Які аўтобус даставіць у Сярэднявечча? І назад…

№ 25 (945) 19.06.2010 - 25.06.2010 г

Набліжэнне грандыёзнага свята на вуліцах Навагрудка пакуль што не адчувалася — там панавала лянотная спякота. Іншая справа — у кабінетах раённага аддзела культуры, які ўжо традыцыйна выступае сапраўдным гаспадаром фэсту: там было яшчэ спякотней, чым на вуліцы. Ужо за некалькі тыдняў супрацоўнікі былі вымушаны перайсці на ўзмоцнены рэжым працы, вырашаючы самыя розныя арганізацыйныя пытанні — не толькі творчыя, але і “тэхнічныя”.

zФэст як аб'ект стра­ха­ван­ня

Па­вод­ле ацэ­нак пра­ва­ахоў­ных орга­наў, лік на­вед­ва­ль­ні­каў мі­ну­ла­га ся­рэд­ня­веч­на­га фэс­ту ў На­ваг­руд­ку да­сяг­нуў 40 ты­сяч ча­ла­век,  што су­па­стаў­на з на­се­ль­ніц­твам га­рад­ка ў "звы­чай­ны" час. Зва­жа­ючы на юбі­лей­ную да­ту і шы­ро­кую рэ­клам­ную кам­па­нію, якая ўжо рас­па­ча­ла­ся ў ста­лі­цы, ды і па ўсёй рэ­спуб­лі­цы, сё­ле­та ў пер­шай ста­лі­цы ВКЛ мо­жа саб­рац­ца яшчэ бо­льш лю­дзей. А ма­са­васць сён­ня мно­гіх па­ло­хае...

- Па­пя­рэд­нія фэс­ты ўжо па­ка­за­лі, што ка­лі шмат доб­рых лю­дзей збі­ра­ецца ў ад­ным мес­цы, ні­чо­га страш­на­га не ад­бы­ва­ецца, - адзна­чыў на­ча­ль­нік ад­дзе­ла ку­ль­ту­ры рай­вы­кан­ка­ма Аляк­сандр Ка­ра­чан. - Фе­но­ме­ну бес­кан­тро­ль­на­га на­тоў­пу па­спя­хо­ва ўда­ва­ла­ся ўнік­нуць. Вось і сё­ле­та мы ўжо пра­во­дзі­лі кан­су­ль­та­цыі з прад­стаў­ні­ка­мі мі­лі­цыі, і тыя за­зна­чы­лі, што не ба­чаць не­вы­ра­ша­ль­ных пра­блем у за­бес­пя­чэн­ні па­ра­дку і бяс­пе­кі...

Зна­ёмя­чы­ся з пра­гра­май фэс­ту, хто­сь­ці адзна­чыць яе раз­на­пла­на­васць, хто­сь­ці, асаб­лі­ва - пе­ра­бор­лі­вы, звер­не ўва­гу на пра­явы па­ру­шэн­ня "ся­рэд­ня­веч­на­га фар­ма­ту" (зрэш­ты, да­во­лі не­шмат­лі­кія), а хто­сь­ці зра­зу­мее муд­ры на­мер арга­ні­за­та­раў: рас­кан­цэн­тра­ваць не­злі­чо­ную ко­ль­касць удзе­ль­ні­каў свя­та па­вод­ле іх упа­да­бан­няў.

На­прык­лад, у "пі­ка­вы час" -
суб­отні ве­чар - на­вед­ва­ль­ні­кі за­йме­юць маг­чы­масць вы­браць ад­но з трох ме­рап­ры­емстваў. Спек­такль Кра­каў­ска­га пры­двор­на­га ба­ле­та "Cracovia Danza" на За­мка­вай га­ры здо­ле­юць уба­чыць то­ль­кі 1200 ча­ла­век: ко­ль­касць гле­да­чоў аб­мя­жоў­вае плош­ча імпра­ві­за­ва­най тэ­атра­ль­най пля­цоў­кі. Але тыя, хто ў гэ­ты лік не тра­піць, атры­ма­юць доб­рую "кам­пен­са­цыю" ў вы­гля­дзе фес­ты­ва­ль­на­га га­ла-кан­цэр­та на га­рад­ской плош­чы.

- Там бу­дзе як ся­рэд­ня­веч­ная му­зы­ка - ска­жам, у вы­ка­нан­ні "Ста­ро­га Оль­сы", - так і су­час­ныя інтэр­прэ­та­цыі фо­ль­ку: той жа гурт "Па­лац", - рас­па­вёў   Аляк­сандр Ка­ра­чан. - Але, вя­до­ма, не эстра­да ў чыс­тым вы­гля­дзе...

Для тых, ка­му гэ­ты да­во­лі ня­звык­лы фар­мат не да­спа­до­бы, прад­угле­джа­на ўлас­нае свя­та: па­ра­ле­ль­на з кан­цэр­там, у га­рад­скім па­рку па­чнец­ца дыс­ка­тэ­ка на во­ль­ным па­вет­ры. Ка­му­сь­ці з на­ваг­руд­скай мо­ла­дзі па ду­шы бу­дзе ме­на­ві­та яна, і гэ­та за­сце­ра­жэ ад утва­рэн­ня "кры­тыч­най ма­сы".

Яшчэ адзін "цвік" пра­гра­мы - інсцэ­ні­роў­ка, пры­све­ча­ная Грун­ва­льд­скай біт­ве, што рас­пач­нец­ца ў ня­дзе­лю а 16-й га­дзі­не, "за­па­ра­ле­ле­на" з іншым "цві­ком" - кан­цэр­там На­цы­яна­ль­на­га кан­цэр­тна­га аркес­тра Бе­ла­ру­сі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, які, без сум­не­ву, збя­рэ цэ­лую плош­чу ўдзяч­ных гле­да­чоў. Сапраўды, няпросты выбар паміж шы­коў­най ры­цар­скай дзеяй і знакамітым калектывам...

Най­бо­льш скла­да­ным мес­цам для за­бес­пя­чэн­ня  па­ра­дку з'яўля­ецца са­мая вя­лі­кая на­ваг­руд­ская ад­мет­насць - За­мка­вая га­ра. Ту­ды мож­на тра­піць то­ль­кі праз адзін вуз­кі пра­ход. Плат­ны ўва­ход на тыя ме­рап­ры­емствы, якія там ад­бу­дуц­ца, аб­умоў­ле­ны не то­ль­кі эка­на­міч­ны­мі ва­рун­ка­мі, але яшчэ якраз і не­абход­нас­цю кан­тра­ля­ваць ко­ль­касць пуб­лі­кі. Сё­ле­та цэ­ны на бі­ле­ты бу­дуць да­ся­гаць 15 - 25 ты­сяч руб­лёў. Але гэ­та­га вы­ма­гае са­ма якасць прад­стаў­лен­няў. Апра­ча Кра­каў­ска­га ба­ле­та, у На­ваг­ру­дак пры­едуць так­са­ма ры­ца­ры, кас­ка­дзё­ры і му­зы­кан­ты з чэш­ска­га клу­ба "Berounsti mestane" і лі­тоў­скія "Па­слан­цы Ся­рэд­ня­веч­ча". Усе гэ­тыя за­меж­ныя ка­лек­ты­вы - пры­зна­ныя лі­дэ­ры ў сва­ім на­прам­ку.

Ша­ра­го­выя на­вед­ва­ль­ні­кі здо­ле­юць бес­праб­лем­на на­быць бі­ле­ты ў ка­сах, якія раз­мес­цяц­ца на зруч­ных пля­цоў­ках на пад­ыхо­дзе да за­мка. На жаль, на­ла­дзіць іх па­пя­рэд­ні про­даж у мін­скіх тэ­атра­ль­ных ка­сах не атры­ма­ла­ся: арга­ні­за­та­раў фэс­ту не за­да­во­лі­лі фі­нан­са­выя ўмо­вы су­пра­цоў­ніц­тва. Што да ту­рыс­тыч­ных фірм... Яны мо­гуць звяр­тац­ца не­пас­рэд­на ў ад­дзел ку­ль­ту­ры. І па­ко­ль­кі мес­ца на За­мка­вай га­ры не так і шмат, арга­ні­за­та­ры ра­юць не ма­ру­дзіць.

Зрэш­ты, ня­гле­дзя­чы на ўсе ме­ры па за­ха­ван­ні бяс­пе­кі, у На­ваг­руд­ку ўсё ж вы­ра­шы­лі пе­ра­стра­ха­вац­ца - у пра­мым сэн­се сло­ва. На фэст ся­рэд­ня­веч­най ку­ль­ту­ры вы­пі­са­ны асоб­ны стра­ха­вы по­ліс - і гэ­та пры­тым, што кож­ны з ры­ца­раў, якія ўдзе­ль­ні­ча­юць у ба­ях або па­ста­ноў­ках, за­стра­ха­ва­ны аса­біс­та.

Зрэш­ты, пра стра­ха­выя вы­пад­кі на свя­це ду­маць не хо­чац­ца. І гэ­та доб­ры сты­мул, каб па­збег­нуць не­абду­ма­ных учын­каў - якія, на жаль, ужо бы­лі ў гіс­то­рыі фэс­ту. Пад час інсцэ­ні­роў­кі штур­му за­мка фран­цуз­ская ту­рыс­тка вы­йшла па-за межы спе­цы­яль­най ага­ро­джы ў по­шу­ку ўда­ла­га ра­кур­су для фо­та. Тым ча­сам па схі­ле высоз­на­га ва­ла ка­ці­лі­ся "за­бі­тыя ва­яры" - час­тка эфек­тнай па­ста­ноў­кі. Адзін з іх вы­пус­ціў свой шчыт з вос­тры­мі кра­ямі... Ура­жан­ні за­меж­най гос­ці ад ван­дроў­кі бы­лі моц­на азмро­ча­ны.

- Пад час ча­ты­рох мі­ну­лых фэс­таў, якія ў су­куп­нас­ці на­ве­да­лі па­ўта­ры со­тні ты­сяч ча­ла­век, зда­ры­лі­ся то­ль­кі тры вы­пад­кі траў­ма­тыз­му, пры­чым кож­ны з іх - па ві­не па­цяр­пе­ла­га, - ка­жа Аляк­сандр Ка­ра­чан. - Ад­сюль - і ма­раль...

 

Дух эпо­хі ў ку­лі­на­рыі і су­ве­ні­рах 

Без сум­не­ву, та­кое ма­са­вае свя­та - сур'ёзнае вы­пра­ба­ван­не і для ту­рін­фрас­трук­ту­ры На­ваг­руд­ка. Тым бо­лей, яна па­куль па­кі­дае жа­даць шмат­кроць леп­ша­га.  Але... Ста­ран­ня­мі мясц­овых улад фэст ство­рыць улас­ны аб'ект інфрас­трук­ту­ры. Ля вёс­кі Ся­лец, што ўся­го за два кі­ла­мет­ры ад го­ра­да, на не­ка­ль­кі дзён з'явіц­ца вя­ліз­ны кем­пінг, дзе ахвот­ныя за не­вя­лі­кую пла­ту атры­ма­юць усе па­трэб­ныя для ту­рыс­тыч­на­га жыц­ця вы­го­ды.  

Пра­бле­му хар­ча­ван­ня гас­цей вы­ра­шаць пун­кты вы­язно­га ган­длю, а вось да­брац­ца да мес­ца падзей у суб­оту ран­кам і вяр­нуц­ца да­ха­ты ў ня­дзе­лю ўве­ча­ры жы­ха­ры іншых га­ра­доў здо­ле­юць хі­ба на "ўлас­ных ча­ты­рох": апош­ні рэ­йса­вы аўто­бус вы­праў­ля­ецца на Мінск у 17.00 - і, зра­зу­ме­ла, ён зу­сім не гу­мо­вы.

На жаль, тран­спар­тныя прад­пры­емствы кра­іны па­куль не раз­гля­да­юць пад­обныя ма­са­выя ме­рап­ры­емствы як надзей­ны спо­саб атры­ман­ня пры­быт­ку. Аб­рас­тан­не на­ваг­руд­ска­га фэс­ту ўсі­мі пра­ява­мі на­леж­най ту­рін­фрас­трук­ту­ры па­тра­буе ча­су. Ха­ця іншы ня­змен­ны яе склад­нік гэ­тым раз­ам бу­дзе за­дзей­ні­ча­ны ўжо на­поў­ні­цу: ары­гі­на­ль­ных су­ве­ні­раў руч­ной ра­бо­ты хо­піць на ўсіх. Пры­чым не абы-якіх: арга­ні­за­та­ры здо­ле­лі саб­раць най­леп­шых май­строў з усёй кра­іны, якія на­сле­ду­юць уз­оры Ся­рэд­ня­веч­ча. На пра­сяк­ну­тым ду­хам эпо­хі кір­ма­шы, што раз­гар­нец­ца на Ма­лым за­мку, мо­жа бу­дзе спры­чы­ніц­ца і да та­кой яе пра­явы, як ку­лі­на­рыя.

Зрэш­ты, эка­на­міч­ны па­тэн­цы­ял ся­рэд­ня­веч­на­га фэс­ту ў ра­ёне ўжо і сён­ня ўсве­дам­ля­юць ку­ды шы­рэй, чым прад­астаў­лен­не ту­рыс­там маг­чы­мас­цей па­тра­ціць гро­шы. У пра­гра­ме свя­та па­зна­ча­на і вы­стаў­ка-прэ­зен­та­цыя прад­пры­емстваў краю. А рап­там ся­род ама­та­раў ры­цар­скай ра­ман­ты­кі ака­жац­ца за­ці­каў­ле­ны ў су­пра­цоў­ніц­тве біз­нес­мен?

 

"Сціп­лыя" склад­ні­кі свя­та

Аб­са­лют­ная бо­ль­шасць гле­да­чоў пры­едзе ў На­ваг­ру­дак то­ль­кі на ўік-энд. Але ча­са­выя аб­ся­гі фес­ты­ва­лю ахоп­лі­ва­юць так­са­ма і пят­ні­цу: 25 чэр­ве­ня ў Цэн­тра­ль­най ра­ённай біб­лі­ятэ­цы про­йдзе "круг­лы стол" "Грун­ва­льд у гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі". Аляк­сандр Ка­ра­чан лі­чыць гэ­ты "сціп­лы" склад­нік свя­та не менш істот­ным за ма­са­вае шоу:

- На­ват са­мае пры­го­жае свя­та хут­ка пра­хо­дзіць, а вось вы­ні­кі "круг­ла­га ста­ла", змеш­ча­ныя ў ад­мыс­ло­вым вы­дан­ні, бу­дуць да­ступ­ныя для ўсіх, хто ці­ка­віц­ца гэ­тым пе­ры­ядам гіс­то­рыі (у ім, да­рэ­чы, яшчэ да­стат­ко­ва "бе­лых плям")...

Фес­ты­ва­ль­ны­мі пля­цоў­ка­мі ста­нуць і мно­гія іншыя ўста­но­вы ку­ль­ту­ры го­ра­да. У кі­на­тэ­атры "Зор­ка" ўвесь суб­отні дзень бу­дуць дэ­ман­стра­вац­ца гіс­та­рыч­ныя фі­ль­мы, а му­зеі ўжо рых­ту­юцца да не­чу­ва­на­га ў звы­чай­ныя дні на­плы­ву на­вед­ва­ль­ні­каў.

- Пад час мі­ну­лых "ры­цар­скіх фэс­таў" ча­сам на­ват да­во­дзі­ла­ся пе­ра­кры­ваць ува­ход і пра­сіць лю­дзей тро­хі па­ча­каць на ган­ку, - ка­жа ды­рэк­тар До­ма-му­зея Ад­ама Міц­ке­ві­ча Мі­ка­лай Гай­ба, - бо сце­ны на­шай уста­но­вы про­ста не маг­лі змяс­ціць усіх ахвот­ных...

Сё­ле­та сі­ту­ацыя па­ўто­рыц­ца. Ба­ла­зе му­зей пад­рых­та­ваў да фэс­ту ад­мыс­ло­вую вы­стаў­ку - "Успа­мін пра Грун­ва­льд": там прад­стаў­ле­ны здым­кі, зроб­ле­ныя на мес­цы зна­ка­вай біт­вы. А не­ўза­ба­ве ў го­ра­дзе мае ад­крыц­ца і экс­па­зі­цыя за­па­мі­на­ль­ных імгнен­няў гэ­та­га фэс­ту: вя­до­мы "май­стар ка­ме­ры" Сяр­гей Плыт­ке­віч арга­ні­зуе фо­та­пле­нэр. Удзел у ім возь­муць ка­ля 40 аўта­раў.

Ка­рысць ад фэс­ту для ра­ённай ку­ль­ту­ры - не то­ль­кі ў пры­кмет­ным па­ве­лі­чэн­ні аб'ёму плат­ных па­слуг. У пра­гра­ме знай­шло­ся мес­ца і для леп­шых ка­лек­ты­ваў ра­ёна. Да пры­кла­ду, ансамбль на­род­ных інстру­мен­таў "Гу­ма­рэс­ка" ад­ыграе на га­рад­ской плош­чы цэ­лае ад­дзя­лен­не пра­гра­мы.

Але га­лоў­ная ад­мет­насць сё­лет­ня­га фэс­ту ў ад­роз­нен­не ад яго па­пя­рэд­ні­каў - гэ­та ўсё ж па­вы­ша­ная кан­цэн­тра­цыя леп­шых уз­ораў ме­на­ві­та пра­фе­сій­най ку­ль­ту­ры. Рэ­жы­сё­рам ад­крыц­ця, якое ўклю­чае і тэ­атра­лі­за­ва­нае шэс­це "з удзе­лам" Ві­таў­та і Ягай­лы, з'яўля­ецца га­лоў­ны рэ­жы­сёр Ма­ла­дзёж­на­га тэ­атра эстра­ды Вя­час­лаў Пан­ін. Аздаб­лен­не сцэ­ны вы­ка­наў мас­так Ве­ні­ямін Мар­шак... 

- На­ша тра­ды­цый­нае свя­та вы­й- шла на но­вы ўзро­вень дзя­ку­ючы ка­ла­са­ль­най да­па­мо­зе Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, і з'яві­ла­ся маг­чы­масць пры­цяг­нуць на фес­ты­валь ве­ль­мі сур'ёзныя твор­чыя сі­лы. Са­мі мы гэ­та­га не па­цяг­ну­лі б, - адзна­чыў Аляк­сандр Ка­ра­чан.