Вiншаваннi.

№ 11 (931) 13.03.2010 - 19.03.2010 г

Паважаныя суайчыннікі! Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Значэнне гэтай даты блізкае і зразумелае любому грамадзяніну. Менавіта прыняцце і далейшае ўдасканаленне Асноўнага Закону ў многім вызначыла сучаснае развіццё Беларусі як моцнай сацыяльнай прававой дзяржавы.

Канстытуцыя - найважнейшы сімвал і атрыбут суверэнітэту нашай краіны. Яна заклала аснову для ўмацавання дэмакратычных устояў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцей нацыі, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека і кожнай сям'і. З'яўляючыся трывалым падмуркам дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь, Асноўны Закон гарантуе надзейную абарону правоў і свабод грамадзян, садзейнічае паслядоўнаму правядзенню сацыяльна-эканамічнай палітыкі, накіраванай на істотнае павышэнне якасці жыцця людзей. Мы па праве ганарымся сваёй Канстытуцыяй, якая ўвабрала ў сябе лепшыя традыцыі і дасягненні нацыянальнага заканадаўства і адпавядае самым высокім міжнародным стандартам. Упэўнены, што няўхільнае следаванне канстытуцыйным прынцыпам стане залогам паспяховай рэалізацыі эканамічнага, культурнага і духоўнага патэнцыялу беларускага народа.

Шчыра жадаю вам, дарагія сябры, міру, шчасця, здароўя, увасаблення ўсіх вашых задум, натхнення на далейшыя працоўныя дасягненні на карысць роднай Айчыны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА