Ад віцебскай школы…

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

3 лістапада ў музеі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбылася выстаўка жывапісу “Бачны свет Эраста Карповіча”, прымеркаваная да стагоддзя з дня нараджэння мастака.

 

Э.Карповіч (1909 - 2006 гг.) быў унікальным жывапісцам. Ён пражыў доўгае, насычанае жыццё, якое знайшло сваё адлюстраванне ў ягоных жывапісных работах і графічных лістах. Задача выстаўкі: пазнаёміць гледача з творчасцю яркага прадстаўніка віцебскай школы жывапісу 20-х гадоў ХХ стагоддзя. Экспазіцыя ўтрымлівае вялікі спектр работ: з пачатку 50-х гг. да апошніх гадоў жыцця мастака. Найбольш раннія творы - гэта эксперыменты з кампазіцыяй, познія- унікальныя па колеравым рашэнні. У склад выстаўкі ўвайшлі работы з фондаў Магілёўскага абласнога мастацкага музея імя П.Масленікава, з калекцыі сям'і Э.Карповіча і ўласных збораў - экспазіцыя 60 карцін, якія максімальна адлюстроўваюць жыццёвы і творчы шлях мастака, майстра лірычнага і індустрыйнага пейзажу. Будзе прадстаўлена таксама некалькі псіхалагічных партрэтаў знаёмых і родных мастака, напісаных у рэалістычнай манеры шырокім і ўпэўненым мазком. З партрэтнай серыі найбольш яркімі, безумоўна, з'яўляюцца партрэты жонкі мастака - Людмілы Трафімавай, якая была не проста спадарожніцай жыцця, але і ягонай музай.

Настасся КАРМЫЗАВА