Гід — курсор

№ 45 (914) 07.11.2009 - 07.11.2009 г

Як паведаміла “К” адзін з аўтараў праекта віртуальных экскурсій, загадчык сектара лекцыйнаэкскурсійнай работы аддзела навукова-асветніцкай работы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Марыя Шчарбакова, днямі карыстальнікі камп’ютэраў займелі чарговую магчымасць далучыцца праз манітор да свету жывапісу. А першая віртуальная выстаўка ва ўстанове з’явілася ў 2005 годзе. Апошняя ж на сёння, прымеркаваная да 165-годдзя мастака Васілія Паленава, — чатырнаццатая з ліку віртуальных.

У экспазіцыі прадстаўлена восем работ рускага жывапісца, якія знаходзяцца ў зборы Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Нягледзячы на тое, што стварэнне кожнай віртуальнай выстаўкі - працэс працаёмкі (на падрыхтоўку ідзе некалькі месяцаў), музейны сайт будзе няўхільна папаўняцца.
А.С.