Як расказаў "К" загадчык канцылярыі Тураўскай епархіі Васіль Чарвякоў, ініцыяваў стварэнне музея епіскап Тураўскі і Мазырскі Стэфан яшчэ ў 2005 годзе. Збор экспанатаў праводзіўся цягам трох гадоў, і цяпер музейная калекцыя налічвае 124 адзінкі, а ў фондасховішчы захоўваецца яшчэ каля 500 прадметаў. Гэта царкоўнае начынне, іконы, кнігі. - Унікальнасць калекцыі ў тым,- кажа Васіль Чарвякоў,- што тут сабраны рэчы з Цэнтральнага Палесся- менавіта з таго рэгіёна, які займае наша епархія. У будучым плануецца аддаць пад музей яшчэ адзін пакой. Цяпер вядзецца праца па рэстаўрацыі сабраных экспанатаў.