“... Critica” ад Героя

№ 21 (889) 22.05.2009 - 29.05.2009 г

20 мая ў галерэі “Лабірынт” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася перадача кубінскіх кніг. У акцыі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба ў Рэспубліцы Беларусь Амар Сенон Медзіна Кінтэра, прадстаўнікі іншых замежных дыпламатычных місій, акрэдытаваных у Беларусі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Куба перадаў у дар НББ збор твораў "Edicion Critica" ("Крытычнае Выданне") нацыянальнага героя Кубы Хасэ Марці.

Сабраныя ў гэтым выданні арыгіналы рукапісаў, якія былі супастаўлены з першымі публікацыямі экспертамі, што ведаюць не толькі працы, але і почырк Марці.

Збор твораў Хасэ Марці ўключае як рукапісы, так і друкаваны матэрыял: хронікі, журналісцкую карэспандэнцыю, артыкулы, звароты, кароткую бібліяграфічную характарыстыку, паэмы, навелы, тэатральныя творы, лісты, публічныя прамовы, пісьмовыя паведамленні, маніфесты, прысвячэнні, чарнавікі, сшыткі для нататак, фрагменты сачыненняў, анатацыі, пераклады і малюнкі.

Н.К.