Колькі адценняў у снегу?

№ 43 (911) 24.10.2009 - 30.10.2009 г

Больш за дзесятак. Прынамсі, на карціне Валянціны Дабравольскай “Зіма”, як сцвярджае сама аўтарка, выкарыстана менавіта столькі тонаў белай ніткі... Так, Валянціна Леанідаўна свае карціны вышывае гладдзю.

/i/content/pi/cult/232/3196/12-5.jpgІ робіць гэта настолькі непаўторн а т о н к а , што творы н а г а д в а юць сапр а ў д н ы я жывапісныя п а л о т н ы : ёсць у іх прадуманая кампазіцыя, а р ы г і н а л ь нае колеравае рашэнне, а таксама - сюжэт, настрой, думка. Разглядаць такія вышыванкі можна бясконца. І не проста разглядаць, а - суперажываць. Усё гэта, напэўна, і называецца мастацтвам. І не мае асаблівага значэння, дзе яно народжана: у майстэрні сталічнага прафесіянала ці двухпакаёўцы райцэнтраўскага аматара. Галоўнае, што ў абодвух выпадках рэй вядуць талент, натхненне, святая вера ва ўласныя сілы...
 Валянціна Дабравольская жыве ў Клічаве. Больш за 20 гадоў працуе ў сферы рэгіянальнай культуры: узначальвае народнае аматарскае аб'яднанне "Спадчына", што дзейнічае пры мясцовым РДК і аб'ядноўвае больш за трыццаць майстроў традыцыйнай творчасці. Апрача вышыўкі, займаецца саломкаі лозапляценнем, аплікацыяй, рэканструкцыяй старадаўніх ручнікоў Клічаўшчыны. Не шкадуе для гэтага ні часу, ні сіл. Таму і творы атрымліваюцца яркімі, святочнымі, жыццядайнымі.
  На здымках: Валянціна Дабравольская, кіраўнік народнага аматарскага аб'яднання "Спадчына", што дзейнічае пры Клічаўскім РДК; 

Аўтар: Яўген РАГІН
рэдактар аддзела газеты "Культура"