра­буе сто­ль­кі вы­дат­каў - як гра­шо­вых, так і ма­ра­ль­ных, - што за­ці­каў­ле­ныя інвес­та­ры (а яны ў яго ка­бі­не­це ўжо з'яўля­лі­ся), урэш­це, за­бы­ва­юць пра сваё жа­дан­не.

 

Ма­ра -  ад­бу­да­ваць за­мак

На ва­лах Люб­чан­ска­га за­мка да­вя­ло­ся па­чуць лі­тоў­скую мо­ву. Па­куль экс­кур­са­вод вя­ла свой рас­по­вед, па­са­жы­ры ту­раў­то­бу­са ўзі­ра­лі­ся ў дзі­вос­ны нё­ман­скі кра­явід ды ахвот­на фа­таг­ра­фа­ва­лі­ся на фо­не Кут­няй ве­жы.

Гос­ці бы­лі пры­емна ўра­жа­ны. Як, зрэш­ты, ура­зіц­ца і той, ка­му не да­во­дзі­ла­ся бы­ваць тут га­доў пяць-шэсць. Та­ды Кут­няя ве­жа бы­ла па­шар­па­ная і без да­ху. Сён­ня яна вы­гля­дае, бы на кар­цін­цы, а по­бач з ёю пры­су­се­дзі­ла­ся фах­вер­ка­вая пры­бу­до­ва - зруй­на­ва­ная яшчэ за дзе­дам-шве­дам і  амаль по­ўнас­цю ад­ноў­ле­ная лі­та­ра­ль­на ле­тась.

 Ка­лі ўра­джэ­нец гэ­та­га краю Іван Пя­чын­скі за­ха­піў­ся ідэ­яй ад­на­віць за­мак вы­ключ­на "на гра­мад­скіх па­чат­ках", мно­гім та­кая іні­ця­ты­ва пад­ава­ла­ся дон­кі­хоц­твам. Але ця­пер яе по­спех лёг­ка за­ўва­жыць на­ват з пер­ша­га по­гля­ду.

Ня­гле­дзя­чы на трыц­ца­ціг­ра­дус­ную спё­ку, ля Кут­няй ве­жы шчы­ра­ва­лі чац­вё­ра ма­ла­дых лю­дзей. Па ўсім бы­ло ві­даць, што пра­ца­ва­лі яны не з аб­авяз­ку.

Аспі­рант Бе­ла­рус­ка­га на­цы­яна­ль­на­га тэх­ніч­на­га уні­вер­сі­тэ­та Змі­цер за­свой­вае надзвы­чай акту­аль­ную для на­шай кра­іны пра­фе­сію архі­тэк­та­ра-рэ­стаў­ра­та­ра. І сваю ва­лан­цёр­скую пра­цу на за­мку лі­чыць доб­рым пра­кты­ку­мам, які не­паз­беж­на па­ві­нен спа­да­рож­ні­чаць тэ­арэ­тыч­ным ве­дам. Ня­даў­ні сту­дэнт-гіс­то­рык Яўген пад час ву­чо­бы пад­пра­цоў­ваў на бу­доў­лі і за­ймеў у гэ­тай спра­ве пэў­ны дос­вед.

- Але ж бу­да­ваць звы­чай­ныя да­мы бы­ло не­ці­ка­ва, - да­даў ён, - не тое, што за­мак!

За мі­ну­лы год у ад­на­ўлен­ні Люб­чан­ска­га за­мка ўзя­лі ўдзел амаль сто ва­лан­цё­раў, якія раз­ам ад­пра­ца­ва­лі 1300 ча­ла­ве­ка­дзён...  Сё­ле­та ёсць надзея да­бу­да­ваць мур з ба­явой га­ле­рэ­яй, а не­ўза­ба­ве чар­га дой­дзе і да дру­гой ве­жы.

Маг­чы­ма, пра спо­са­бы вы­ка­рыс­тан­ня за­мка ка­заць яшчэ ра­на, але... Усё ж пер­спек­ты­вы трэ­ба ўсве­дам­ляць. Ва­лан­цё­ры ха­це­лі б ба­чыць там у  бу­ду­чы­ні му­зей­на-рэ­крэ­ацый­ны аб'ект, на­вед­ва­ль­нік яко­га змог бы на не­ка­ль­кі дзён апы­нуц­ца ў XVI  ста­год­дзі. Ад­на з ідэй - зра­біць за­мак па­ста­яннай ба­зай та­го або інша­га ры­цар­ска­га клу­ба...

Су­час­ны ча­ла­век час­та мае схі­ль­насць ба­чыць у доб­рых на­ме­рах чы­юсь­ці ка­рыс­лі­васць - ка­лі не за­раз, дык кры­ху па­зней... Але пад час на­шай гу­тар­кі ва­лан­цё­ры са­мі раз­ве­ялі ўсе сум­не­вы: на іх дум­ку, по­мнік спад­чы­ны та­ко­га ўзроў­ню не мо­жа быць пе­рад­адзе­ны ў пры­ват­ныя ру­кі - ён аб­авяз­ко­ва па­ві­нен за­стац­ца ў дзяр­жаў­най або гра­мад­скай улас­нас­ці.

...Сап­раў­днасць і вы­со­кая про­ба ма­тэ­ры­ялу, з яко­га зроб­ле­на "За­ла­тое ко­ль­ца" На­ваг­руд­чы­ны, не вы­клі­кае сум­не­ваў. Адзі­нае што, каб за­бліш­чаць, яму па­трэб­на фі­ліг­ран­ная апра­цоў­ка.