Як грымяць у “Грымаце”?

№ 31 (899) 01.08.2009 - 07.08.2009 г

Гурт “Грымата” дзейнічае пры Рэчыцкім раённым арганізацыйна-метадычным цэнтры, што на Гомельшчыне.

 Калектыў быў заснаваны ў 1993 годзе, а праз шэсць гадоў стаў народным. Кіруе “грыматчанамі” дырэктар РМЦ Таццяна Васількова. Аснову рэпертуару “Грыматы” складаюць беларускія народныя, а таксама песні беларускіх кампазітараў. Калектыў — пастаянны ўдзельнік усіх гарадскіх і раённых мерапрыемстваў. Не так даўно ўдзельнікі гурта паспяхова выступалі на абласным аглядзе-конкурсе і занялі на ім І месца. Карацей, грыміць слава “Грыматы”! Цяпер гурт рыхтуе новую праграму да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.