www.palacegomel.by

№ 14 (882) 04.04.2009 - 10.04.2009 г

Пад такім імем у Інтэрнет выйшаў новы сайт Гомельскага палацава-паркавага ансамбля, супрацоўнікі якога вядуць актыўную працу па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны вобласці.

Гомельскі палацава-паркавы ансамбль — бясцэнны скарб усёй Беларусі, перліна Гомельшчыны! Па выніках наведвання вобласці экспертамі UNESCO, ідзе падрыхтоўка дакументаў да прадстаўлення палацава-паркавага ансамбля да ўнясення ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны. Да ўсяго, сёлета ж гомельскаму музею спаўняецца 90 гадоў.
Новы інтэрнет-сайт установы стаў больш цікавы, інфарматыўны, сучасны, таму цяпер навіны, мерапрыемствы, гісторыя і сучаснасць установы прадстаўлены ў рэжыме “он-лайн”.