Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь былі ўзнагароджаны Марыя Далідовіч, загадчык аддзела навуковай прапаганды ўстановы “Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа”, — за значны ўклад у арганізацыю экспазіцыйнай работы музея, плённую асветніцкую працу сярод моладзі; Ірына Морых, выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін Брэсцкай дзіцячай музычнай школы №1, — за высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у эстэтычнае выхаванне дзяцей і моладзі.
Нагрудным знакам Міністэрства культуры “За ўклад у развіццё культуры Беларусі” быў узнагароджаны Анатоль Курмакін, артыст аркестра вышэйшай катэгорыі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І.Жыновіча ўстановы “Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга філармонія”, — за шматгадовую плённую працу, высокае выканальніцкае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё і прапаганду нацыянальнага музычнага мастацтва.
Заахвочванні ад Беларускага прафсаюза работнікаў культуры за вялікі ўклад у развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства з БПРК атрымалі Уладзімір Карачэўскі, начальнік упраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта; Алена Палавец, начальнік аддзела культуры Светлагорскага райвыканкама; Наталля Рамановіч, старшыня Гродзенскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры.
Ганаровай граматай Беларускага прафсаюза работнікаў культуры ўзнагароджаны Алена Баброва, казначэй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта; Лілія Балонкіна, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення культуры Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; Валянціна Макарава, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўпраўлення культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.