“Бе-La-Русь” ля Кургана дружбы№ 31 (899) 01.08.2009 - 07.08.2009 г Як паведаміла “К” начальнік аддзела Верхнядзвінскага рай- выканкама па справах мола- дзі Юлія Парфёнава, 30 ліпеня ў гэтым раёне, на памежжы Беларусі, Расіі і Літвы, распа- чаў работу XVIII Міжнародны маладзёжны лагер “Бе-La- Русь”. Па традыцыі, палатачны гарадок ля Кургана Дружбы засялілі каля 600 удзельнікаў маладзёжных арганізацый і рухаў трох краін. Арганізатары лагера — Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Расійскі саюз моладзі, Саюз за прагрэс моладзі Латвіі. 31 ліпеня была распачата творчая праграма, распрацаваная згодна з праграмай маладзёжнага міжнароднага супрацоўніцтва, мэта якой — умацаванне і развіццё сяброўскіх стасункаў паміж юнакамі і дзяўчатамі трох краін. У чарговы раз красамоўна было даказана, што кожны з гасцей — адмысловы артыст. Над палатачным гарадком гучалі антыкрызісныя прыпеўкі, пад адкрытым небам ладзіліся разнастайныя канцэрты, прайшоў песенны фестываль.
Апошнія матэрыялы ў рубрыцы:Сайт переехал на новый адрес – kultura-info.by
|
Новы нумар Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова Цікавосткі: варта прачытаць! Гісторыя і лёсы: культура Беларусі ад мінулага да сучаснасці |