Журавы да 65 стагоддзя

№ 24 (892) 13.06.2009 - 19.06.2009 г

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь 3 чэрвеня выпусціў у абарачэнне памятныя манеты “65 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”: сярэбраную — наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, і медна-нікелевую — наміналам 1 рубель.

Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў - выступаючы кант па акружнасці. Бакавая паверхня манет - рыфлёная. На пярэднім баку манет размешчаны: уверсе - рэльефны відарыс Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры - выява разбітага гадзінніка, стрэлкі якога спыніліся ў момант пачатку актыўных баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкіх захопнікаў; па крузе - надпісы: у верхняй частцы - "Рэспубліка Беларусь", у ніжняй - проба сплаву, намінал, а таксама год чаканкі. На адваротным баку размешчаны: у цэнтры - выява маленькай дзяўчынкі, якая з радасцю глядзіць у неба, і лунаючых вакол яе журавоў; злева па крузе - надпіс: "65 год вызвалення Беларусі". Манеты адчаканены: на РДП "Казахстанскіманетны двор Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан": сярэбраная - якасцю "пруф", тыражом 4000 штук, медна-нікелевая - "пруф-лайк", тыражом 4000 штук.

Паводле паведамлення ўпраўлення інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь