І робіць гэта настолькі непаўторн а т о н к а , што творы н а г а д в а юць сапр а ў д н ы я жывапісныя п а л о т н ы : ёсць у іх прадуманая кампазіцыя, а р ы г і н а л ь нае колеравае рашэнне, а таксама - сюжэт, настрой, думка. Разглядаць такія вышыванкі можна бясконца. І не проста разглядаць, а - суперажываць. Усё гэта, напэўна, і называецца мастацтвам. І не мае асаблівага значэння, дзе яно народжана: у майстэрні сталічнага прафесіянала ці двухпакаёўцы райцэнтраўскага аматара. Галоўнае, што ў абодвух выпадках рэй вядуць талент, натхненне, святая вера ва ўласныя сілы...
Валянціна Дабравольская жыве ў Клічаве. Больш за 20 гадоў працуе ў сферы рэгіянальнай культуры: узначальвае народнае аматарскае аб'яднанне "Спадчына", што дзейнічае пры мясцовым РДК і аб'ядноўвае больш за трыццаць майстроў традыцыйнай творчасці. Апрача вышыўкі, займаецца саломкаі лозапляценнем, аплікацыяй, рэканструкцыяй старадаўніх ручнікоў Клічаўшчыны. Не шкадуе для гэтага ні часу, ні сіл. Таму і творы атрымліваюцца яркімі, святочнымі, жыццядайнымі.
На здымках: Валянціна Дабравольская, кіраўнік народнага аматарскага аб'яднання "Спадчына", што дзейнічае пры Клічаўскім РДК;