З экспедыцыі — вяселле

№ 31 (899) 01.08.2009 - 07.08.2009 г

Клуб нацыянальнай кухні, гульні і абраду “Традыцыя” Курапольскага СДК Пастаўскага раёна працуе з 1999 года, а ў маі 2003-га яму было прысвоена званне “народны”. У складзе фарміравання — 17 удзельнікаў, якія цягам года абавязкова выязджаюць у этнаграфічныя і фальклорныя экспедыцыі.

Важнай падзеяй у гісторыі клуба стаўся ўдзел у міжнародным фестывалі вясельных абрадаў у польскім горадзе Веграве, дзе была прадстаўлена тэатралізаваная праграма “Завіванне вянка”, падрыхтаваная паводле мясцовых вясельных абрадаў. З асаблівасцямі нацыянальнай кухні, а таксама з традыцыйнымі беларускімі песнямі і гульнямі знаёміліся і прадстаўнікі афіцыйнай дэлегацыі з Галандыі...
“Традыцыя” заўсёды ўдзельнічае ў святах, што ладзяцца ў іншых вёсках раёна, віншуе камбайнераў на дажынках, супрацоўнічае з Пастаўскім цэнтрам турыстычных паслуг.