Красавік будзе святочным для ўсіх жыхароў паўднёваамерыканскай краіны: у другой палове гэтага месяца 200 гадоў тау краіна атрымала незалежнасць. А для венесуэльцаў у Мінску свята будзе "падвоеным": спаўняецца год Лацінаамерыканскаму культурнаму цэнтру імя Сімона Балі- вара. Установа за кароткі час існавання парадавала жыхароў розных куткоў Беларусі сваімі мерапрыемствамі, а да юбілею падрыхтавала шырокую культурную праграму. Адкрые святкаванне 14 красавіка галаканцэрт у Белдзяржфілармоніі. На ім Херарда Эстрада, дырэктар Культурнага цэнтра і першы сакратар Пасольства Балівары- янскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь, прадставіць Рапсодыю да 200 годдзя, напісаную спецыяльна да значнай даты ў гісторыі паўднёваамерыканскай краіны. Ён жа будзе дырыжыраваць Дзяржаў- ным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі ў другім аддзяленні канцэрта. А ў першым музыканты будуць выступаць пад кіраўніцтвам Аляксандра Анісімава. Карціны, прысвечаныя тэме вызвалення Венесуэлы, складуць аснову экспазіцыі "Галерэя герояў" у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Вернісаж чакаецца 16 красавіка. А днём пазней у Лацінаамерыканскім культурным цэнтры адбудзецца фэст з удзелам танцавальных і музычных калектываў.
На здымку: сталіца Венесуэлы Каракас на фоне Андаў.