Лепшыя па ахове працы

№ 13 (881) 28.03.2009 - 03.04.2009 г

Міністэрства культуры падвяло вынікі леташняга агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму. У ім бралі ўдзел 8690 арганізацый культуры. Правядзенне спаборніцтва станоўча паўплывала на рабочыя ўмовы і стан аховы працы, на якасць інструктажоў, навучання і праверкі ведаў, скіраваных на прафілактыку вытворчага траўматызму.

Упраўленне капітальнага будаўніцтва і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Міністэрства культуры разам з прэзідыумам Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў культуры вызначылі пераможцаў: у намінацыі “Лепшая арганізацыя культуры камунальнай формы ўласнасці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь” — Сеніцкі цэнтр культуры аддзела культуры Мінскага райвыканкама; у намінацыі “Лепшы аддзел культуры раённага (гарадскога) выканаўчых камітэтаў па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму” — аддзел культуры Лепельскага райвыканкама ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама; у намінацыі “Лепшае ўпраўленне культуры абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму” — упраўленне культуры Мінскага аблвыканкама; у намінацыі “Лепшая арганізацыя культуры рэспубліканскай формы ўласнасці па ахове працы і прафілактыцы вытворчага траўматызму сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь” — Нацыянальная бібліятэка Беларусі.
Адзначаны таксама высокі ўзровень работы ў названым кірунку ва ўпраўленнях культуры Гродзенскага і Віцебскага аблвыканкамаў, у аддзелах культуры Нясвіжскага і Мазырскага райвыканкамаў, Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі аддзела культуры Навагрудскага райвыканкама, установе культуры “Цэнтр эстэтычнага выхавання “Маладзік” — школа мастацтваў № 3” аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама, Беларускай дзяржаўнай філармоніі і рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве “Аўтабаза Мінкультуры”.