Упершыню на гэтае мерапрыемства быў запрошаны фальклорны ансамбль тэатра, песні і абрадаў "Ватра" (у перакладзе з украінскай - "полымя") Мінскага гарадскога грамадскага аб'яднання ўкраінцаў "Запавет". Гэты творчы калектыў, заснаваны яшчэ ў 1991 годзе, складаецца з 18 удзельнікаў. Фальклорны ансамбль - неаднаразовы ўдзельнік і лаўрэат Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, Усеўкраінскага фестывалю казацкай песні. У конкурснай праграме фальклорна-этнаграфічнага фестывалю "Каламійка" прынялі ўдзел больш за 30 калектываў з розных рэгіёнаў Украіны, а таксама фальклорныя ансамблі Малдовы, Румыніі, Польшчы. Шматлікія госці падрыхтавалі свае своеасаблівыя конкурсныя праграмы, а таксама выступалі з фрагментамі абрадаў "Дажынкі", "Талака". Цікава і тое, што адкрыццё фестывалю было прадастаўлена беларускаму калектыву, які падрыхтаваў спецыяльную праграму "На сельскай вуліцы". З гэтай праграмай, што складалася з беларускіх і ўкраінскіх народных песень, "Ватра" прыняла ўдзел таксама і ў гала-канцэрце. Па выніках фестывалю беларускі калектыў быў узнагароджаны дыпломам ІІ ступені.
Галіна КАЛЮЖНАЯ,
заслужаны дзеяч культуры Украіны