Новая бібліятэка — на Дзень горада

№ 34 (902) 22.08.2009 - 28.08.2009 г

Да Дня нараджэння Мінска ўлады горада падрыхтавалі падарунак для яго жыхароў: 10 верасня ў Маскоўскім раёне па вуліцы Яна Чачота, 23 адкрыецца новая публічная бібліятэка пад нумарам 22.

 Як распавёў карэспандэнту “К” галоўны спецыяліст аддзела культасветработы ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Марына Ясюк, новы будынак бібліятэкі разлічаны на 2,5 тысячы чытачоў з наступным павелічэннем. “Касцяк” фонду новага “храма ведаў” складае больш за 25 тысяч выданняў, і гэта — літаратура рознага кшталту, у тым ліку і прафесійная. “Спецыялізацыю” новай бібліятэкі нельга акрэсліць азначэннем “толькі для сямейнага наведвання”, — кажа галоўны спецыяліст, — бо яна падтрымлівае і і фармат прафесійнага наведвання. Тут можна будзе знайсці інфармацыю рознага кшталту, а не толькі дэтэктывы і жаночыя раманы”.

У новым будынку — некалькі чытальных залаў, ёсць медыяцэнтр з сучасным абсталяваннем, спецыяльны пакой для маленькіх дзяцей. Акрамя таго, у бібліятэцы прадугледжана і зала для людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

“Мы спадзяёмся, што бібліятэка стане сапраўдным падарункам для мінчан, утульным і прыемным месцам для правядзення адпачынку, навучання”, — зазначыла Марына Ясюк.