Пасля паездкі ў Партугалію “Лірыца” атрымала запрашэнне ў Італію, Аўстралію, Новую Зеландыю, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку і іншыя краіны. Па словах галоўнага спецыяліста па мастацтве ўпраўлення культуры Гомельскага аблвыканкама Ірыны Пырковай, гэты ансамбль карыстаецца неверагоднай папулярнасцю і ў Еўропе, і на Далёкім Усходзе, і на радзіме. У рэпертуары “Лірыцы” — у асноўным, класічныя творы, ёсць музыка сучасных кампазітараў, а таксама беларускі фальклор у сучаснай апрацоўцы. Эксперыменты з даўно вядомымі мелодыямі, якія набываюць новае гучанне, асабліва падабаюцца публіцы. Музыканты ствараюць праграмы і для дзяцей.
Апошняе дасягненне калектыву, якое адбылося ў ліпені: Першая прэмія ў намінацыі “Прафесійныя інструментальныя калектывы” на Міжнародным фестывалі мастацтваў “Пульс вечнасці” ў Новасібірску, які прыняў больш за тысячу ўдзельнікаў.
“Лірыца” існуе ўжо каля 10 гадоў, яна створана ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці. Зараз працуе ў Гомельскай абласной філармоніі. Заснавальнік калектыву — баяніст Трафім Анціпаў, які з’яўляецца магістрам мастацтваў, скончыў СанктПецярбургскую кансерваторыю. Ён працаваў салістам у філармоніі, а ў 2004 годзе дырэктар установы запрасіў ў свае сцены музыкантаў-аматараў, якія дэманстравалі прафесійны ўзровень ігры: гэта цымбалістка Алена Сочнева і Андрэй Сочнеў (балалайка-кантрабас).