Юрыдычныя тонкасці (elegantia juris)

№ 21 (889) 22.05.2009 - 29.05.2009 г

Добры дзень, паважаная рэдак- цыя! Я працую выкладчыкам у дзі- цячай школе мастацтваў. Аб’ём маёй асноўнай нагрузкі складае 36 гадзін на тыдзень. Ці маю я права працаваць па сумяшчальніцтве кіраўніком самадзейнага дзіцячага ўзор- нага калектыву ў гэтай жа школе?

На пытанне адказвае начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Алена ВЕШТАРТ:

Праца на ўмовах сумяшчальніцтва рэгулюецца Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь (артыкулы 343 351, 255), законамі Рэспублікі Беларусь "Аб барацьбе з карупцыяй", "Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь". Некаторыя пытанні аплаты працы педагагічных работнікаў, у тым ліку пры рабоце па сумяшчальніцтве, адлюстраваны ў пісьме Міністэрства адукацыі ад 27 лютага 2007 г. № 11-0218/512дс.

Сумяшчальніцтва гэта выкананне работнікам у вольны ад асноўнай працы час іншай пастаянна аплачваемай работы ў таго ж ці ў іншага наймальніка на ўмовах працоўнага дагавора, заключанага ў адпаведнасці з заканадаўствам. Пры гэтым працягласць рабочага часу, які ўстанаўліваецца наймальнікам для тых, хто працуе па сумяшчальніцтве, не можа перавышаць палову нармальнай працягласці рабочага часу. Аплата працы тых, хто працуе па сумяшчальніцтве, ажыццяўляецца прапарцыянальна адпрацаванаму часу.

Выкладчыцкая праца можа выконвацца на ўмовах сумяшчальніцтва пры ўмове, калі яна ажыццяўляецца не ва ўрон асноўнай рабоце. Гэтая работа выконваецца за межамі рабочага часу па асноўнай працы і не болей за палову ўстаноўленай нормы за стаўку.

Настаўнікам (выкладчыкам) кіраўнікам гурткоў (калектываў) устаноўлена скарочаная працягласць працоўнага часу не болей за 36 гадзін на тыдзень і нормы выкладчыцкай работы за стаўку 18 гадзін на тыдзень (720 гадзін у год) (пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 1 верасня 2003 г. № 1134). Калі пазначаныя педагагічныя работнікі выконваюць работу за іх настаўніка (выкладчыка), які часова адсутнічае, дык аплата іх працы ажыццяўляецца ў межах устаноўленай скарочанай працягласці рабочага часу (36 гадзін на тыдзень) па гадзінных стаўках за фактычна праведзеныя гадзіны. Гэтыя работнікі могуць таксама выконваць работу па іншай пасадзе на ўмовах сумяшчальніцтва.

Такім чынам, настаўнік дзіцячай школы мастацтваў у вольны ад асноўнай працы час можа працаваць па сумяшчальніцтве, як у сваёй школе, так і ў іншага наймальніка, кіраўніком гуртка (калектыву) да 9 гадзін на тыдзень.

Разам з тым, неабходна ўлічваць, што выкананне работы па сумяшчальніцтве ажыццяўляецца на падставе працоўнага дагавора, а заключэнне працоўнага дагавора гэта права наймальніка.

kultura@tut.by